ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіФізкультурна-аздараўленчы комплекс

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс

Увага! Акцыі!

З 1 кастрычніка 2018 г. прапануем безлімітны (!!!) абанемент у трэнажорную залу (на 1, 3 і 6 месяцаў).

Да 1 лістапада 2018 г. дорым зніжкі 30 % на абанементы на 8 і 12 заняткаў:

пры наведваньні да 15.00 абанемент на:
8 заняткаў – 21 р. 00 к.
12 заняткаў – 30 р. 10 к.
пры наведваньні пасля 15.00 абанемент на:
8 заняткаў – 26 р. 60 к.
12 заняткаў – 37 р. 80 к.

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – адзін з самых недарагіх у Мінску. Пры гэтым яго абсталяванне і асартымент паслуг – на вышыні!

Па даступнай цане прыхільнікаў здаровага ладу жыцця чакаюць:

  • сучасная трэнажорная зала плошчай 200 кв. м з прафесійным сілавым абсталяваннем;
  • трэнажоры для розных груп мышцаў;
  • кардыятрэнажоры розных тыпаў – бегавыя дарожкі, эліпсоід, велатрэнажоры;
  • шырокая гантэльная лінейка ад 1 да 60 кг, грыфы штангі рознай вагі і канфігурацый;
  • прафесійны трэнерскі састаў, індывідуальны падыход да кожнага, складанне праграм трэніровак і плана харчавання;
  • камфортныя раздзявальні з душавымі пакоямі;
  • камфартабельная саўна з утульным пакоем адпачынку;
  • душ Шарко, цыркуляцыйны душ, абліўное ўстройства.

Вас парадуюць нізкія цэны, а таксама зручная бясплатная паркоўка.

Рэжым работы комплексу:
Панядзелак – пятніца: 9.00–23.00
Субота – нядзеля: 10.00–23.00
У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
Панядзелак – пятніца: 9.00–23.00
Субота – нядзеля: 10.00–20.00
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень

Кошт паслуг

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 52, 293 29 54.