ГалоўнаяЧытачамПытанні, што часта задаюць

Пытанні, што часта задаюць

  • Як працуе бібліятэка?
    Бібліятэка працуе па наступным графіку:
    - Панядзелак – пятніца: 10.00–21.00;
    - Субота, нядзеля: 10.00–18.00;
    - Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.

    Летні графік (1 чэрвеня – 31 жніўня):
    Панядзелак – пятніца: 10.00–20.00;
    Субота: 10.00–18.00;
    Нядзеля – выхадны;
    Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.

    Па асобным графіку працуюць:

  • Хто можа запісацца ў бібліятэку?
    Любы грамадзянін, які дасягнуў 14 гадоў і мае пашпарт.
  • Якія дакументы патрэбны для запісу ў бібліятэку?
    Дакумент, які пацвярджае асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчанне бежанца. Пры запісе пажадана таксама прадставіць:
    • - білет навучэнца – навучэнцам прафесійна-тэхнічных вучылішчаў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў;
    • - студэнцкі білет – студэнтам вышэйшых навучальных устаноў;
    • - дыплом аб прысваенні вучонай ступені – навуковым супрацоўнікам.
  • Колькі каштуе чытацкі білет?
    Кошт білета і яго дубліката складае 2 руб. 25 кап. Афармленне праводзіцца бясплатна.
  • Ці можа запісацца ў бібліятэку дзіця?
    Не, у бібліятэку запісваюць толькі з 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта. У выключных выпадках – да 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта і на падставе пісьмовага звароту з месца вучобы, аформленага на фірменным бланку ўстановы адукацыі, з абавязковым абгрунтаваннем неабходнасці карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі.
  • Ці можна запісацца ў бібліятэку, не маючы мінскай прапіскі?
    Можна пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарта, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчання бежанца.
  • Ці можа запісацца ў бібліятэку замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства?
    Можа пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарта, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчання бежанца.
  • Ці можна запісацца ў бібліятэку па вадзіцельскім пасведчанні?
    Не, асноўным дакументам, які патрэбны для атрымання чытацкага білета, з’яўляецца пашпарт.
  • Ці можна атрымаць разавы чытацкі білет пры адсутнасці пашпарта або дакументаў, якія яго замяняюць?
    Не, у бібліятэцы не існуе разавых білетаў. Часовы білет выдаецца карыстальнікам, якія маюць пастаянны чытацкі білет, што часова не можа быць выкарыстаны (напрыклад, білет, забыты дома).
  • Які тэрмін эксплуатацыі чытацкага білета?
    Пры выкананні правіл эксплуатацыі чытацкага білета тэрмін яго дзеяння складае 5 гадоў.
  • Як паступаць пры страце чытацкага білета?
    У выпадку страты чытацкага білета неабходна:
    • - неадкладна паведаміць пра гэта асабіста або па тэлефонах (8 017) 293 28 54, 293 25 84 у аддзел запісу і інфармавання карыстальнікаў для блакіроўкі білета;
    • - атрымаць новы чытацкі білет, прад’явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца), і аплаціўшы кошт білета. Нумар чытацкага білета захоўваецца.
  • Каму неабходна праходзіць перарэгістрацыю?
    У 2018 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзяць перарэгістрацыю чатачы, якія запісаліся ў 2006–2013 гг., згодна з Парадкам правядзення перарэгістрацыі для чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
  • Я замежны студэнт. Ці магу я карыстацца паслугамі бібліятэкі?
    Так, у адпаведнасці з працэдурай запісу. Для гэтага неабходны студэнцкі білет і дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт).
  • Ці можна прайсці ў бібліятэку з дзіцём?
