ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2018 г.Буквары народаў свету

Буквары народаў свету

Буквари народов мира

З 26 красавіка ў музеі кнігі адкрыта міжнародная выстаўка “Буквары народаў свету”, якая прадстаўляе разнастайнасць і непаўторнасць варыяцый самай першай кнігі для навучання грамаце ў розных народаў свету.

Выстаўка прымеркавана да знамянальнай даты – 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”, якая, дарэчы, была падрыхтавана нашымі продкамі. Выстаўка арганізавана пры ўдзеле Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвійскай Рэспубліцы, Праекта Еўрапейскага саюза “MOST”.

На выстаўцы ўпершыню ў Беларусі прадстаўлена каля 1 400 буквароў на 587 мовах самых розных народаў пяці частак свету – Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Кожны экспанат з’яўляецца мініяцюрнай энцыклапедыяй, у якой у нагляднай і займальнай форме падаюцца веды пра гісторыю, геаграфію, культуру свайго народа.

Аснову экспазіцыі складае ўнікальная прыватная калекцыя буквароў і азбук латвійскага педагога, аўтара буквароў і кніг пра народы свету і іх мовы, калекцыянера Юрыса Цыбульса, якая налічвае больш за 10 000 выданняў больш чым на 1 000 мовах – гэта найбуйнейшая падобная калекцыя ў свеце.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI–ХХІ стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Розныя па складзе, графіцы, мастацкім афармленні, педагагічных прыёмах навучання, яны дэманструюць 400-гадовую гісторыю беларускага буквара.

Выстаўка працуе ў музеі кнігі (пам. 347) да верасня 2018 г.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Бібліятэкарам