ГалоўнаяБiблiятэкарамСтандарты па бібліятэчнай справе

Стандарты па бібліятэчнай справе

СІСТЭМА СТАНДАРТАЎ
па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе

  1. ДАСТ 2.051–2013. Единая система конструкторской документации. Электронные документы. Общие положения. – Узамен ДАСТ 2.051–2006; Уведз. 01.04.2016 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да выканання электронных канструктарскіх дакументаў вырабаў усіх галін прамысловасці. На аснове стандарта могуць быць распрацаваны стандарты з улікам асаблівасцей прымянення і абарачэння розных відаў электронных канструктарскіх дакументаў.
  2. ДАСТ 31279–2004. Инновационная деятельность. Термины и определения. = Інавацыйная дзейнасць. Тэрміны і азначэнні. – Упершыню; Уведз. 01.09.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае асноўныя паняцці, тэрміны і дэфініцыі ў галіне інавацыйнай дзейнасці. Тэрміны, вызначаныя дадзеным стандартам, абавязковыя для прымянення ў тэхнічных нарматыўных прававых актах усіх відаў, у навукова-тэхнічнай і даведачнай літаратуры.
  3. ДАСТ 7.1–2003. СІБВС. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления = Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы састаўлення. – Узамен ДАСТ 7.1–84, ДАСТ 7.16–79, ДАСТ 7.18–79, ДАСТ 7.34–81, ДАСТ 7.40–82; Уведз. 01.11.2004 г. (са змяненнем № 1 РБ, зацверджаным у верасні 2004 г.; змяненне ўведзена з 01.11.2004 г.)
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы састаўлення бібліяграфічнага апісання дакумента, яго часткі або групы дакументаў: набор абласцей і элементаў бібліяграфічнага апісання, паслядоўнасць іх размяшчэння, напаўненне і састаў. Дзейнасць стандарту распаўсюджваецца на апісанне дакументаў, якія састаўляюцца бібліятэкамі, органамі навукова-тэхнічнай інфармацыі, цэнтрамі дзяржаўнай бібліяграфіі, выдаўцамі, другімі ўстановамі,якія займаюцца бібліяграфаваннем дакументаў.
  4. ДАСТ 7.9–95. (ІSО 214–76). СІБВС. Реферат и аннотация. Общие требования. – Узамен ДАСТ 7.9–77; Уведз. 01.07.1997 г.
    Стандарт прызначаны для прымянення асобамі і арганізацыямі, якія рыхтуюць і выпускаюць першасныя і другасныя дакументы, у тым ліку ў машыначытальнай форме.
    Дадзены стандарт устанаўлівае патрабаванні да зместу, пабудовы і афармлення тексту рэферата (інфарматыўнага рэферата) і анатацыі (індыкатыўнага рэферата) на дакументы.
  5. ДАСТ 7.11–2004. (ІСО 832:1994). СІБВС. Библиографическая запись. Сокращение слов и словосочетаний на иностранных европейских языках. = Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў і словазлучэнняў на замежных еўрапейскіх мовах. – Узамен ДАСТ 7.11–78; Уведз. 01.05.2006 г.
    Стандарт вызначае правілы скарачэння слоў і словазлучэнняў на замежных еўрапейскіх мовах у бібліяграфічных апісаннях дакументаў для каталогаў і картатэк, інфармацыйных выданняў, а таксама для прыкніжных і прыартыкульных спісаў літаратуры і бібліяграфічных спасылак, уключае правілы прымянення скарачэнняў, спіс скарачэння слоў (словазлучэнняў), якія найбольш часта сустракаюцца ў бібліяграфічным апісанні, і ўмовы іх прымянення.
    Устаноўленыя стандартам скарачэнні слоў і словазлучэнняў рэкамендуецца прымяняць у анатацыях і рэфератах.
    Стандарт прадугледжвае скарачэнні слоў і словазлучэнняў у мовах, якія выкарыстоўваюць лацінскі, кірылаўскі і грэчаскі алфавіты.
    Стандарт прызначаны для бібліятэк, органаў навуковай і тэхнічнай інфармацыі, выдавецтваў, рэдакцый і іншых устаноў, якія вядуць бібліяграфічную работу.
  6. ДАСТ 7.12–93. СІБВС. Библиографическая запись. Сокращение слов на русском языке. Общие требования и правила. – Узамен ДАСТ 7.12–77; Уведз. 01.01.1996 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы скарачэння слоў і словазлучэнняў на рускай мове, а таксама асобныя выпадкі скарачэння слоў, якія часта сустракаюцца ў бібліяграфічным запісе.
    Стандарт прызначаны для бібліятэк, органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, кніжных палат, выдаўцоў. Дапускаецца прымяняць скарачэнні, не прадугледжаныя дадзеным стандартам, або больш кароткія варыянты скарачэння слоў, чым у дадзеным стандарце, пры наяўнасці даведачнага апарата, які забяспечвае іх расшыфроўку.
  7. ДАСТ 7.14–98. (ІSО 2709–96). СІБВС. Формат для обмена информацией. Структура записи. – Узамен ДАСТ 7.14–84; Уведз. 01.11.1999 г.
    Стандарт устанаўлівае структуру фармату, які можа змяшчаць запісы з апісаннем любога віду матэрыялу, што паддаецца бібліяграфічнаму апісанню.
    Стандарт не ўстанаўлівае даўжыню і змест асобных запісаў або значэнняў, якія прысвойваюцца меткам, індыкатарам або ідэнтыфікатарам. Гэта ажыццяўляецца фарматам прымянення.
    Стандарт прызначаны для прымянення асобамі і арганізацыямі, якія рыхтуюць і выпускаюць дакументы на любых машыначытальных носьбітах.У стандарце апісваецца абагульняльная структура-схема, прызначаная спецыяльна для камунікацый паміж сістэмамі апрацоўкі даных, а не для апрацоўкі даных унутры сістэм.
  8. ДАСТ 7.19–2001. (ІSО 2709–96). СІБВС. Формат для обмена библиографическими данными. Содержание записи. = Фармат для абмену данымі. Змест запісу. – Узамен ДАСТ 7.19–85; Уведз. 01.01.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае састаў, змест і прадстаўленне элементаў даных, прызначаных для абмену, і можа выкарыстоўвацца інфармацыйнымі сістэмамі, якія ўдзельнічаюць у абмене.
