ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Правілы карыстання iнфармацыйнымі рэсурсамi Інтэрнэту ў чытальных залах

Правілы карыстання iнфармацыйнымі рэсурсамi Інтэрнэту ў чытальных залах

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Правілы карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Правілы) рэгулююць умовы і парадак карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка).

2. Правілы распрацаваны ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “О мерах по совершенствованию использования национального сегмента сети Интернет” ад 1 лютага 2010 г. № 60 (з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “О некоторых вопросах совершенствования использования национального сегмента глобальной компьютерной сети Интернет” ад 29 красавіка 2010 г. № 644 (з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “О некоторых вопросах интернет-сайтов государственных органов и организаций и признании утратившим силу постановления Совета Министров Республики Беларусь от 11 февраля 2006 г. № 192” ад 29 красавіка 2010 г. № 645 (з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі), Статутам дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

ГЛАВА 2
АРГАНІЗАЦЫЯ КАРЫСТАННЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫМІ РЭСУРСАМІ ІНТЭРНЭТУ Ў ЧЫТАЛЬНЫХ ЗАЛАХ

3. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту з мэтай пошуку і атрымання даведачна-бібліяграфічнай, фактаграфічнай і паўнатэкставай інфармацыі навуковага і адукацыйнага характару маюць усе карыстальнікі Бібліятэкі.

4. Работа з інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ажыццяўляецца ў кожнай чытальнай зале на вызначаных Бібліятэкай аўтаматызаваных рабочых месцах, пэўная частка якіх адводзіцца толькі для бібліяграфічнага пошуку.

5. Уся інфармацыя аб карыстальніку і інтэрнэт-рэсурсах, што ён наведвае, захоўваецца ў спецыяльным файлавым сховішчы ў адпаведнасці з вышэйпералічанымі нарматыўнымі прававымі актамі.

6. Кансультацыі па карыстанні інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту наведвальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара.

7. Пошук і прагляд інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту ажыццяўляецца на бясплатнай аснове. Раздрукоўка і капіраванне інфармацыі на любыя віды носьбітаў з’яўляецца платнай паслугай, якая выконваецца дзяжурным бібліятэкарам па запыце карыстальніка.

ГЛАВА 3
ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

8. Карыстальнікі маюць права:

  • выкарыстоўваць у навуковых і адукацыйных мэтах інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэту па профілі абслугоўвання чытальнай залы Бібліятэкі;
  • атрымліваць кансультацыі па пошуку інфармацыі;
  • працаваць з тэкставым рэдактарам WordPad для рэдагавання інфармацыі, атрыманай праз сетку Інтэрнэт;
  • захоўваць на працягу дня неабходную інфармацыю ў “Партфелі” праз “Блакнот” і WordPad;
  • раздрукоўваць інфармацыю, атрыманую з сеткі Інтэрнэт і капіраваць яе на электронны носьбіт з удзелам дзяжурнага бібліятэкара.

ГЛАВА 4
АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

9. Карыстальнікі Бібліятэкі абавязаны:

  • перад пачаткам работы перадаць чытацкі білет бібліятэкару-кансультанту, адзначыць тэматыку інфармацыйнага запатрабавання і зафіксаваць пачатак работы ў сетцы Інтэрнэт;
  • ажыццяўляць захоўванне і капіраванне інфармацыі з сеткі Інтэрнэт толькі праз “Партфель” згодна з Інструкцыяй па захаванні і капіраванні электроннай інфармацыі;
  • беражліва адносіцца да камп’ютарнага абсталявання і праграмнага забеспячэння Бібліятэкі;
  • выконваць дадзеныя Правілы.

10. Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:

  • ажыццяўляць самавольны доступ да сервераў і сеткавага абсталявання;
  • ажыццяўляць устаноўку дадатковага і перанастройку ўстаноўленага праграмнага забеспячэння;
  • выводзіць са строю камп’ютарнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне;
  • карыстацца электроннай поштай: прымаць, праглядаць і адпраўляць асабістую карэспандэнцыю;
  • адпраўляць знойдзеную ў сетцы Інтэрнэт інфармацыю на асабістую электронную паштовую скрынку;
  • выкарыстоўваць Інтэрнэт для распаўсюджвання рэкламнай інфармацыі, у камерцыйных мэтах, у тым ліку для заказу тавараў праз інтэрнэт-магазіны;
  • выкарыстоўваць Інтэрнэт для доступу да гульняў, забаўляльных рэсурсаў, службаў знаёмстваў, чатаў, форумаў, блогаў, парнаграфічнай, эратычнай, іншай інфармацыі, што супярэчыць маральна-этычным нормам грамадства, а таксама змест якой накіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці, незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў, выбуховых, радыеактыўных, атрутных, моцнадзеючых, ядавітых, таксічных рэчываў, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, садзейнічанне незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі, прапаганду насілля, жорсткасці і іншых дзеянняў, што забаронены заканадаўствам;
  • размяшчаць у сетцы Інтэрнэт літаратурныя, навуковыя, музычныя, фатаграфічныя, аўдыявізуальныя творы, творы выяўленчага мастацтва, іншыя аб’екты аўтарскага права і сумежных праў, што карыстаюцца прававой абаронай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, без дазволу іх праваўладальнікаў (калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі) і пры ўмове прытрымлівання іншых патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах;
  • размяшчаць і распаўсюджваць у сетцы Інтэрнэт інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, пазычаныя з інфармацыйнага рэсурсу інфармацыйнага агенцтва або са сродку масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюцца праз сетку Інтэрнэт, без выкарыстання адрасавання (гіперспасылкі) на першакрыніцу інфармацыі і (або) сродак масавай інфармацыі, што раней распаўсюдзіў гэтыя інфармацыйныя паведамленні, і (або) матэрыялы, калі ўладальнікам такіх паведамленняў і (або) матэрыялаў не ўстаноўлены іншыя ўмовы іх распаўсюджвання.

ГЛАВА 5
АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

11. Адказнасць за змест інфармацыі, што размешчана (перададзена) у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт, нясуць асобы, якія размясцілі (перадалі) гэту інфармацыю, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

12. Карыстальнікі Бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці Бібліятэкі (камп’ютарам, праграмнаму забеспячэнню, электраабсталяванню і г.д.), пакрываюць страту згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13. За парушэнне гэтых Правілаў карыстальнікам можа быць часова абмежаваны доступ да інфармацыйных рэсурсаў праз чытальныя залы Бібліятэкі.

111