ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.И начали печатать впервые эту святую книгу

И начали печатать впервые эту святую книгу

"И начали печатать впервые эту святую книгу...” – словы са знакамітага пасляслоўя да Апостала 1564 года – першай дакладна датаванай рускай кнігі, якую выдалі ў Маскве сусветна вядомыя майстры друкарскай справы Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец.

На выстаўцы экспануюцца арыгінальныя кніжныя помнікі, надрукаваныя Фёдаравым і Мсціслаўцам, якія даюць ўяўленне пра тэхнічнае і мастацкае выкананне Апостала 1564 года, а таксама пра эпоху, у якую была створана кніга.

Экспануецца Трыёдзь посная (Масква, 1555 – 56) – выданне так званай “Ананімнай друкарні”, дзе, верагодна, пачынаў сваю друкарскую дзейнасць І. Фёдараў.

Паўтарэннем маскоўскага Апостала з дапаўненнем некаторых уступных тэкстаў і пасляслоўя з’яўляецца Апостал, надрукаваны Фёдаравым у Львове ў 1574 г.

Дэманструюцца арыгінальныя старадрукі Астрожская Біблія (Астрог, 1581) Івана Фёдарава і Евангелле напрастольнае (Вільня, 1575) Пятра Мсціслаўца, якія адносяцца да найлепшых выданняў друкароў.

 

Бібліятэкарам