  9. ДАСТ 7.22–2003. СІБВС. Промышленные каталоги. Общие требования. = Прамысловыя каталогі. Агульныя патрабаванні.–Узамен ДАСТ 7.22–80; Уведз. 01.07.2004 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на прамысловыя каталогі і вызначае іх віды, структуру, змест, парадак падрыхтоўкі, афармленне, прадстаўленне рукапісаў да выдання, выданне і распаўсюджванне каталогаў.
  10. ДАСТ 7.23–96. СІБВС. Издания информационные. Структура и оформление. – Узамен ДАСТ 7.23–80; Уведз. 01.01.1998 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да структуры і афармлення асноўных відаў інфармацыйных выданняў. Прызначаны для арганізацый, якія займаюцца падрыхтоўкай і выпускам інфармацыйных выданняў, у тым ліку і на машыначытальных носьбітах.
  11. ДАСТ 7.24–2007 СІБВС. Тезаурус информационно-поисковый многоязычный. Состав, структура и основные требования к построению. = Тэзаўрус інфармацыйна-пошукавы мнагамоўны. Састаў, структура і асноўныя патрабаванні да пабудовы. – Узамен ДАСТ 7.24–90; Уведз. 01.11.2008 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на шматмоўныя інфармацыйна-пошукавыя тэзаўрусы (МІПТ) і ўстанаўлівае склад, структуру і асноўныя патрабаванні да пастраення МІПТ, якія выкарыстоўваюцца ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах.
  12. ДАСТ 7.25–2001. СІБВС. Тезаурус информационно-поисковый одноязычный. Правила разработки, структура, состав и форма представления. – Узамен ДАСТ 7.25–80; Уведз. 01.04.2007 г.
    Стандарт устанаўлівае правілы распрацоўкі, структуру, састаў і форму прадстаўлення інфармацыйна-пошукавых тэзаўрусаў, якія арыентуюцца на выкарыстанне лексікі рускай мовы і распрацоўваюцца ў рамках аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм і сетак навукова-тэхнічнай інфармацыі.
  13. ДАСТ 7.28–2002. (ІSО 5426–83; 5426–2–96). СІБВС. Расширенный набор символов латинского алфавита для обмена информацией. = Расшыраны набор сімвалаў лацінскага алфавіта для абмену інфармацыяй. – Узамен ДАСТ 7.28–80; Уведз. 01.06.2008 г.
    Cтандарт устанаўлівае набор з 146 графічных сімвалаў, уключаючы іх назвы, абазначэнні, коды і указанні па выкарыстанні для абмену інфармацыяй. Набор графічных сімвалаў прызначаны для абмену данымі на асноўных індаеўрапейскіх і іншых мовах з лацінскай графічнай асновай, алфавіты якіх не выходзяць за рамкі ўстаноўленага набору сімвалаў, і іншых мовах у іх транслітэраваных або раманізаваных формах. Набор сімвалаў уключае спецыфічныя знакі, якія прымяняліся ў старадрукаваных кнігах.
  14. ДАСТ 7.29–80. СІБВС. Представление расширенного кириллического алфавита для обмена информацией на магнитных лентах. – Упершыню; Уведз. 01.01.1982 г.
    Стандарт устанаўлівае набор з 42 графічных сімвалаў, уключаючы іх назвы, абазначэнні, 7-бітныя коды і ўказанні па выкарыстанні для абмену інфармацыяй на магнітных стужках. Даны набор прызначаны для абмену данымі пры дапамозе шрыфту з кірылічнай графічнай асновай.
    Стандарт не ўстанаўлівае тып шрыфту графічных сімвалаў і не рэгламентуе прадстаўленне графічных сімвалаў на фізічным носьбіце для забеспячэння выяўлення і апрацоўкі памылак.
  15. ДАСТ 7.30–80. СІБВС. Представление греческого алфавита для обмена информацией на магнитных стужках. – Упершыню; Уведз. 01.01.1982 г.
    Стандарт устанаўлівае набор з 73 графічных сімвалаў, уключаючы іх назвы, абазначэнні, 7-бітныя коды і ўказанні па выкарыстанні для абмену інфармацыяй на магнітных стужках. Даны набор прызначаны для абмену данымі з выкарыстаннем грэчаскага алфавіта.
    Стандарт не ўстанаўлівае тып шрыфту графічных сімвалаў і не рэгламентуе прадстаўленне графічных сімвалаў на фізічным носьбіце для забеспячэння выяўлення і апрацоўкі памылак.
  16. ДАСТ 7.32–2001. (ІSО 2709–96). СІБВС. Отчет о научно-исследовательской работе. Структура и правила оформления. = Справаздача аб навукова-даследчай рабоце. Структура і правілы афармлення.– Узамен ДАСТ 7.32–91; Уведз. 01.01.2003 г. (са змяненнем № 1 і змяненнем № 2 BY, зацверджанымі ў красавіку 2011 г.; змяненні ўведзены з 01.01.2012 г.)
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да структуры і правілаў афармлення навуковых і тэхнічных справаздач, а таксама правілы для тых выпадкаў, калі адзіная працэдура афармлення будзе садзейнічаць абмену інфармацыяй, удасканаленню апрацоўкі справаздачы ў інфармацыйнай сістэме.
    Стандарт распаўсюджваецца на справаздачы аб фундаментальных, пошукавых, прыкладных навукова-даследчых работах (НДР) па ўсіх галінах навукі і тэхнікі, акрамя справаздач аб НДР гуманітарнага профілю.
  17. ДАСТ 7.36–2006. СІБВС. Неопубликованный перевод. Общие требования и правила оформления. = Неапублікаваны пераклад. Агульныя патрабаванні і правілы афармлення. – Узамен ДАСТ 7.36–88; Уведз. 01.06.2007 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы афармлення перакладу. Распаўсюджваецца на неапублікаваны пісьмовы пераклад з замежнай на нацыянальную мову поўнага тэксту навуковага або тэхнічнага дакумента (або часткі дакумента), падрыхтаваны да распаўсюджвання сродкамі аператыўнай паліграфіі.
    Стандарт не ўстанаўлівае такіх правілаў афармлення перакладу, як набор, размер і іншыя тэхнічныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да паперы, велічыні поля, спосабу друкавання.
  18. ДАСТ 7.38–82. СІБВС. Доклад о наиболее важных отечественных и зарубежных достижениях в области науки, техники и производства. Общие требования. – Упершыню; Уведз. 01.01.1983 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да структуры, выкладання і афармлення даклада аб найбольш важных айчынных і замежных дасягненнях у галіне навукі, тэхнікі і вытворчасці.
