ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"Вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

28 верасня 2018 г. распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню іх работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

Заснавальнік конкурсу – Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату. Суарганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

На конкурс было прадстаўлена 43 работы ў чатырох намінацыях: “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”, “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”, “Сям'я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей” і “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”.

У 2018 г. актыўны ўдзел у конкурсе прынялі публічныя бібліятэкі і бібліятэкі ўстаноў адукацыі.

На рэспубліканскім этапе конкурсу былі вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У выніку пасяджэння рэспубліканскага журы 27 бібліятэк-удзельніц занялі прызавыя месцы.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – асяродак духоўнай асветы і выхавання” адбудзецца падчас IV Беларускіх Калядных чытанняў, якія пройдуць 28–29 лістапада 2018 г.

Акрамя таго, заахвочвальнымі граматамі будуць узнагароджаны 9 бібліятэк. Астатнія ўдзельнікі атрымаюць лісты з падзякай за ўдзел у конкурсе.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія падалі свае работы на конкурс, адзначае іх неабыякавасць, адказнасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю і спадзяецца, што з году ў год правядзенне конкурсу будзе садзейнічаць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на карысць духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.


Бібліятэкарам