ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Парадак запісу чытачоў

Парадак запісу ў бібліятэку

Для запісу ў бібліятэку і атрымання чытацкага білета наведвальніку неабходна прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца.

Неабходна таксама прад’явіць:

  • навучэнцам прафесійна-тэхнічных вучылішчаў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў – білет навучэнца;
  • студэнтам вышэйшых навучальных устаноў – студэнцкі білет;
  • навуковым супрацоўнікам – дыплом аб прысваенні вучонай ступені.

Чытацкі білет выдаецца пасля аплаты. У выпадку страты і пашкоджання чытацкага білета выдаецца яго дублікат. У выпадку калі чытач забыў чытацкі білет, яму бясплатна выдаецца часовы чытацкі білет, але не больш як пяць разоў за год.

Кошт чытацкага білета і яго дубліката складае 2 руб. 14 кап. Льготы пры аплаце чытацкага білета не прадугледжаны.

Пры запісе ў бібліятэку чытач абавязаны азнаёміцца з Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і засведчыць свае абавязацельствы па іх выкананні асабістым подпісам.

Запіс чытачоў праводзіцца ў рэгістратуры, якая знаходзіцца ў цэнтральным вестыбюлі Бібліятэкі.

Удакладніць інфармацыю аб парадку запісу чытачоў можна па тэлефонах:
(8 017) 266 37 37,
(8 017) 293 28 54.