Карыстальнікі бібліятэкі могуць пакінуць сваіх дзяцей ад 3 да 10 гадоў у дзіцячым пакоі пад доглядам прафесійных педагогаў-псіхолагаў. Наведванне дзіцячага пакоя платнае. Перыяд знаходжання ў ім дзіцяці не павінен перавышаць трох гадзін. Знаходжанне ў дзіцячым пакоі можна падоўжыць пры жаданні дзіцяці і яго бацькоў.
У дзіцячым пакоі кожнае дзіця правядзе час з карысцю і захапленнем. Гульнёвая прастора пакоя запоўнена разнастайнымі цацкамі і развіваючымі дапаможнікамі: лялькамі, машынкамі, мячыкамі, канструктарамі, мазаікамі. Тут ёсць таксама цацачны домік "Чарадзейны кіёск", домік лялькі Барбі, лато, тэтрысы, мяккія пазлы, дзіцячыя музычныя інструменты і многае іншае. Маленькім наведвальнікам прапануюць вялікі выбар дзіцячых кніг, мультфільмаў і кінафільмаў, а для юных музыкаў – дыскаў з вядомымі і любімымі дзіцячымі песенькамі. У пакоі можна пакатацца на горцы і пазаймацца фізкультурай на "шведскай сценцы". Дадатковы камфорт ствараюць мяккія канапкі, якія лёгка трансфармуюцца для правядзення рухавых гульняў. Супрацоўнікі дзіцячага пакоя распрацавалі цыкл групавых заняткаў развіццёвага і забаўляльнага характару, што ўключае святочныя мерапрыемствы, літаратурныя чытанні, творчыя заняткі, майстар-класы, у праграму якіх уваходзяць:
Адна з паслуг дзіцячага пакоя – экскурсія "Дзень нараджэння ў бібліятэцы". Згодна з "Правіламі карыстання дзіцячым пакоем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" пры прыёме дзіцяці неабходна:
Дадаткова рэкамендуецца:
У дзіцячым пакоі забараняецца пакідаць дзецям:
Рэжым работы:
аўторак – субота: 10.00–18.00; Санітарны дзень – апошні панядзелак месяца. Кошт наведвання дзіцячага пакоя. Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34. |
|