ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіАглядная пляцоўка

Аглядная пляцоўка

Адкрытая і закрытая аглядныя пляцоўкі размешчаны ў верхняй частцы вышыннага фондасховішча бібліятэкі (уваход з адваротнага боку будынка).

Наведвальнікі трапляюць на аглядную пляцоўку на панарамным ліфце фінскай фірмы “KONE”, які мае празрыстую шкляную прызматычную сценку, што дазваляе перажыць адчуванне палёту.

Выгаднае ландшафтнае размяшчэнне бібліятэкі робіць аглядную пляцоўку прывабным турыстычным аб’ектам. Цудоўныя віды сталіцы і яе наваколля, што адкрываюцца з вышыні 73 метраў, уражваюць у любы час года.

Наведвальнікам прапануецца унікальная паслуга – выкарыстанне аптычнага прыстасавання "Бінокль панарамнага віду".
Бінокль DigiFox DFC 30х80 з набліжэннем у 30 разоў мае вялікую распазнавальную здольнасць і шырокі вугал агляду, што дазваляе атрымаць якасную выяву аддаленых аб’ектаў з вялікай вышыні.

Закрытая аглядная пляцоўка знаходзіцца на 22-м паверсе і ўяўляе сабой залу ў выглядзе шматгранніка.
Тут размешчана галерэя "Панарама", дзе дзейнічае зменная выстаўка карцін і праводзяцца спецыяльна арганізаваныя мерапрыемствы (урачыстыя цырымоніі, прэзентацыі, дзелавыя сустрэчы).
 virttur_1.jpg Наведвальнікі змогуць не толькі зірнуць на сталіцу з вышыні птушынага палёту, але і віртуальна азнаёміцца са славутасцямі Мінска з дапамогай праекта “Віртуальны тур”, распрацаванага напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.
Кафейны бар “Graf Cafe” (22-гі паверх) з утульным інтэр’ерам прапануе гасцям духмяныя гарбаты і каву, дэсерты, гарачыя стравы і закускі, а таксама шырокі асартымент напояў. На памяць аб наведванні можна набыць сувенірную прадукцыю. Від з акна, які зачароўвае, прыемная атмасфера пад мелодыі ў стылі Chillout & Lounge будуць дарэчы як для сямейнага адпачынку, рамантычных сустрэч, так і для дзелавых перамоў. Зручнае размяшчэнне бара дазваляе падчас адпачынку любавацца панарамай сталіцы і яе наваколля на вышыні звыш 70 метраў.
Для зарэгістраваных чытачоў бібліятэкі бар прапануе пастаянную скідку на 5 %,
для супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – 10 %,
для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – 25 %.
Прадастаўляецца магчымасць замовіць столікі або ўсю залу для правядзення карпаратыўных і сямейных святаў, а таксама рэгістрацыі шлюбаў. Да паслуг наведвальнікаў – стравы любой складанасці прыгатавання, добразычлівы персанал і нязмушаная атмасфера свята.

Рэжым работы:

Панядзелак – нядзеля: 12.00–23.00.
Апошні пад’ём – 22.30.
Каса працуе: 12.00–22.30 (тэхнічныя перапынкі: 14.00–14.15, 16.00–16.15, 18.00–18.15, 20.00–20.15)

Кантактныя тэлефоны:
(8 017) 293 29 66, (8 017) 293 29 53.

Дадатковую інфармацыю па агляднай пляцоўцы можна атрымаць у нашых акаўнтах на Instagram і Facebook

Кошт наведвання агляднай пляцоўкі

Бібліятэкарам