ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Правілы экскурсійнага абслугоўвання

Правілы экскурсійнага абслугоўвання

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы экскурсійнага абслугоўвання (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" і рэгламентуюць парадак экскурсійнага абслугоўвання наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) у складзе экскурсійнай групы.
1.2. Права наведвання Бібліятэкі ў складзе экскурсійнай групы даецца кожнаму грамадзяніну. Дзеці да 14 гадоў дапускаюцца на экскурсію толькі ў суправаджэнні дарослых.
1.3. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца на платнай аснове (па наяўным і за безнаяўны разлік).
1.4. Экскурсійнае абслугоўванне на бясплатнай аснове ажыццяўляецца для дзяцей дашкольнага ўзросту, дзяцей-сірот, інвалідаў І і ІІ груп, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці дакументаў, якія гэта пацвярджаюць.
1.5. Экскурсійнае абслугоўванне школьнікаў, навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў дзённай формы навучання ажыццяўляецца са скідкай у памеры 35 % ад кошту экскурсійнага абслугоўвання для іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці дакументаў, якія гэта пацвярджаюць.
1.6. Дакументамі, якія даюць права арганізаванай групе на экскурсійнае абслугоўванне, з’яўляюцца пропуск наведвальніка сацыякультурнага цэнтра і касавы чэк.
1.7. Экскурсійныя групы фарміруюцца па заяўках індывідуальных наведвальнікаў і калектыўных заяўках.
1.8. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

2. АРГАНІЗАЦЫЯ ЭКСКУРСІЙНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ

2.1. Экскурсійныя групы па заяўках індывідуальных наведвальнікаў фарміруюцца па папярэднім запісе з 20-га дня кожнага месяца на наступны месяц. Заяўкі на экскурсіі прымаюцца з аўторка па нядзелю з 10.00 да 18.00.
Афармленне экскурсійных груп, сфарміраваных па заяўках індывідуальных наведвальнікаў, спыняецца за 5 хвілін да пачатку экскурсіі.
2.2. Экскурсійнае абслугоўванне сфарміраваных груп праводзіцца ў наступным рэжыме:

аўторак, серада, пятніца – 12.00, 15.00, 18.00;
чацвер, субота, нядзеля – 12.00, 15.00, 17.00;
нядзеля (акрамя ліпеня – жніўня) – 12.00, 15.00, 17.00;
панядзелак – выхадны.

Летні графік работы (1 ліпеня па 31 жніўня):

аўторак, серада, пятніца – 12.00, 15.00, 18.00;
чацвер, субота – 12.00, 15.00, 17.00;
панядзелак – 13.00, 15.00, 17.00;
нядзеля – выхадны.

2.3. У музеі кнігі экскурсійнае абслугоўванне праводзіцца ў наступным рэжыме:

аўторак, серада, пятніца – з 10.00 да 19.00;
чацвер, субота, нядзеля – з 10.00 да 18.00
панядзелак – выхадны.

2.4. На экскурсійнае абслугоўванне прымаюцца калектыўныя заяўкі ад груп наступных катэгорый насельніцтва:

  • школьнікі (з 8 год);
  • навучэнцы прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў;
  • супрацоўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый i iншых устаноў;
  • групы замежных грамадзян;
  • турыстычныя групы.

2.5. Ад турыстычных арганізацый прымаецца не больш за адну заяўку ў месяц. Колькасны склад турыстычнай групы не павінен перавышаць 45 чалавек, пры экскурсійным абслугоўванні ў музеі кнігі – 30 чалавек.
2.6. Папярэдні запіс калектыўных заявак ажыццяўляецца з 5-га дня кожнага месяца на наступны месяц. У выпадку, калi гэты дзень прыпадае на нядзелю цi свята, запіс ажыццяўляецца наступным днём гэтага месяца. Дата і час правядзення экскурсii могуць быць зменены не пазней чым за 7 дзён да правядзення экскурсіі i толькі пры наяўнасці вольнага ў гэты час супрацоўнiка аддзела экскурсійна-метадычнай работы, супрацоўніка сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства (для музея кнігі).
Калектыўныя заяўкі на экскурсіі прымаюцца з аўторка па нядзелю з 10.00 да 18.00.
2.7. Колькасны склад экскурсійнай групы – да 15 чалавек, у тым ліку 1 (адзін) дарослы для груп школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў.
2.8. У выключных выпадках з’яўляецца дапушчальным перавышэнне колькаснага складу групы больш чым на 5 чалавек.
У гэтым выпадку афармляецца дадатковая экскурсія пры ўмове наяўнасці вольнага ў гэты час супрацоўніка аддзела экскурсійна-метадычнай работы, супрацоўніка сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства (для музея кнігі). У адваротным выпадку экскурсанты, якія перавышаюць колькасны склад групы, набываюць білеты індывідуальнага наведвальніка.
2.9. У выпадку:
2.9.1. прыбыцця групы раней за вызначаны час датэрміновае абслугоўванне ажыццяўляецца пры наяўнасці вольнага ў гэты час супрацоўніка аддзела экскурсійна-метадычнай работы, супрацоўніка сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства (для музея кнігі);
2.9.2. спазнення групы менш чым на 30 хвілін час правядзення экскурсіі скарачаецца суразмерна часу спазнення;
2.9.3. спазнення групы больш чым на 30 хвілін абслугоўванне адмяняецца ў аднабаковым парадку.