    Стандарт абавязковы для цэнтральных галіновых і рэспубліканскіх органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, міжгаліновых тэрытарыяльных цэнтраў навукова-тэхнічнай інфармацыі, органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, прадпрыемстваў і арганізацый.
  19. ДАСТ 7.47–84. СІБВС. Коммуникативный формат для словарей информационных языков и терминологических данных. Содержание записи. – Упершыню; Уведз. 01.01.1985 г.
    Стандарт устанаўлівае камунікатыўны фармат запісу лексічнай інфармацыі на магнітнай стужцы, у тым ліку змест запісу, састаў і ідэнтыфікацыю элементаў даных.
    Стандарт распаўсюджваецца на прадстаўленне на магнітнай стужцы лексікі слоўнікаў інфармацыйных моў, тэрміналагічныя і іншыя лексікаграфічныя крыніцы для абмену паміж аўтаматызаванымі інфармацыйнымі сістэмамі і абавязковы для органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі.
  20. ДАСТ 7.48–2002. (ІSО 2709–96). СІБВС. Консервация документов. Основные термины и определения. = Кансервацыя дакументаў. Асноўныя тэрміны і дэфініцыі. – Узамен ДАСТ 7.48–90; Уведз. 01.03.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае выкарыстоўваемыя ў навуцы, тэхніцы і вытворчасці тэрміны і дэфініцыі ў галіне кансервацыі дакументаў на паперы, пергамене і скуры.
    Даныя тэрміны абавязковы для бібліятэк усіх тыпаў і органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі пры выкарыстанні ў дакументацыі, навукова-тэхнічных, інфармацыйных, вучэбных і даведачных выданнях.
  21. ДАСТ 7.49–84. СІБВС. Рубрикатор ГАСНТИ. Структура, правила использования и ведения. – Упершыню; Уведз. 01.01.1985 г.
    Стандарт устанаўлівае структуру, правілы выкарыстання і вядзення Рубрыкатара Дзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі.
    Стандарт абавязковы для органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць навукова-інфармацыйную дзейнасць.
  22. ДАСТ 7.50–2002. СІБВС. Консервация документов. Общие требования. = Кансервацыя дакументаў. Агульныя патрабаванні. – Узамен ДАСТ 7.50–90; Уведз. 01.03.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да кансервацыі дакументаў, у тым ліку рэжыму захавання, тэхналагічных працэсаў стабілізацыі, рэстаўрацыі, вырабу копій і матэрыялаў, якія пры гэтым выкарыстоўваюцца .
  23. ДАСТ 7.51–98. СІБВС. Карточки для каталогов и картотек. Каталогизация в издании. Состав, структура данных и издательское оформление. – Узамен ДАСТ 7.51–84; Уведз. 01.08.1999 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на карткі для каталогаў і картатэк, на макет анатаванай карткі, прыведзенай у выданні, а таксама на склад звестак для электронных каталогаў.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да складу і парадку размяшчэння звестак.
    Стандарт прызначаны для выдавецтваў, паліграфічных прадпрыемстваў і іншых выдаўцоў дакументаў.
  24. ДАСТ 7.52–85. СІБВС. Коммуникативный формат для обмена библиографическими данными на магнитной ленте. Поисковый образ документа. – Упершыню; Уведз. 01.07.1986 г.
    Стандарт устанаўлівае правілы прадстаўлення пошукавых вобразаў дакументаў (ПВД) на магнітнай стужцы з запісамі ў камунікатыўным фармаце.
    Стандарт распаўсюджваецца на ПВД, выяўляецца сродкамі інфармацыйна-пошукавых моў (ІПМ) з лексічнымі адзінкамі на сваёй мове.
  25. ДАСТ 7.55–99. СІБВС. Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу. Основные положения. – Взамен ГОСТ 7.55–89; Введ. 01.04.2001 г.
    Стандарт з’яўляецца асноватворным у сістэме міждзяржаўных стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе (СІБВС) і ўстанаўлівае прызначэнне СІБВС, галіну яе распаўсюджвання і склад, а таксама парадак каардынацыі планавання работ па міждзяржаўнай стандартызацыі. Палажэнні данага стандарту могуць быць выкарыстаны для іншых відаў інфармацыі.
  26. ДАСТ 7.56–2002. (ІSО 3297–98). СІБВС. Издания. Международная стандартная нумерация сериальных изданий. = Выданні. Міжнародная стандартная нумарацыя серыйных выданняў. – Узамен ДАСТ 7.56–89; Уведз. 01.07.2003 г. (са змяненнем № 1, зацверджаным пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2006 г. № 33; змяненне ўведзена з 01.02.2007 г.)
    Стандарт распаўсюджваецца на спосабы ідэнтыфікацыі серыйных выданняў на аснове прымянення Міжнароднай стандартнай нумарацыі серыйных выданняў і ўстанаўлівае структуру, форму прадстаўлення, размяшчэння ў выданнях, працэдуру прысваення міжнароднага стандартнага нумара серыйнага выдання (ISSN), стварэнне ключавога загалоўка серыйнага выдання.
  27. ДАСТ 7.59–2003. СІБВС. Индексирование документов. Общие требования к систематизации и предметизации. – Узамен ДАСТ 7.59–90; Уведз. 01.03.2006 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы складання бібліяграфічнага апісання дакумента, яго часткі або групы дакументаў: набор абласцей і элементаў бібліяграфічнага апісання, паслядоўнасць іх размяшчэння, напаўнення і спосаб прадстаўлення элементаў, прымяненне прадпісанай пунктуацыі і скарачэнняў.
    Стандарт распаўсюджваецца на апісанне дакументаў, якія складаюцца бібліятэкамі, органамі навукова-тэхнічнай інфармацыі, цэнтрамі дзяржаўнай бібліяграфіі, выдавецтвамі і іншымі ўстановамі, якія займаюцца бібліяграфічнай апрацоўкай дакументаў.
    Стандарт не распаўсюджваецца на бібліяграфічныя спасылкі.
  28. ДАСТ 7.61–96. СІБВС. Издания. Государственные (национальные) библиографические указатели. Общие требования. – Узамен ДАСТ 7.61–90; Уведз. 01.01.1998 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на бягучыя, кумулятыўныя і рэтраспектыўныя дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі, вызначае іх віды і ўстанаўлівае патрабаванні да іх структуры і правілаў выдавецкага афармлення.
