ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіТэматычныя экскурсіі музеяЭкскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў"

Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў"

Тэматычная экскурсія арыентавана на дзяцей 10–12 гадоў.

Падчас займальнага падарожжа ў краіну кніжных скарбаў “алмаза ведаў” дзеці даведаюцца пра старажытныя матэрыялы для пісьма і формы кнігі, убачаць старадаўнія рукапісы, друкаваныя і рэдкія кнігі XV–XXI стст. Беларусі і свету.

Знаёмства з прыладамі для пісьма і набору друкаванага тэксту, дошкамі для друку малюнкаў і некаторымі сакрэтамі вырабу паперы з вадзянымі знакамі і іншымі тэхналогіямі зробіць падарожжа цікавым.

Юныя наведвальнікі змогуць пагартаць копіі некаторых унікальных рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.

Экскурсія пашырае веды аб нацыянальнай і сусветнай кніжнай культуры, а таксама спрыяе развіццю цікавасці і павагі да кнігі.

theme1.jpg
theme2.jpg
Бібліятэкарам