ГалоўнаяПра бiблiятэку

Пра бiблiятэку

Knizhnikava_A.Y._foto.jpg Нацыянальная бібліятэка Беларусі, узначальваючы сістэму бібліятэк краіны, з’яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу. Фарміруючы яго, яна аператыўна рэагуе на патрабаванні часу, забяспечваючы задавальненне ўніверсальных інфармацыйных запытаў карыстальнікаў у інтарэсах развіцця айчыннай навукі, эканомікі, вытворчасці, культурнай і духоўнай сферы.

Прыярытэтная задача Нацыянальнай бібліятэкі – стварэнне ўмоў для фарміравання інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі. Адной з галоўных місій бібліятэкі з’яўляецца збіранне і прадстаўленне ў карыстанне грамадству фонду дакументаў, якія адлюстроўваюць веды чалавецтва і захаванне культурных каштоўнасцей для нашчадкаў.

Сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі – гэта найбуйнейшы інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны. Бібліятэка актыўна генеруе ўласныя і набывае электронныя інфармацыйныя рэсурсы найбуйнейшых сусветных вытворцаў, прадстаўляе свабодны доступ да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў, мае самы поўны ў рэспубліцы фонд нацыянальных і замежных дакументаў. У фондах знаходзіцца самая рэпрэзентатыўная ў рэспубліцы калекцыя матэрыялаў ААН, ЮНЕСКА, Сусветнага банка, МАГАТЭ. Нацыянальная бібліятэка атрымлівае і захоўвае дакументы Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.

Важнай і неад’емнай часткай функцыянавання бібліятэкі з’яўляецца сацыякультурная дзейнасць. Рэалізуючы функцыі сацыякультурнага цэнтра, бібліятэка развівае традыцыі культурна-асветніцкай установы сусветнага значэння, спрыяе гуманізацыі грамадства. Абслугоўванне карыстальнікаў у рамках сацыякультурнай дзейнасці заснавана на выкарыстанні магчымасцей функцыянальна прадуманай інфраструктуры, што забяспечвае цікавае баўленне вольнага часу і задавальненне пазнавальных патрэб наведвальнікаў.

Далейшыя перспектывы Нацыянальнай бібліятэкі звязаны з яе развіццём як важнага інстытута нацыянальнай культуры і як інфармацыйнага цэнтра, арыентаванага на шырокія масы карыстальнікаў.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аксана Юр'еўна Кніжнікава

Бібліятэкарам
111