    Стандарт не распаўсюджваецца на дзяржаўныя (нацыянальныя) бібліяграфічныя паказальнікі на машыначытальных носьбітах.
    Стандарт абавязковы для кніжных палат, бібліятэк, іншых арганізацый і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку і выпуск дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў.
  29. ДАСТ 7.62–2008. СІБВС. Знаки корректурные для разметки оригиналов и исправления корректурных и пробных оттисков. Общие требования. = Знакі карэктурныя для разметкі арыгіналаў і выпраўлення карэктурных і пробных адбіткаў. Агульныя патрабаванні. – Узамен ДАСТ7.62–90; Уведз. 01.01.2010 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на ўсе віды арыгіналаў, макетаў і адбіткаў для выдання і ўстанаўлівае патрабаванні да знакаў для разметкі ўсіх відаў выдавецкіх (аўтарскіх) тэкставых і выяўленчых арыгіналаў, макетаў і для выпраўлення карэктурных і пробных адбіткаў, іх напісання і прызначэння.
  30. ДАСТ 7.65–92. СІБВС. Кинодокументы, фотодокументы и документы на микроформах. Общие требования к архивному хранению. – Упершыню; Уведз. 01.01.1993 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на архіўныя дакументы Дзяржаўнага архіўнага фонду і дакументы, якія падлягаюць уключэнню ў яго пасля заканчэння тэрмінаў ведамаснага захоўвання, і ўстанаўлівае патрабаванні да архіўнага захоўвання дакументаў.
  31. ДАСТ 7.66–92. (ІSО 5963–85). СІБВС. Индексирование документов. Общие требования к координатному индексированию. – Упершыню; Уведз. 01.01.1993 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да каардынатнага індэксавання дакументаў, уключаючы правілы фарміравання пошукавага вобразу дакумента.
    Стандарт распаўсюджваецца на інфармацыйна-пошукавыя сістэмы, у якіх змест дакументаў пададзены ў згорнутым выглядзе лексічнымі адзінкамі інфармацыйна-пошукавай мовы.
    Стандарт не распаўсюджваецца на фарміраванне фактаграфічных запісаў у фактаграфічных базах даных.
  32. ДАСТ 7.68–95. СІБВС. Фоно- и видеодокументы. Общие технические требования к архивному хранению. – Упершыню; Уведз. 01.01.1997 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да архіўнага захавання арыгіналаў фонадакументаў на магнітнай стужцы, арыгіналаў відэадакументаў на магнітнай стужцы, арыгіналаў магнітнага перазапісу гукавой інфармацыі да кінафільмаў, фонадакументаў на грампласцінках, страхавых копій на магнітнай стужцы і металічных грамарыгіналах.
    Стандарт не распаўсюджваецца на фонадакументы, вырабленыя метадам фатаграфічнага запісу, а таксама на копіі фонду карыстання.
  33. ДАСТ 7.69–95. (ІSО 5127–11–83). СІБВС. Аудиовизуальные документы. Основные термины и определения. – Упершыню; Уведз. 01.07.1997 г.
    Стандарт устанаўлівае прынятыя ў навуцы, тэхніцы і вытворчасці тэрміны і дэфініцыі, якія рэкамендуюцца для выкарыстання ў дакументацыі ўсіх відаў, падручніках, навучальных дапаможніках, навуковай і даведачнай літаратуры.
  34. ДАСТ 7.70–2003. СІБВС. Описание баз данных и машиночитаемых информационных массивов. Состав и обозначение характеристик. = Апісанне баз данных і машыначытальных інфармацыйных масіваў. Састаў і абазначэнне характарыстык. – Узамен ДАСТ 7.70–96; Уведз. 01.11.2004 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на апісанні баз даных і іншых машыначытальных інфармацыйных масіваў, якія выкарыстоўваюцца пры дзяржаўнай рэгістрацыі, сертыфікацыі, падрыхтоўцы праектнай і эксплуатацыйнай дакументацыі, даведнікаў.
  35. ДАСТ 7.71–96. (ІSО 6862–95). СІБВС. Набор кодированных математических знаков для обмена библиографической информацией. – Упершыню; Уведз. 01.04.1998 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на абмен інфармацыяй на машыначытальных носьбітах, якая змяшчае спецыяльныя знакі, што выкарыстоўваюцца ў матэматыцы.
    Стандарт устанаўлівае набор з 179 графічных сімвалаў, уключаючы іх назвы, абазначэнні і коды. Дадзены набор прызначаны для абмену інфармацыяй на машыначытальных носьбітах, якая змяшчае спецыяльныя знакі, што выкарыстоўваюцца ў матэматыцы.
    Стандарт не ўстанаўлівае тыпу шрыфту графічных сімвалаў і не рэгламентуе прадстаўлення графічных сімвалаў на фізічным носьбіце для забеспячэння выяўлення і апрацоўкі памылак.
  36. ДАСТ 7.72–96. СІБВС. Коды физической формы документов. – Упершыню; Уведз. 01.01.1998 г. Стандарт устанаўлівае кодавыя абазначэнні фізічнай формы дакументаў, адзіныя для розных сістэм апрацоўкі інфармацыі, яе захавання і абмену.
    Стандарт прызначаны для органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, бібліятэк і іншых устаноў пры абмене бібліяграфічнай інфармацыяй на машыначытальных носьбітах.
  37. ДАСТ 7.75–97. СІБВС. Коды наименований языков. – Упершыню; Уведз. 01.09.2001 г. (са змяненнем № 1, прынятым Міждзяржаўным саветам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (пратакол № 17 ад 22.06.2000 г.); змяненне ўведзена 01.09.2001 г.).
    Стандарт устанаўлівае літарныя і лічбавыя абазначэнні назваў моў у кадзіраванай форме, адзіныя для розных сістэм апрацоўкі інфармацыі, яе захавання і абмену. Коды прызначаны для выкарыстання бібліятэкамі, інфармацыйнымі службамі і выдавецтвамі ў мэтах уніфікаванага абазначэння мовы дакумента, што асабліва важна пры абмене інфармацыяй у аўтаматызаваных інфармацыйных сістэмах.
    Устаноўленыя стандартам коды таксама могуць быць прыняты лексікографамі ў любых выпадках выкарыстання кадзіраванай формы назвы мовы.