    Праходзіць у чытальныя залы бібліятэкі з дзецьмі дашкольнага ўзросту забараняецца. Для дзяцей ад 3 да 10 гадоў свае паслугі прапануе дзіцячы пакой. Для наведвання мерапрыемстваў сацыякультурнага напрамку (мастацкія выстаўкі, аглядная пляцоўка і інш.) дзеці дапускаюцца ў Бібліятэку толькі ў суправаджэнні дарослых. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
  • Ці можна прайсці ў бібліятэку ўдвух па адным білеце?
    Не. У адпаведнасці з п. 27 Правіл карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі "забараняецца перадаваць чытацкі білет іншым асобам і карыстацца чытацкімі білетамі іншых асоб".
  • Як можна трапіць на экскурсію і наведаць аглядную пляцоўку?
    Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе. Запіс па тэлефоне: (8 017) 293 28 53, 293 29 66 (аўторак – нядзеля з 10.00 да 18.00). Аглядную пляцоўку можна наведаць самастойна (паслуга платная).
  • Ці выдаецца ў бібліятэцы літаратура дадому?
    Літаратура на дом выдаецца чытачам бібліятэкі, якія пражываюць і маюць рэгістрацыю ў г. Мінску: кандыдатам і дактарам навук, саіскальнікам, аспірантам, выкладчыкам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў, супрацоўнікам навукова-даследчых устаноў. Астатнім чытачам літаратура выдаецца толькі ў чытальныя залы.
  • Ці ёсць у бібліятэцы кнігі ў электронным выглядзе?
    Зараз вядзецца работа па алічбоўцы бібліятэчных фондаў. У электронным выглядзе ў бібліятэцы ёсць публікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі, архіў нацыянальнай перыёдыкі, бібліятэка дыскаў, базы даных. Вядзецца работа па стварэнні электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
  • Як падабраць літаратуру па тэме?
    Для пошуку літаратуры па тэме ёсць некалькі шляхоў:
    1. - Можна шукаць літаратуру па каталогах, картатэках і базах даных Бібліятэкі самастойна і/або звярнуцца па дапамогу да дзяжурных бібліятэкараў у кансультацыйным пункце, чытальных залах, у зале каталогаў.
    2. - Можна звярнуцца ў чытальную залу аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257) і аформіць заказ на падбор літаратуры па тэме. Паслуга платная, выконваецца на працягу 3–10 рабочых дзён. Кошт аднаго бібліяграфічнага апісання дакумента, уключанага ў спіс, згодна з дзеючым прэйскурантам. Аплата заказу ажыццяўляецца пасля выканання работы. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.
    3. - Можна задаць пытанне ў віртуальныя службы "Спытай бібліятэкара" і "КАРУНБ" (Карпарацыя ўніверсальных навуковых бібліятэк) на інтэрнэт-партале Бібліятэкі. Колькасць крыніц ў адказе не перавышае 10 назваў.
  • Да якога часу можна зрабіць заказ на літаратуру "сёння на сёння"?
    Прыём заказаў "на сёння" спыняецца за гадзіну да закрыцця бібліятэкі. Але заказы на наступныя дні прымаюцца да заканчэння работы бібліятэкі.
  • Як доўга выконваецца заказ на літаратуру?
    Заказы выконваюцца на працягу 30 хвілін.
  • Як можна ўдакладніць наяўнасць канкрэтнага выдання ў фондзе бібліятэкі?
    Наяўнасць выдання можна ўдакладніць:
    • - у пункце інфармавання ў бібліятэкара-кансультанта асабіста або па тэлефоне (8 017) 266 37 37;
    • - у зале каталогаў і картатэк асабіста (2-гі паверх, атрыум) або па тэлефоне (8 017) 293 28 56;
    • - з дапамогай электроннага каталога на партале бібліятэкі
    • - з дапамогай віртуальнай даведачнай службы "Спытай бібліятэкара".
  • Ці можна заказаць літаратуру праз сайт або па тэлефоне?
    Так, можна заказаць літаратуру на чытальныя залы праз Інтэрнэт (электронны каталог). Заказ літаратуры па тэлефоне не ажыццяўляецца. Вы можаце заказаць лічбавыя копіі фрагментаў дакументаў з фондаў бібліятэкі і атрымаць іх на свой e-mail, скарыстаўшыся паслугамі службы Электронная дастаўка дакументаў.
  • У якой зале знаходзіцца літаратура на замежных мовах?
    Літаратуру на замежных мовах неабходна заказваць на чытальную залу, рэкамендаваную вам пры запісе ў бібліятэку.
