ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2014 г.Бібліятэка ў часе і прасторы

Бібліятэка ў часе і прасторы

Асноўнымі экспанатымі выстаўкі былі старадрукі XV–XVIII стст. з гравюрамі, у якіх адлюстраваны памяшканні бібліятэк, а таксама ўвасоблены вобразы кніжнікаў розных гістарычных эпох.

Так, нямецкі палеатып 1532 г. змяшчае выяву пажару ў адной з самых старажытных і вялікіх бібліятэк антычнасці – Александрыйскай, вядомай з ІІІ ст. да н. э.

Уяўленне пра агульны выгляд памяшканняў сярэдневяковых скрыпторыяў і манастырскіх бібліятэк, а таксама пра прылады працы перапісчыкаў даюць гравюры еўрапейскіх інкунабул (XV ст.), палеатыпаў (XVІ ст.) і беларускіх старадрукаў (XVІ–XVІІ стст.).

Інтэр’еры і абсталяванне бібліятэк навуковых устаноў, у тым ліку ўніверсітэцкіх, а таксама прыватных кнігазбораў выдатна ўвасоблены ў гравюрах са старадрукаў XVIII ст., прадстаўленых у экспазіцыі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

111