ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Парадак абслугоўвання карыстальнікаў дакументамі на электронных носьбітах з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Парадак абслугоўвання карыстальнікаў дакументамі на электронных носьбітах з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Абслугоўванне карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) дакументамі на электронных носьбітах (самастойнымі выданнямі і электроннымі дадаткамі да друкаваных выданняў) ажыццяўляецца шляхам сеткавага доступу да інфармацыйнага рэсурсу “Бібліятэка дыскаў” і выканання заказаў на электронныя дакументы з фондасховішча Бібліятэкі.
2. Сеткавы доступ да інфармацыйнага рэсурсу “Бібліятэка дыскаў” забяспечваецца на кожным аўтаматызаваным месцы карыстальніка.

ГЛАВА 2
ЗАКАЗ ДАКУМЕНТАЎ НА ЭЛЕКТРОННЫХ НОСЬБІТАХ З ФОНДАСХОВІШЧА

3. Заказ дакументаў на электронных носьбітах з фондасховішча Бібліятэкі (акрамя электронных дадаткаў да друкаваных выданняў) ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка праз Электронны каталог Бібліятэкі.
4. Для атрымання электронных дадаткаў да друкаваных выданняў карыстальнік Бібліятэкі запаўняе бланк заказу і перадае яго бібліятэкару ў рэкамендаванай чытальнай зале.
5. Ліміт заказу ў аўтаматызаваным рэжыме складае 5 адзінак дакументаў на электронных носьбітах; па бланку заказу – 3 бланкі для заказу электронных дадаткаў да друкаваных выданняў.
6. Тэрмін выканання заказу складае 30 хвілін.

ГЛАВА 3
АБСЛУГОЎВАННЕ ЭЛЕКТРОННЫМІ ДАКУМЕНТАМІ, ЗАКАЗАНЫМІ З ФОНДАСХОВІШЧА БІБЛІЯТЭКІ

7. Доступ да электронных дакументаў (самастойных выданняў і электронных дадаткаў да друкаваных выданняў), заказаных з фондасховішча, забяспечваецца толькі ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (далей – Зала).
8. Умовы карыстання дакументамі на электронных носьбітах вызначаюцца дзяжурным бібліятэкарам Залы ў залежнасці ад праграмных і тэхнічных уласцівасцей носьбіта.
9. Абслугоўванне дакументамі на электронных носьбітах у Зале ажыццяўляецца ў аператыўным рэжыме, калі носьбіт не патрабуе спецыяльнай інсталяцыі і пры наяўнасці свабоднага абсталявання.
10. У выпадках, калі дакумент на электронным носьбіце патрабуе спецыяльнай інсталяцыі або мае іншыя тэхнічныя ці праграмныя асаблівасці, доступ да яго забяспечваецца ў наступныя дні пасля паступлення заказу ў Залу. Карыстальнік абавязаны ўзгадняць з дзяжурным бібліятэкарам дзень і час свайго наступнага наведвання для работы з гэтым дакументам.
11. Абслугоўванне дакументамі на электронных носьбітах ажыццяўляецца пры прад’яўленні білета чытача і толькі на абсталяванні Бібліятэкі.
12. Дакументы на электронных носьбітах непасрэдна на рукі карыстальнікам не выдаюцца – абслугоўванне праводзіцца дзяжурным бібліятэкарам.
13. Тэрмін карыстання дакументамі на электронных носьбітах, атрыманымі з фондасховішча, не можа перавышаць 10-ці дзён. Пры неабходнасці і адсутнасці запытаў карыстальнікаў дазваляецца прадоўжыць тэрмін захоўвання да 30-ці дзён, папярэдзіўшы аб гэтым дзяжурнага бібліятэкара.
14. Капіраванне інфармацыі з дакументаў на электронных носьбітах з фондаў Бібліятэкі забараняецца, за выключэннем тых выпадкаў, калі на дакуменце ёсць звесткі аб свабодным распаўсюджванні захаванай на ім інфармацыі.

* Абслугоўванне карыстальнікаў дакументамі на электронных носьбітах з фонду навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства рэгулюецца адпаведным Парадкам.

111