ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе

Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе

Выстаўка прадставіла мініяцюрныя выданні з калекцыі Музея мініяцюрнай кнігі ў Азербайджане і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта сумесны праект бібліятэкі і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.

У Беларусі ўпершыню экспанаваліся каштоўнасці з азербайджанскага Музея мініяцюрнай кнігі. Гэта прыватны музей у Баку, стваральнікам якога з’яўляецца Зарыфа Салахава, заслужаны работнік культуры Азербайджана. Калекцыя музея налічвае больш за 6 500 асобнікаў, выдадзеных у 64 краінах свету.

На выстаўцы экспанаваліся больш за 350 рарытэтаў музея – кнігі, выдадзеныя ў Азербайджане, Японіі, Германіі, Англіі, Францыі, Расіі, ЗША, Ізраілі, Саудаўскай Аравіі і іншых краінах свету. У тым ліку найбольш рэдкія – японскія мікракнігі фарматам 2х2 мм.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама валодае цікавай калекцыяй мініяцюрных выданняў. Яе храналагічныя межы ахопліваюць XVII–XXI стст. У склад калекцыі ўваходзяць мініяцюрныя выданні знакамітых Эльзевіраў XVII ст. На выстаўцы таксама экспанавалася беларуская мініяцюрная кніга. У фондах бібліятэкі захоўваюцца тры беларускія мініяцюрныя выданні першай паловы ХХ ст. – кнігі, выдадзеныя ў Гомелі (у 1930 г.), Мінску (у 1932 г.) і Баранавічах (у 1948 г.). Другая палова ХХ ст. была прадстаўлена мініяцюрнымі выданнямі прозы і паэзіі А. Міцкевіча, Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, В. Быкава, М. Танка, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, Л. Дранько-Майсюка і інш., а таксама выданнямі твораў класікаў замежнай літаратуры.

Бібліятэкарам