3. ПРАВЫ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

3.1. Наведвальнікі маюць права:
3.1.1. атрымліваць неабходную інфармацыю аб экскурсійных паслугах;
3.1.2. карыстацца паслугамі экскурсаводаў;
3.1.3. выкарыстоўваць фота-, відэаапаратуру (у музеі кнігі – без успышкі);
3.1.4. звяртацца да кіраўніцтва Бібліятэкі па пытаннях, звязаных з арганізацыяй экскурсійнага абслугоўвання.

4. АБАВЯЗКІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

4.1. Наведвальнікі абавязаны:
4.1.1. выконваць правілы экскурсійнага абслугоўвання Бібліятэкі;
4.1.2. здаваць у гардэроб верхнюю вопратку;
4.1.3. пакідаць у камеры захоўвання сумкі, папкі, партфелі, непразрыстыя пакеты, футляры з музычнымі інструментамі, парасоны і іншыя рэчы;
4.1.4. беражліва адносіцца да маёмасці Бібліятэкі;
4.1.5. захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях і на тэрыторыі Бібліятэкі;
4.1.6. ветліва адносіцца да экскурсаводаў і наведвальнікаў Бібліятэкі;
4.1.7. у надзвычайных абставінах (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і г.д.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў і пажарнай бяспекі.
4.2. Наведвальнікам забараняецца:
4.2.1. парушаць нормы грамадскіх паводзін;
4.2.2. уносіць у Бібліятэку друкаваныя матэрыялы, дакументы на электронных і іншых носьбітах, рэжучыя інструменты без узгаднення з адміністрацыяй Бібліятэкі.;
4.2.3. уваходзіць у Бібліятэку з жывёламі;
4.2.4. выконваць дзеянні, якія наносяць шкоду абсталяванню Бібліятэкі;
4.2.5. выносіць рэчы і дакументы з Бібліятэкі;
4.2.6. карыстацца сродкамі мабільнай сувязі з уключаным гукавым сігналам;
4.2.7. самавольна размяшчаць у памяшканнях Бібліятэкі аб’явы, афішы і іншыя матэрыялы, займацца камерцыйнай дзейнасцю;
4.2.8. прыходзіць ў стане, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены, а таксама ў нецвярозым стане або пад уздзеяннем наркатычных сродкаў.

5. АДКАЗНАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

5.1. За пашкоджанне маёмасці Бібліятэкі, несанкцыянаваны вынас дакументаў, абсталявання і іншых рэчаў, якія належаць Бібліятэцы, наведвальнікі нясуць адміністрацыйную, маёмасную і іншую адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.2. Наведвальнікі, якія парушылі Правілы экскурсійнага абслугоўвання, могуць быць пазбаўлены права наведваць Бібліятэку на час, вызначаны адміністрацыяй Бібліятэкі.

6. ПРАВЫ БІБЛІЯТЭКІ

6.1. Бібліятэка мае права:
6.1.1. уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы;
6.1.2. вызначаць умовы экскурсійнага наведвання;
6.1.3. аказваць экскурсійныя паслугі, пералік і кошт якіх вызначаюцца Бібліятэкай па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;
6.1.4. прымаць меры па кампенсацыі страты, нанесенай наведвальнікамі Бібліятэкі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
6.1.5. вызначаць тэрмін пазбаўлення правоў наведвання Бібліятэкі для экскурсантаў, якія парушылі Правілы;
6.1.6. патрабаваць ад экскурсантаў пакінуць памяшканне Бібліятэкі ў выпадку невыканання этычных нормаў і правілаў паводзін у Бібліятэцы.

7. АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ

7.1. Бібліятэка абавязана:
7.1.1. абслугоўваць наведвальнікаў згодна з Правіламі экскурсійнага абслугоўвання;
7.1.2. забяспечваць высокі ўзровень экскурсійнага абслугоўвання наведвальнікаў;
7.1.3. інфармаваць наведвальнікаў пра:

  • віды паслуг, якія аказвае Бібліятэка;
  • дапаўненні і змяненнях, якія ўносяцца ў Правілы;
  • змяненні ў рэжыме работы Бібліятэкі.
111