ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2016 г.Бібліятэцы ў дар: да 10-годдзя "беларускага дыямента"

Бібліятэцы ў дар: да 10-годдзя "беларускага дыямента"

З 16 чэрвеня дзейнічае выстаўка “Бібліятэцы ў дар: да 10-годдзя «беларускага дыямента»”.

За 10 гадоў існавання галоўная кніжніца краіны стала знакавай кропкай экскурсійных маршрутаў на карце Беларусі. Шматлікія госці сталіцы з’яўляюцца актыўнымі наведвальнікамі захавальніцы кніжных скарбаў.

На выстаўцы прадстаўлены дары партнёраў, гасцей і проста сяброў бібліятэкі з 2006 да 2016 г. Сярод іх падарункі прыватных асоб і замежных дэлегацый з краін Еўропы і Азіі – Расіі, Украіны, Латвіі, Германіі, Азербайджана, Арменіі, Амана, Таджыкістана, Казахстана, Кітая, Японіі, Малайзіі, Індыі і інш. Гэта не толькі цікавыя нацыянальныя сувеніры, але і каштоўныя кніжныя помнікі.

Запрашаем наведаць экспазіцыю і пакінуць свае ўражанні і віншаванні ў “бібліятэцы пажаданняў”. Кожны мае магчымасць стаць непасрэдным стваральнікам і ўдзельнікам выстаўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Бібліятэкарам