ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"

Рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"

Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляе Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы. Суарганізатарамі конкурсу выступілі: Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У 2016 г. Інструкцыя аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання” зазнала некаторыя змены: конкурс праходзіў на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Конкурсныя работы, якія занялі першыя месцы ў кожнай з намінацый на абласным этапе, былі накіраваны на рэспубліканскі этап конкурсу. Таксама сёлета да разгляду прымаліся конкурсныя работы, выкананыя школьнымі бібліятэкарамі сумесна з педагогамі школы, але адлюстроўваюць дзейнасць па духоўна-маральнай асвеце і выхаванні непасрэдна школьнай бібліятэкі. Асобна ацэньваліся работы гарадскіх і сельскіх бібліятэк. Інструкцыя была адрэдагавана і па некаторых іншых пунктах.

Новая рэдакцыя Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу ўзгоднена з міністрам культуры Б.У. Святловым, міністрам адукацыі М.А. Жураўковым і ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л.П. Гулякам.

Форму заяўкі, якая прыкладаецца да конкурснай работы, можна спампаваць тут.

Інфармацыя аб конкурсе размешчана на афіцыйных сайтах Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і сайце “Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі”.

111