ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіКафэ

Кафэ

Два ўтульныя кафэ гатовы прыняць наведвальнікаў: чытачоў, супрацоўнікаў і гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кафэ размяшчаюцца на 1-м і 2-м паверхах будынка бібліятэкі. Прыемны дызайн, сучасная мэбля, тэлевізар забяспечваюць камфортныя ўмовы для ежы і адпачынку. У кафэ можна набыць шырокі асартымент разнастайных прадуктаў.

На тэрыторыі закрытай агляднай пляцоўкі працуе кафейны бар “Graf Cafe” (22-гі паверх), які адрознівае ўтульны інтэр’ер, мяккія канапы і крэслы. У бары вам прапануюць толькі што згатаваную каву, цудоўныя дэсерты, глінтвейны, дранікі і гарачыя закускі. На памяць аб наведванні можна набыць сувенірную прадукцыю. Від з акна, які зачароўвае, прыемная і нязмушаная атмасфера пад мелодыі ў стылі Chillout & Lounge падыдуць як для сямейнага адпачынку і рамантычных сустрэч, так і для дзелавых перамоў. Таксама ў кафэ прадугледжана магчымасць замовіць столікі або залу для правядзення карпаратыўных і сямейных святаў. Зручнае размяшчэнне бара дазваляе падчас адпачынку любавацца панарамай сталіцы і яе наваколля на вышыні звыш 70 метраў.

Для зарэгістраваных чытачоў бібліятэкі “Graf cafe” прапануе пастаянную скідку на 5 %,
для супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – 10 %,
для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – 25 %.

Ва ўсіх кафэ бібліятэкі ёсць бясплатны доступ да інтэрнэту Wi-Fi.

Рэжым работы кафэ (1-шы паверх)
Панядзелак – пятніца: 9.00–20.00.
Субота, нядзеля: 10.00–17.00.
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
Рэжым работы кафэ (2-гі паверх)
Панядзелак – пятніца: 9.00–20.00.
Субота, нядзеля: 10.00–17.00.
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
Рэжым работы "Graf cafe" (22-гі паверх)
Панядзелак – нядзеля: 12.00–23.00.
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
Бібліятэкарам