ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2011–2012 гг.Выстаўка адной кнігі

Выстаўка адной кнігі

Кніга экспануецца надзвычай рэдка. Выстаўка з’яўлялася выключнай магчымасцю на ўласныя вочы ўбачыць старадрук, якога няма ў іншых музейных і бібліятэчных калекцыях Беларусі.

"Камедыі і трагедыі" – збор драматычных твораў Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Рыбанькі. Княгіня вядомая перш за ўсё як стваральніца ў нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў самабытнага тэатра, для якога пісала п’есы і ставіла іх на сцэне. У тэатральны рэпертуар уваходзілі творы Уршулі, апублікаваныя ў Нясвіжскай друкарні, адкрытай таксама не без удзелу княгіні.

Першае нясвіжскае выданне збору твораў "Камедыі і трагедыі" з’яўляецца вельмі рэдкім. Нацыянальная бібліятэка Беларусі захоўвае адзіны ў Беларусі экзэмпляр другога выдання "Камедыі і трагедыі" (Жоўква, 1754). Гэта выданне мае цікавыя гравюры, разнастайныя застаўкі і канцоўкі, зробленыя гравёром Міхалам Жукоўскім.

111