ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2013 г.Выстаўка адной кнігі, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў

Выстаўка адной кнігі, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў

Выстаўка прысвечана найбольш вядомаму твору пісьменніка, які яшчэ ў ХІХ ст. прыдумаў падводную лодку, касмічны карабель, саманаводную зброю, акваланг, тэлебачанне і самалёт, прымусіў рухацца цэлы востраў і ледзьве не зрушыў зямную вось! Няцяжка здагадацца, што гаворка ідзе пра Жуля Верна.

У 2013 г. спаўняецца 185 гадоў з дня нараджэння французскага пісьменніка, географа, класіка прыгодніцкай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў жанру навуковай фантастыкі, а яго раману "Дзеці капітана Гранта" – 145 гадоў.

На выстаўцы ў музеі кнігі дэманструецца першае аб’яднанае ілюстраванае выданне найпапулярнейшага рамана "Дзеці капітана Гранта. Падарожжа вакол свету" ("Les Enfants du capitaine Grant. Voyage autour du Monde") 1868 г. са 172 выдатнымі гравюрамі Э. Панемакера па малюнках французскага жывапісца Э. Рыу.

Прадстаўлены адзін з першых перакладаў твора на беларускую мову Г. Кутылоўскага ("Дзеці капітана Гранта", Менск, 1938), лепшыя пераклады рамана на рускую мову І. Пятрова ("Дети капитана Гранта", Масква – Ленінград, 1936) і А. Бекетавай ("Дети капитана Гранта", Масква – Ленінград, 1949), перклад на ўкраінскую Т. Варановіч ("Діти капітана Гранта", Кіеў, 1967).

Экспануецца экзэмпляр парыжскага выдання Жуля Верна "С Земли на Луну за 97 часов" ("De la Terre a la Lune : trajet direct en 97 heures", 1880) з аўтографам аўтара.

 

Бібліятэкарам