  38. ДАСТ 7.77–98. СІБВС. Межгосударственный рубрикатор научно-технической информации. Структура, правила использования и ведения. – Упершыню; Уведз. 01.08.1999 г.
    Стандарт устанаўлівае структуру, правілы выкарыстання і вядзення Міждзяржаўнага рубрыкатара навукова-тэхнічнай інфармацыі.
    Стандарт прызначаны для органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, а таксама для іншых арганізацый і прадпрыемстваў, якія займаюцца навукова-інфармацыйнай дзейнасцю.
  39. ДАСТ 7.78–99. СІБВС. Издания. Вспомогательные указатели. – Упершыню; Уведз. 01.09.2000 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да дапаможных паказальнікаў і методыкі іх складання ў выданнях розных відаў.
    Стандарт распрацаваны для складання паказальнікаў у форме, найбольш зручнай для выкарыстання чытачамі. Стандарт абавязковы для выдавецтваў, незалежна ад іх арганізацыйна-прававой структуры і ведамаснай прыналежнасці, пры выпуску афіцыйных, навуковых, даведачных, вытворча-практычных і навучальных выданняў аб’ёмам звыш 15 ул.-выд. арк. Для выдання іншых відаў і меншага аб’ёму прымяненне стандарту носіць факультатыўны характар.
  40. ДАСТ 7.79–2000. (ІSО 9–95). СІБВС. Правила транслитерации кирилловского письма латинским алфавитом. = Правілы транслітарацыі кірылаўскага пісьма лацінскім алфавітам. – Узамен ДАСТ 16876–71; Уведз. 01.03.2003 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на правілы транслітарацыі сродкамі лацінскага алфавіта асобных літар, слоў, выразаў, а таксама звязных тэкстаў на мовах, пісьменнасць якіх грунтуецца на кірылаўскім алфавіце. Дадзеныя правілы прымяняюць усюды, дзе патрабуецца забяспечыць адназначнае прадстаўленне кірылаўскага тэксту лацінскімі літарамі магчымасць алгарытмічнага аднаўлення тэксту ў зыходным кірылаўскім запісе, у прыватнасці, пры перадачы дакументаў па камп’ютэрных сетках.
    Стандарт не распаўсюджваецца на правілы перадачы лацінскімі літарамі гукавога аблічча слоў, запісаных кірыліцай.
    Правілы прадстаўлення нацыянальных геаграфічных назваў на картах вызначаюцца кіруючымі дакументамі адпаведных картаграфічных службаў.
  41. ДАСТ 7.80–2000. СІБВС. Библиографическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления. – Упершыню; Уведз. 01.11.2001 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да загалоўка бібліяграфічнага запісу і правілаў яго складання: набор звестак, паслядоўнасць іх прывядзення, прымяненне ўмоўных раздзяляльных знакаў.
    Стандарт распаўсюджваецца на асноўныя віды загалоўкаў, што выкарыстоўваюцца ў бібліяграфічных запісах, падрыхтаваных органамі навукова-тэхнічнай інфармацыі, бібліятэкамі, цэнтрамі дзяржаўнай бібліяграфіі, выдавецкімі і іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць бібліяграфічную дзейнасць, незалежна ад іх арганізацыйна-прававой структуры, ведамаснай прыналежнасці і формы ўласнасці.
    Стандарт не распаўсюджваецца на бібліяграфічныя спасылкі.
  42. ДАСТ 7.81–2001. СІБВС. Статистический учет выпуска непериодических, периодических и продолжающихся изданий. Основные положения = Статыстычны ўлік выпуску неперыядычных, перыядычных выданняў і выданняў з працягам. Асноўныя палажэнні. – Упершыню; Уведз. 01.01.2003 г. (са змяненнем № 1, зацверджаным пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2001 № 56; змяненне ўведзена з 01.07.2003 г.)
    Стандарт устанаўлівае асноўныя палажэнні статыстычнага ўліку выпуску неперыядычных, перыядычных выданняў і выданняў з працягам.
    Стандарт прызначаны для арганізацый, якія займаюцца зборам, апрацоўкай і публікацыяй статыстычных звестак аб выдавецкай прадукцыі, выпушчанай на тэрыторыі СНД.
  43. ДАСТ 7.82–2001. СІБВС. Библиографическая запись. Библиографическое описание электронных ресурсов. Общие требования и правила составления. = Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне электронных рэсурсаў. Агульныя патрабаванні і правілы складання. – Упершыню; Уведз. 01.01.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы складання бібліяграфічнага апісання электроннага рэсурсу: набор галін і элементаў бібліяграфічнага апісання, паслядоўнасць іх размяшчэння, напаўненне і спосаб прадстаўлення элементаў, прымяненне ўмоўных раздзяляльных знакаў.
    Стандарт распаўсюджваецца на электронныя рэсурсы, апісанне якіх складаецца бібліятэкамі, органамі навукова-тэхнічнай інфармацыі, цэнтрамі дзяржаўнай бібліяграфіі і іншымі ўстановамі, якія займаюцца бібліяграфічнай апрацоўкай інфармацыі.
  44. ДАСТ 7.83–2001. СІБВС. Электронные издания. Основные виды и выходные сведения. = Электронныя выданні. Асноўныя віды і выхадныя звесткі. – Упершыню; Уведз. 01.03.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае асноўныя віды электронных выданняў, а таксама склад і месца размяшчэння выхадных звестак у іх.
    Стандарт прызначаны для вытворцаў электронных выданняў.
  45. ДАСТ 7.84–2002. СІБВС. Издания обложки и переплеты. Общие требования и правила оформления. = Выданні вокладкі і пераплёты. Агульныя патрабаванні і правілы афармлення. – Упершыню; Уведз. 01.03.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да афармлення вокладак і пераплётаў кніжных і серыйных выданняў. Стандарт не распаўсюджваецца на газетныя і аркушныя выданні.
    Стандарт прызначаны для выдавецтваў і паліграфічных прадпрыемстваў, незалежна ад іх структуры, ведамаснай прыналежнасці і формы ўласнасці.
  46. ДАСТ 7.85-2003. (ІСО 10444:1994). СІБВС. Международный стандартный номер технического отчета = Міжнародны стандартны нумар тэхнічнага рапарта. – Упершыню; Уведз. 01.07.2004 г.
    Стандарт распрацаваны для выкарыстання міжнароднага нумара тэхнічнага рапарта (ISRN) для адзінай ідэнтыфікацыі тэхнічных рапартаў. Стандарт можа ўжывацца як для апублікаваных, так і для неапублікаваных тэхнічных рапартаў.
