Прапануем наведвальнікам наступныя экскурсіі:
Тэлефоны для запісу:
(8 017) 293 29 66, 293 28 53 (аддзел экскурсійна-метадычнай работы).
E-mail: ekskursii@nlb.by
Дадатковую інфармацыю па экскурсійным абслугоўванні можна атрымаць у нашых акаўнтах на Instagram і Facebook.
Тэматычныя экскурсіі музея кнігі:
Тэлефон для запісу:
(8 017) 293 27 22 (навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства).
E-mail: muzey@nlb.by
Экскурсіі праводзяцца на рускай, беларускай і англійскай мовах (у музеі кнігі – на рускай і беларускай). Групы фарміруюцца па папярэднім запісе. Заяўкі прымаюцца ад індывідуальных наведвальнікаў і калектыўных груп з 10.00 да 18.00 з аўторка па суботу. Па калектыўных заяўках запіс з 5 чысла бягучага месяца на наступны месяц.
з 1 верасня па 31 мая:
аўторак–пятніца – з 10.00 да 18.00;
субота, нядзеля – з 10.00 да 17.00.
з 1 чэрвеня па 31 жніўня:
панядзелак–пятніца – з 10.00 да 18.00;
субота – з 10.00 да 17.00;
нядзеля – выхадны дзень.
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца адным з самых распазнавальных будынкаў нашай краіны, яе візітнай карткай. Пад час агляднай экскурсіі па бібліятэцы наведвальнікаў інфармуюць пра тое, як стаць карыстальнікам, пра кніжны фонд, каталогі і картатэкі, сістэму заказу і выдачы дакументаў. У атрыуме ўвагу гасцей прываблівае гранітны шар, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, бясконцасць пазнаваемага свету. |
|
Экскурсанты знаёмяцца з асаблівасцямі мастацкага афармлення будынка бібліятэкі. |
|
Увага гасцей акцэнтуецца на арыгінальным архітэктурным рашэнні "алмаза ведаў". |
|
Экскурсавод расказвае пра чытальныя залы, даведачна-інфармацыйную функцыю бібліятэкі, сістэму дастаўкі літаратуры. |
|
У ходзе экскурсіі наведвальнікі даведаюцца пра сістэму заказу і выдачы дакументаў, пра каталогі і картатэкі бібліятэкі. |
|
У экскурсійны маршрут уваходзіць наведванне музея кнігі, дзе прадстаўлены ўнікальныя кніжныя помнікі. Частка экспазіцыі музея прысвечана гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі. |
|
У час экскурсіі па бібліятэцы наведвальнікі маюць магчымасць зрабіць на памяць арыгінальныя фатаграфіі ў адным з "самых незвычайных будынкаў свету". |
Падчас экскурсіі-квеста “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны” кожны адчуе сябе актыўным удзельнікам падзей, праявіць кемлівасць і знаходлівасць. З дапамогай карт і падказак экскурсанты разгадаюць рэбусы і галаваломкі, пазнаёмяцца з цікавымі фактамі з жыцця Францыска Скарыны і гісторыі нашай краіны. У канцы экскурсіі ўдзельнікаў чакае сюрпрыз – сертыфікат аб праходжанні квеста і пад’ём на аглядную пляцоўку. | |
|
Падчас тэматычнай экскурсіі "Мінск на далоні" наведвальнікі падымаюцца на аглядную пляцоўку, дзе атрымліваюць магчымасць палюбавацца відам сталіцы Беларусі з вышыні больш за 73 м. |
Інтэрактыўная экскурсія “Ажыўшыя кнігі” – пазнавальна-займальнае падарожжа бацькоў з дзецьмі па бібліятэцы, падчас якога яны выбіраюць і заказваюць любімыя кнігі, атрымліваюць іх і чытаюць у кампаніі самых блізкіх. Падчас экскурсіі госці знаёмяцца з кнігай-малышкай і кнігай-гігантам, а з дапамогай планшэта змогуць “ажывіць” ілюстрацыі ў кнізе 4D+ з дапоўненай рэальнасцю. | |
|
Падчас экскурсіі "Дзень нараджэння ў бібліятэцы" віноўнік урачыстасці можа зрабіць памятны запіс у спецыяльнай Кнізе імянінніка. |
|
Падчас экскурсіі з наведваннем Круглай залы Прэзідэнт-цэнтра нашы госці атрымаюць унікальную магчымасць наведаць залу, дзе праходзяць шматлікія мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, навукоўцаў і дзеячаў культуры. |
|
З экскурсіяй “Таямніцы алмаза ведаў” у гасцей упершыню з’явілася ўнікальная магчымасць наведаць фондасховішча, якое было раней недаступна для старонніх вачэй. |
Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў" у захапляльнай форме знаёміць юных наведвальнікаў 10–12 гадоў з гісторыяй кнігі: першымі пісьмовымі матэрыяламі, узнікненнем і традыцыйным афармленнем рукапіснай кнігі, з вынаходніцтвам кнігадрукавання і рознымі спосабамі афармлення друкаваных кніг. Экскурсія праводзіцца супрацоўнікамі НДА кнігазнаўства ў музеі кнігі. | |