![]() |
Кніжныя скарбы з манастырскага куфра Упершыню для шырокай публікі прадстаўлена ўнікальная магчымасць убачыць па сутнасці фрагмент архіва старадаўняй друкарні – неразрэзаныя і незбрашураваныя аркушы XVII і XVIII стагоддзяў, падрыхтаваныя для далейшай працы пераплётчыкаў. |
![]() |
Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа На выставе прадстаўлены тонкія і дасканалыя графічныя працы сучасных мастакоў, выкананыя ў тэхніцы класічнай разцовай гравюры. У Беларусі разцовай гравюрай займаліся Тамаш Макоўскі, Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы, Максім Вашчанка і інш. Сёння ў гэтай вельмі складанай тэхніцы беларускія майстры амаль не працуюць. Асновай для экспазіцыі сталі сучасныя мастацкія творы з прыватнай калекцыі бібліяфіла Алега Судлянкова, а таксама работы замежных мастакоў. Большасць з іх – экслібрысы. |
![]() |
Гадзіна мовы: да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) У экспазіцыі ўпершыню прадстаўлены 7 мадэляў гадзіннікаў лімітаванай калекцыі “Мова”, выпушчаныя ў 2019–2022 гг. Апошнія рэлізы калекцыі прысвечаны народнаму паэту Беларусі Пімену Панчанку да 105-годдзя з дня яго нараджэння. За аснову дызайну Мінскі гадзіннікавы завод узяў першы зборнік вершаў паэта – “Упэўненасць” 1938 г., у якім усхваляюцца хараство і багацце роднай зямлі. |
![]() |
На выставе прадстаўлена ўнікальнае выданне, якое з’явілася ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта беларускага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў Фёдара Шурмялёва і грэчаскага паэта і калекцыянера Крыстаса Гіянакаса. Кніга прысвечана старажытнагрэчаскаму міфу пра падарожжа Ясона і арганаўтаў за залатым руном. |