  47. ДАСТ 7.86–2003. СІБВС. Издания. Общие требования к издательской аннотации. = Выданні. Агульныя патрабаванні да выдавецкай анатацыі. – Упершыню; Уведз. 01.06.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да зместу, пабудовы і афармлення выдавецкай анатацыі. Стандарт прызначаны для прымянення асобамі і арганізацыямі, якія займаюцца выдавецкай дзейнасцю.
  48. ДАСТ 7.87–2003. СІБВС. Книжные памятники. Общие требования. = Кніжныя помнікі. Агульныя патрабаванні. – Упершыню; Уведз. 01.08.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да вызначэння відаў і катэгорый кніжных помнікаў, да працэсаў іх выяўлення, уліку і апісання, а таксама забеспячэння дзяржаўнага захавання і выкарыстання.
    Стандарт распаўсюджваецца на дакументы, якія валодаюць духоўнымі, эстэтычнымі, паліграфічнымі і (або) іншымі ўласцівасцямі, прадстаўляюць грамадска значымую навуковую, культурную або гістарычную каштоўнасць.
    Стандарт прызначаны для бібліятэк усіх тыпаў і іншых дзяржаўных устаноў-фондатрымальнікаў незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці.
  49. ДАСТ 7.88–2003. СІБВС. Правила сокращения заглавий и слов в заглавиях публикаций. = Правілы скарачэння загалоўкаў і слоў у загалоўках публікацый. – Упершыню; Уведз. 01.10.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае правілы скарачэння загалоўкаў і слоў у загалоўках публікацый на мовах, якія выкарыстоўваюць лацінскі, грэчаскі і кірылаўскі алфавіты.
    Дадзены стандарт распаўсюджваецца на бібліяграфічныя спасылкі і аналітычнае бібліяграфічнае апісанне ў выпадках, вызначаных ДАСТ 7.1.
  50. ДАСТ 7.89–2005. СІБВС. Оригиналы текстовые авторские и издательские. Общие требования. = Арыгіналы тэкставыя аўтарскія і выдавецкія. Агульныя патрабаванні. – Упершыню; Уведз. 01.10.2006 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на тэкставыя арыгіналы для неперыядычных, перыядычны выданняў і выданняў з працягам. Стандарт устанаўлівае асноўныя патрабаванні да афармлення аўтарскіх тэкставых арыгіналаў, якія перадаюцца аўтарам (калектывам аўтараў) у выдавецтва (выдавецкія арганізацыі) для выдання ў адпаведнасці з заключаным дагаворам, а таксама да выдавецкіх тэкставых арыгіналаў, якія перадаюцца выдаўцамі (выдавецкімі арганізацыямі) паліграфічным прадпрыемствам.
  51. ДАСТ 7.90-2007. СІБВС. Универсальная десятичная классификация. Структура, правила ведения и индексирования = Універсальная дзесятковая класіфікацыя. Структура, правілы вядзення і індэксавання. – Упершыню; Уведз. 01.11.2008 г.
    Стандарт устанаўлівае правілы вядзення табліц Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК) і выкарыстання іх для індэксавання дакументаў і інфармацыйных запытаў па зместавых прыметах. Стандарт не распаўсюджваецца на індэксаванне мастацкай літаратуры для масавых бібліятэк.
  52. ДАСТ ІСО 8601–2001. СІБВС. Представление дат и времени дня. Общие требования. = Прадстаўленне дат і часу. Агульныя патрабаванні. – Узамен ДАСТ 7.64–90; Уведз. 01.03.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да лікавага прадстаўлення дат і часу дня ў навукова-тэхнічных дакументах у аўтаматызаваных сістэмах.
    Даныя патрабаванні распаўсюджваюцца на аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі для прадстаўлення любой даты грыгарыянскага календара і часу дня ў электронным выглядзе.
  53. СТБ 2105-2012. Информационные технологии. Интернет-сайты государственных органов и организаций. Требования. – Взамен СТБ П 2105-2010 ; Введ. 13.12.2012 г. Стандарт устанаўлівае патрабаванні да распрацоўкі, дызайну, рэгістрацыі і размяшчэння інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый (інтэрнэт-сайты), а таксама патрабаванні па ахове інфармацыі для цэнтраў апрацоўкі даных, якія ажыццяўляюць паслугі хостынгу для інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый. Стандарт прызначаны для прымянення пры распрацоўцы, суправаджэнні, эксплуатацыі і размяшчэнні інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый.
  54. ПМГ 48–2002. Порядок обмена документами в электронном формате.– Упершыню; Уведз. 01.03.2003 г. Правілы вызначаюць парадак абмену дакументамі ў электронным фармаце паміж удзельнікамі работ па міждзяржаўнай стандартызацыі.
    Стандарт распаўсюджваецца на дакументы, выкананыя на паперы, скуры, пергамене.
  55. СТБ 2372–2014 СІБВС. Статьи в журналах и сборниках. Издательское оформление. – Упершыню; Уведз. 01.02.2015 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да складу і размяшчэння элементаў выдавецкага афармлення артыкулаў у тэкставых навуковых і вытворча-практычных часопісах, перыядычных зборніках і зборніках з працягам.
    Стандарт рэгламентуе выдавецкае афармленне наступных матэрыялаў: артыкулаў, у тым ліку перадавых артыкулаў, аглядных артыкулаў; дакладаў і паведамленняў, тэзісаў дакладаў і паведамленняў, рэзалюцый, рэкамендацый і іншых матэрыялаў канферэнцый, нарад, з’ездаў і да т. п.
    Стандарт прызначаны для выдаўцоў, вышэйшых навучальных устаноў і арганізацый, якія ажыццяўляюць выпуск навуковых і вытворча-практычных часопісаў, перыядычных зборнікаў і зборнікаў з працягам.
  56. СТБ 7.2001–2003. СІБВС. Журналы. Общие технические условия. = Часопісы. Агульныя тэхнічныя ўмовы. – Упершыню; Уведз. 01.03.2004 г.
    Cтандарт распаўсюджваецца на асноўныя віды перыядычных часопісных выданняў (літаратурна-мастацкія, грамадска-палітычныя, навуковыя, вытворча-практычныя, папулярныя, навукова-папулярныя).