  • Як даведацца, якія часопісы атрымлівае бібліятэка?
    У электронным каталогу Бібліятэкі адлюстраваны часопісы за перыяд з 1918 года па сённяшні дзень.
  • Якія газеты атрымлівае бібліятэка?
    Бібліятэка атрымлівае ўсе газеты, якія выходзяць у Беларусі. Акрамя гэтага, можна звярнуцца да спіса газет краін СНД і далёкага замежжа, што паступаюць ў НББ.
  • Як даведацца, калі і дзе быў апублікаваны закон, указ або іншы прававы акт?
    Па тэлефоне (8 017) 293 27 28 або пры асабістым наведванні аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, выкарыстаўшы паслугі віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі на партале бібліятэкі, а таксама на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь.
  • Што мне рабіць, калі ў бібліятэцы няма патрэбнай мне кнігі, артыкула або іншага дакумента?
    Неабходна звярнуцца ў аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 14, 293 29 14; e-mail mba@nlb.by
  • Як аформіць спіс літаратуры да дысертацыі, дыплома і іншай навуковай работы?
    Спіс літаратуры да дысертацыі афармляецца ў адпаведнасці з узорамі афармлення бібліяграфічных апісанняў, прыведзенымі на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257) праводзяць бясплатныя заняткі па пытаннях афармлення спіса літаратуры. Заняткі ладзяцца ў апошнюю сераду кожнага месяца ў прэс-цэнтры (3-ці паверх, пам. 308), пачатак а 17-й гадзіне. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.
  • Як удакладніць бібліяграфічныя апісанні крыніц у спісе літаратуры да навуковай работы?
    Вы можаце зрабіць гэта самастойна, выкарыстоўваючы пошукавы апарат бібліятэкі, або пакінуць заказ у аддзеле даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання. Гэта дадатковая (платная) паслуга, для афармлення якой трэба звярнуцца ў чытальную залу аддзела (2-гі паверх, пам. 257) і запоўніць адпаведны бланк. Стандартны спіс (у друкаваным або электронным выглядзе) у залежнасці ад аб’ёму і складанасці работы рэдагуецца ад 3 да 10 рабочых дзён, аплата паслугі ажыццяўляецца пасля выканання работы. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.
  • Якім чынам можна прадаставіць электронную версію дысертацыі ў бібліятэку для атрымання даведкі для ВАК?
    У адпаведнасці з пунктам 47 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь (зацв. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2004 № 560 у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 621) пры прыняцці саветам па абароне дысертацый станоўчага рашэння па дысертацыі яе электронная копія ў 10-дзённы тэрмін накіроўваецца ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
    Электронная копія дысертацыі прадастаўляецца адным файлам у фармаце .pdf на аптычным носьбіце (CD-R, RW або DVD-R, RW дысках + канверт або каробка для дыска) у сектар фарміравання і ўліку лакальных электронных інфармацыйных рэсурсаў (далей – ЭІР) аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі. Для выдачы даведкі неабходны пашпартныя дадзеныя і кантактны тэлефон саіскальніка. Афармленне дакументаў займае 15–20 мін.
    Папярэднюю кансультацыю пра парадак прыёму электроннай версіі дысертацыі можна атрымаць па тэлефоне: (8 017) 293 25 86.
    Рэжым працы аддзела:
    Панядзелак – чацвер: 08.30–17.30.
    Пятніца: 08.30–16.15 (перапынак 13.00–13.45).
    Субота, нядзеля – выхадныя дні.
  • Якім чынам можна прадаставіць электронную копію аўтарэферата дысертацыі ў бібліятэку?
    У адпаведнасці з пунктам 43 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь не пазней чым за месяц да абароны дысертацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіроўваецца аўтарэферат дысертацыі на папяровым і электронным носьбітах. Электронная копія аўтарэферата дысертацыі можа быць перададзена ў бібліятэку наступным чынам:

