20 Кра 2021
19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума бібліятэк EIFL і выдавецтва Wiley адбыўся вэбінар, прысвечаны публікацыі навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access).
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
20 Кра 2021
З 20 красавіка па 23 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Кніга і аўтарскае права ў сучасным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню кніг і аўтарскага права.
Кніжныя выстаўкі
19 Кра 2021
17 красавіка адбыліся першыя заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс” з мэтай падрыхтоўкі юных мастакоў да стварэння кніжных знакаў, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзю музея кнігі.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
19 Кра 2021
Нацыянальная бібліятэка працягвае знаёміць карыстальнікаў з новымі матэрыяламі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Зараз ідзе падрыхтоўка чарговага віртуальнага раздзела, прысвечанага Змітраку Бядулю – слыннаму беларускаму пісьменніку, сябру літаб’яднання “Маладняк”. У красавіку будзе адзначацца 135-годдзе з дня яго нараджэння.
Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
19 Кра 2021
У гісторыі станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шмат асоб, чый прафесійны ўнёсак у развіццё бібліятэчнай галіны складана пераацаніць. Сярод іх – Адам Антонавіч Сакольчык – спецыяліст з вялікай літары, таленавіты педагог і вядомы беларускі бібліёграф, чалавек з вельмі няпростым і цікавым лёсам.
Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
19 Кра 2021
13–14 красавіка ў Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся абласны семінар “Дзіцячае чытанне і бібліятэка ў кантэксце лічбавізацыі сучаснага грамадства”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
19 Кра 2021
19 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага (1881–1931), беларускага гісторыка, палітычнага і грамадскага дзеяча, ініцыятара стварэння Інбелкульта.
Па старонках беларускага календара
19 Кра 2021
17 красавіка ў дзіцячым пакоі на занятках з серыі “Цікава пачытаць” наведвальнікі разам з персанажамі кнігі Я. Фраловай “Фінансавыя казкі для дзяцей” займальна навучаліся фінансавай грамаце.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
17 Кра 2021
17 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
16 Кра 2021
З кожным з нас здаралася. Вось убіўся ты ў перапоўнены вагон метро, з цяжкасцю знаходзіш вольнае месца, каб уціснуліся хаця б галава, плечы і кніга ў руках, адкрываеш яе – бо на самым цікавым месцы спыніўся, як тут не дачытаць? І вось тады цябе наганяе гэта. Чужы зацікаўлены погляд слізгае па старонках, няпрошаны чытач ледзь на вуха не сапе – ну што за дзёрзкасць! Хаця... А што ў гэтым наогул такога? Чаму позірк, кінуты спадарожнікам у чужую кнігу, абуджае ў нас столькі гневу і раздражнення? Паспрабуем разабрацца.
Аўтарскі погляд
16 Кра 2021
Сваімі развагамі аб значнасці атрыманых архіўных крыніц дзеліцца гісторык, выкладчык Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, кандыдат гістарычных навук Анатоль Сцебурака.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
15 Кра 2021
Ход са знікненнем сустракаецца ў дэтэктывах і трылерах ледзь не часцей, чым мёртвае цела ў замкнёным пакоі або расследаванне серыйных забойстваў. Галоўны герой ідзе па слядах сваёй зніклай каханай, дачкі або блізкай сяброўкі, тым часам раскрываючы ўсё больш і больш таямніц, якіх хапала ў яе жыцці. Займальна? Безумоўна. Вось толькі звярніце ўвагу: статыстыка такіх літаратурных знікненняў мае значную гендарную перавагу. Дык чаму ж у кожнай кнізе знікае жанчына? Давайце паглядзім на гісторыю аднаго з самых папулярных тропаў у сучасным дэтэктыве.
Аўтарскі погляд
15 Кра 2021
15 красавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”, на якой упершыню прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: перапіска XIX стагоддзя сям’і Храптовічаў і вернутыя з-за мяжы кнігі з іх знакамітай бібліятэкі у Шчорсах.
Кніжныя выстаўкі
15 Кра 2021
15 красавіка Нацыянальная бібліятэка правяла вэбінар на тэму “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
15 Кра 2021
Мільёны цікавых дакументаў, тысяча працавітых работнікаў і сотні квітнеючых раслін…
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
15 Кра 2021
21 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 Кра 2021
Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае знаёміць з даўнімі падзеямі гуманітарнай сферы Беларусі, пра якія 100 гадоў таму ў артыкулах і нататках паведамлялі беларускія газеты.
Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
14 Кра 2021
На Youtube-канале «Кніга Беларусі» з’явілася відэа, у якім «ажылі» беларускія класікі. Сярод іх – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя. Яны рухаюцца, міргаюць, пазіруюць перад камерай. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі – Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Навіны бібліятэк
13 Кра 2021
9 красавіка ў Мадрыдзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства – вечар беларускай культуры, прысвечаны 100-годдзю вядомых беларускіх пісьменнікаў І.П. Мележа і І.П. Шамякіна.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
13 Кра 2021
60 гадоў мінула з часу першага палёту чалавека ў космас. Тым самым першым быў Юрый Гагарын — чалавек з сонечнаю ўсмешкаю, якога з Беларуссю радніла не толькі паходжанне — нарадзіўшыся ў былых межах Вялікага Княства Літоўскага, на Смаленшчыне, Гагарын са школы ведаў купалаўскі верш «Хлопчык і лётчык», гаварыў, што ён і падштурхнуў яго да выбару прафесіі.
Навіны бібліятэк