    Cтандарт устанаўлівае агульныя тэхнічныя патрабаванні да асноўных паказчыкаў выдавецка-паліграфічнага афармлення часопіса. Стандарт не распаўсюджваецца на часопісы для дзяцей.
  57. СТБ 6.38–2016. Унифицированные системы документации Республики Беларусь. Система организационно-распорядительной документации. Требования к оформлению документов. – Узамен СТБ 6.38-2004; Уведзены 01.06.2017 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на арганізацыйна-распарадчыя дакументы, якія адносяцца да ўніфікаванай сістэмы арганізацыйна-распарадчай дакументацыі: (пастановы, распараджэнні, загады, рашэнні, пратаколы, акты, пісьмы і інш.) па СТБ 2059.
    Стандарт устанаўлівае састаў і патрабаванні да афармлення рэквізітаў дакументаў, патрабаванні да бланкаў дакументаў.
  58. СТБ ДАСТ 7.0–2004. СІБВС. Інфармацыйна-бібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія. Тэрміны і дэфініцыі. = Информационно-библиотечная деятельность, библиография. Термины и определения. – Упершыню; Уведз. 01.03.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае тэрміны і дэфініцыі ў галіне інфармацыйнай дзейнасці, бібліятэчнай справе і бібліяграфіі. Даныя тэрміны прымяняюцца ва ўказаным азначэнні ва ўсіх відах дакументацыі і літаратуры па інфармацыі, бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці.
  59. СТБ 7.2–2012 СІБВС. Оригиналы для полиграфического репродуцирования в газетном производстве. Общие технические требования = Арыгіналы для паліграфічнага рэпрадуктавання ў газетнай вытворчасці. Агульныя тэхнічныя патрабаванні. – Взамен ГОСТ 7.2–2001; Введ. 01.07.2012 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на арыгіналы, прызначаныя для паліграфічнага рэпрадуцыравання ў газетнай вытворчасці спосабам плоскага афсетнага друку, і ўстанаўлівае агульныя тэхнічныя патрабаванні да арыгіналаў газетнага выдання ў электронным выглядзе, колерадзеленых арыгіналаў газетнага выдання на празрыстай аснове. Стандарт не распаўсюджваецца на факсімільныя фотакопіі газет па ДАСТ 25807, арыгіналы газетных палос для перадачы па каналах сувязі па ДАСТ 25805, аўтарскія або выдавецкія тэкставыя і (або) выяўленчыя арыгіналы па ДАСТ 7.89
    .
  60. СТБ 7.4-2017. СІБВС. Издания. Выходные сведения. Общие требования и правила оформления = Выданні. Выхадныя звесткі. Агульныя патрабаванні і правілы афармлення . – Замест СТБ 7.4-2009; Уведз. 01.03.2018 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да складу выхадных звестак кніжных, перыядычных выданняў і выданняў з працягам, нотных, ліставых выданняў, афармлення выходных звестак і парадку іх размяшчэння на элементах выданняў. Для аўтарэфератаў дысертацый, тэхнічных нарматыўных прававых актаў стандарт устанаўлівае патрабаванні ў частцы выпускных даных. Стандарт прызначаны для ўсіх арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую і паліграфічную дзейнасць.
  61. СТБ 7.12–2001. СІБВС. Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў і словазлучэнняў на беларускай мове. Агульныя патрабаванні і правілы = Библиографическая запись. Сокращение слов и словосочетаний на белорусском языке. Общие требования и правила. – Узамен СТБ 7.12.–95; Уведз. 01.07.2002 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы скарачэння слоў і словазлучэнняў на беларускай мове, а таксама асобныя выпадкі скарачэння слоў, якія часта сустракаюцца ў бібліяграфічным запісе.
    Стандарт прызначаны для бібліятэк, органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, кніжных палат, выдавецтваў. Дапускаецца прымяняць скарачэнні, не прадугледжаныя дадзеным стандартам, або больш кароткія варыянты скарачэння слоў, чым у дадзеным стандарце, пры наяўнасці даведачнага апарату, які забяспечвае іх расшыфроўку.
  62. СТБ 7.20–2000. СІБВС. Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні. = Библиотечная статистика. Основные положения. – Узамен ДАСТ 7.20–80 і ДАСТ 7.41–82; Уведз. 01.09.2000 г.
    Стандарт устанаўлівае адзіныя правілы і патрабаванні для збору і прадстаўлення статыстычных даных бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь. Ён дазваляе уніфікаваць статыстычную справаздачнасць на розных узроўнях.
    Стандарт устанаўлівае адзіныя тэрміны, дэфініцыі і адзінкі ўліку, вызначае абавязковы мінімум статыстычных даных для бібліятэк усіх ведамстваў.
  63. СТБ 7.31–2000. СИБИД. Міжбібліятэчны абанемент. Асноўныя палажэнні = Межбиблиотечный абонемент. Основные положения. – Взамен ГОСТ 7.31–89; Введ. 01.09.2000 г.
    Стандарт вызначае асноўныя палажэнні, структуру, рацыянальны парадак узаемадзеяння асобных бібліятэк, бібліятэчных сетак і бібліятэчна-інфармацыйных цэнтраў у адзінай нацыянальнай сістэме міжбібліятэчнага абанемента Рэспублікі Беларусь.
    Стандарт распаўсюджваецца на бібліятэкі і органы навукова-тэхнічнай інфармацыі краіны незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці, узроўню тэхналагічнай абсталяванасці і крыніцы атрымання і назапашвання інфармацыі.
  64. СТБ 7.53-2008. СІБВС. Издания. Международный стандартный книжный номер. Использование и издательское оформление = Выданні. Міжнародны стандартны кніжны нумар. Выкарыстанне і выдавецкае афармленне. – Упершыню; Уведз. 01.03.2009 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на спосаб ідэнтыфікацыі выданняў на аснове ўжывання Міжнароднага стандартнага кніжнага нумара (ISBN) і ўстанаўлівае парадак выкарыстання і прысваення, структуру, склад, размяшчэнне ў выданнях, форму падання ISBN у знаку штрыхавога кода.
  65. СТБ ДАСТ 7.60–2005. СІБВС. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і дэфініцыі. = Издания. Основные виды. Термины и определения. – Узамен СТБ 7.60–93; Уведз. 01.08.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае тэрміны і дэфініцыі, якія прымяняюцца ў галіне кнігавыдання.
