Экскурсіі праводзяцца штодзённа на платнай аснове. Час правядзення: з 10.00 да 17.00. Запіс на экскурсію папярэдні па тэл.: (8 017) 293 27 22 (сектар музейнай дзейнасці).
![]() |
Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў" Экскурсія ў захапляльнай форме знаёміць юных наведвальнікаў 10–12 гадоў з гісторыяй кнігі: першымі пісьмовымі матэрыяламі, узнікненнем і традыцыйным афармленнем рукапіснай кнігі, з вынаходніцтвам кнігадрукавання і рознымі спосабамі афармлення друкаваных кніг. |