    • - адпраўлена на CD або DVD-дыску па пошце на адрас:
      Нацыянальная бібліятэка Беларусі
      220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116,
      аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі;
    • = накіравана па электроннай пошце: press@nlb.by,press.nlb.by@gmail.com;
    • - прадстаўлена на здымным носьбіце ў аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі.

    Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 86.
    Рэжым працы аддзела:
    - Панядзелак – чацвер: 08.30–17.30.
    - Пятніца: 08.30–16.15 (перапынак на абед 13.00–13.45).
    - Субота, нядзеля – выхадныя дні.

  • Які дакумент неабходна мець для абслугоўвання ў зале дысертацый?
    Абслугоўванне карыстальнікаў рукапісамі дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляецца на падставе пісьма-хадайніцтва, якое павінна быць аформлена на афіцыйным бланку, падпісана кіраўніком установы (прадпрыемства), дзе працуе карыстальнік, і засведчана пячаткай. Тэрмін яго дзеяння – 1 год.
  • Ці можна карыстацца ў бібліятэцы ноўтбукам?
    Можна.
  • Ці існуе ў бібліятэцы падключэнне да Інтэрнэту праз wi-fi?

    Падключэнне да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi на тэрыторыі бібліятэкі прадастаўляецца бясплатна толькі зарэгістраваным чытачам. Зона пакрыцця Wi-Fi ахоплівае памяшканні атрыумаў першага і другога паверхаў, агульнай чытальнай залы (пам. 105), залы прававой інфармацыі (пам. 207b), зала дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g), а таксама інтэрнэт-цэнтра (пам. 207f).

    Акрамя гэтага, у чытальных залах бібліятэкі ёсць магчымасць бесправаднога падключэння да інтэрнэту праз выкарыстанне карты Wi-Fi ад ByFly любога наміналу (60, 180 ці 600 хвілін), набытай у сетцы РУП “Белтэлекам”.

    Для абанентаў сетак мабільнай сувязі МТС і Velcom маецца магчымасць набыцця аналагу карткі доступу (карыстальніцкія рэквізіты) шляхам адпраўкі СМС-паведамлення.

    Падрабязную інфармацыю аб правілах выкарыстання картак Wi-Fi можна атрымаць на сайце http://www.byfly.by/wifi/wifi. Тэлефон кругласутачнай службы тэхнічнай падтрымкі па пытаннях работы паслугі: (8 017) 306 48 88.
  • На якіх умовах можна выкарыстаць паслугі Інтэрнэту?
    Інтэрнэт для чытачоў бібліятэкі прадастаўляецца на бясплатнай аснове. Доступ ажыццяўляецца ў кожнай чытальнай зале на адведзеных аўтаматызаваных рабочых месцах – з мэтай атрымання інфармацыі навуковага і адукацыйнага характару. Агульны час работы карыстальніка з інтэрнэт-рэсурсамі абмяжоўваецца рэжымам работы чытальных залаў бібліятэкі.

    Акрамя гэтага, у бібліятэцы для чытачоў працуе інтэрнэт-цэнтр, які прадстаўляе магчымасць бясплатнага доступу да айчынных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт, а таксама магчымасць працы з электроннай поштай, сацыяльнымі сеткамі і г.д.

  • Дзе можна навучыцца карыстацца рэсурсамі бібліятэкі?
    Кожны месяц у бібліятэцы праводзяцца бясплатныя заняткі для чытачоў, на якіх можна навучыцца карыстацца электронным каталогам, базамі даных бібліятэкі і іншых вытворцаў, фармуляваць і правільна рабіць запыт, авалодаць методыкай пошуку ў сеціве Інтэрнэт, даведацца, як можна скарыстацца паслугамі бібліятэкі, не выходзячы з дому. Акрамя таго, на 1-м паверсе атрыума працуе кансультацыйны пункт, а ў кожнай чытальнай зале і атрыумах 1-га, 2-га паверхаў можна пракансультавацца ў дзяжурных бібліятэкараў.
  • Якія паслугі бібліятэка аказвае платна?
  • Ці можна зрабіць чорна-белую, каляровую ксеракопію, сканіраванне дакументаў?
    Можна.
  • Ці можна зрабіць раздрукоўку з блакнота або архіва карыстальніка?
    Можна.
  • Ці можна ажыццяўляць фотаздымку кніг?
    Прадстаўленне дакументаў з фондаў бібліятэкі для лічбавай фотаздымкі ажыццяўляецца на платнай аснове згодна з прэйскурантам. Гэтая паслуга прадугледжана не для ўсіх выданняў.
  • Ці можна капіраваць дысертацыі, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь?
    Капіраванне поўных тэкстаў беларускіх дысертацый не дапускаецца. Капіраванне фрагментаў беларускіх дысертацый дазваляецца з мэтай наступнага цытавання. Рукапісы дысертацый падлягаюць капіраванню толькі шляхам сканіравання па папярэднім заказе карыстальніка.
    Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 20
  • Ці можна раздрукаваць інфармацыю са свайго электроннага носьбіта?
    Раздрукаваць інфармацыю са свайго носьбіта можна ў пункце капіравання, які знаходзіцца ў цэнтральным вестыбюлі Бібліятэкі (аплата ажыццяўляецца згодна з прэйскурантам).
  • Як перадаць (падарыць) кнігі бібліятэцы?
    Бібліятэка прымае ў дар любыя кнігі. Прынесці літаратуру можна на службовы ўваход у пункт прыёму літаратуры ў рабочыя дні да 17.00. Пасля 17.00 да 21.00 і па выхадных днях – пакінуць у фае бібліятэкі ў інфармацыйным пункце.