  66. СТБ 7.73–2002. СІБВС. Пошук і распаўсюджванне інфармацыі. Тэрміны і дэфініцыі. = Поиск и распространение информации. Термины и определения. – Упершыню; Уведз. 01.07.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае тэрміны і дэфініцыі ў галіне пошуку і распаўсюджвання інфармацыі з дапамогай аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм, за выключэннем дэфініцый, звязаных з інфармацыйна-пошукавымі мовамі.
    Даныя тэрміны выкарыстоўваюцца ва ўказаным азначэнні ва ўсіх відах дакументацыі і літаратуры па інфармацыйнай, бібліятэчнай і выдавецкай справе.
  67. СТБ 7.74–2002. СІБВС. Інфармацыйна-пошукавыя мовы. Тэрміны і азначэнні. = Информационно-поисковые языки. Термины и определения. – Упершыню; Уведз. 01.07.2003 г.
    Стандарт устанаўлівае тэрміны і дэфініцыі ў галіне інфармацыйна-пошукавых моў.
    Даныя тэрміны, устаноўленыя стандартам, прымяняюцца ва ўсіх відах дакументацыі і літаратуры па інфармацыйнай, бібліятэчнай і выдавецкай дзейнасці.
  68. СТБ ДАСТ 7.76–2004. СІБВС. Камплектаванне фонду дакументаў. Бібліяграфаванне. Каталагізацыя. Тэрміны і дэфініцыі. = Комплектование фонда документов. Библиографирование. Каталогизация. Термины и определения. – Упершыню; Уведз. 01.03.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае тэрміны і дэфініцыі ў галіне камплектавання фондаў, ідэнтыфікацыі (бібліяграфавання і каталагізацыі) дакументаў.
    Даныя тэрміны, устаноўленыя стандартам, абавязковы для прымянення ва ўсіх відах дакументаў і літаратуры па інфармацыйнай, бібліятэчнай і выдавецкай справе.
  69. СТБ 7.200–2003. СІБВС. Альбомы. Общие технические условия. = Альбомы. Агульныя тэхнічныя ўмовы. – Упершыню; Уведз. 01.03.2004 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на ўсе віды альбомаў, у тым ліку альбомы мод, атласы (акрамя картаграфічных) і ілюстраваныя каталогі альбомнага тыпу (пра музеі, выстаўкі і г.д.).
  70. СТБ 7.202–2005. СІБВС. Справочники. Основные виды. Требования к основному тексту, аппарату издания и издательскому оформлению. = Даведнікі. Асноўныя віды. Патрабаванні да асноўнага тэксту, апарату выдання і выдавецкага афармлення. – Упершыню; Уведз. 01.10.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае асноўныя віды даведнікаў, іх структуру, а таксама патрабаванні да асноўнага тэксту, апарату выдання і выдавецкаму афармленню.
    Стандарт распаўсюджваецца на ўсе віды даведнікаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь.
  71. СТБ 7.203–2005. СІБВС. Энциклопедии. Основные виды. Требования к основному тексту, аппарату издания и издательскому оформлению. = Энцыклапедыі. Асноўныя віды. Патрабаванні да асноўнага тэксту, апарату выдання і выдавецкага афармлення. – Упершыню; Уведз. 01.11.2005 г.
    Стандарт устанаўлівае асноўныя віды энцыклапедый, іх структуру, а таксама патрабаванні да асноўнага тэксту, апарату выдання і выдавецкага афармлення.
  72. СТБ 7.204–2006. СІБВС. Издания книжные. Общие технические условия. = Выданні кніжныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы. – Упершыню; Уведз. 01.10.2006 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на тэкставыя кніжныя выданні для дарослых чытачоў.
    Стандарт не распаўсюджваецца на падручнікі і навучальныя дапаможнікі, факсімільныя выданні і мініяцюрныя кніжныя выданні.
  73. СТБ 7.205–2006. СІБВС. Издания. Знак охраны авторского права. Общие требования и правила оформления. = Выданні. Знак аховы аўтарскага права. Агульныя патрабаванні і правілы афармлення. – Упершыню; Уведз. 01.10.2006 г.
    Стандарт устанаўлівае патрабаванні да саставу і формы прадстаўлення знака аховы аўтарскага права, які змешчаны ў кнігах і брашурах, серыйных выданнях, нотных, электронных, картаграфічных, выяўленчых, аўдыё- і відэавыданнях.
  74. СТБ 7.206–2006. СІБВС. Издания книжные и журнальные для детей. Общие технические условия = Выданні кніжныя і часопісныя для дзяцей. Агульныя тэхнічныя ўмовы. – Упершыню; Уведз. 01.11.2006 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на выданні кніжныя і часопісныя для дзяцей, у тым ліку камбінаваныя выданні, якія выпускаюцца з выкарыстаннем шрыфтоў кірылічнай і/або лацінскай графічных асноў, і ўстанаўлівае патрабаванні да шрыфтавога афармлення і якасці паліграфічнага выканання выданняў.
  75. СТБ 7.207–2006. СІБВС. Газеты. Общие технические требования. = Газеты. Агульныя тэхнічныя патрабаванні. – Упершыню; Уведз. 01.04.2007 г.
    Стандарт распаўсюджваецца на газеты рознай тэматыкі, перыядычнасці, аб’ёму, ведамаснай і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці і ўстанаўлівае агульныя тэхнічныя патрабаванні.
    Стандарт не распаўсюджваецца на газетна-часопісныя выданні і газеты для дзяцей.
  76. СТБ 7.208–2008. СІБВС. Библиографическая ссылка. Общие требования и правила составления = Бібліяграфічная спасылка. Агульныя патрабаванні і правілы складання. – Упершыню; Уведз. 01.07.2009 г.
    Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы складання бібліяграфічнай спасылкі: асноўныя віды, структуру, склад, размяшчэнне ў дакументах. Стандарт распаўсюджваецца на бібліяграфічныя спасылкі, якія выкарыстоўваюцца ў апублікаваных і неапублікаваных дакументах на любых носьбітах. Стандарт прызначаны для аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў.
  77. СТБ 7.209–2008. СІБВС. Выданні. Асноўныя элементы. Тэрміны і азначэнні = Издания. Основные элементы. Термины и определения. – Упершыню; Уведз. 01.07.2009 г.
    Стандарт устанаўлівае тэрміны і дэфініцыі асноўных элементаў выдання, неабходных для яго выдавецка-кнігагандлёвай характарыстыкі, бібліяграфічнай ідэнтыфікацыі і статыстычнага ўліку.