ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Калядная кніжная гравюра

Калядная кніжная гравюра

Старадрукаваная кніга, якая ўзнікла на аснове шматвяковай традыцыі ілюмінаваных рукапісаў, арганічна знітавала здабыткі візантыйскай і заходнееўрапейскай кніжных культур і дала нямала прыкладаў незгасальнай мастацкай творчасці, вынік якой захапляе сучаснікаў і сёння. Над яе мастацкім афармленнем працавалі таленавітыя гравёры і друкары.

Са старадрукамі звязана і з’яўленне найбольш масавага, дэмакратычнага віду мастацкай творчасці – гравюры, якая з першых крокаў свайго існавання стала дасканалым сродкам распаўсюджання вобразаў і мастацкіх ідэй. Спачатку ксілаграфія (дрэварыт), а пазней металаграфія (медзярыт) суправаджалі старадрукі на ўсіх этапах гістарычнай эвалюцыі.

У ХVІІ–ХVІІІ стст. на славянскіх землях была шырока распаўсюджана гравюра з рэлігійнымі сюжэтамі, якія сустракаюцца ў евангеллях, анфалагіёнах, службоўніках і малітоўніках. На выстаўцы дэманструюцца богаслужбовыя кнігі ХVІІ–ХVІІІ стст. з гравюрамі на тэму Нараджэння Хрыста: беларускія выданні Магілёўскай і Куцеінскай друкарняў, кнігі, выдадзеныя ў Маскоўскім друкарскім двары, а таксама украінскія выданні. У кнігах сустракаюцца ілюстрацыі з подпісамі вядомага беларускага гравёра В. Вашчанкі, украінскіх майстроў А. Гачэмскага, І. Стрыльбіцкага і інш.

 

Бібліятэкарам