![]() |
"Бібліятэка Янкі Купалы": да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў межах выставы "Песняры зямлі беларускай" У экспазіцыі прадстаўлены частка ўласнага кнігазбору паэта, перададзеная бібліятэцы ў 1920-я гг.; захаваныя выданні, пазначаныя ўладальніцкім запісам “Ів. Луцэвіч”; кнігі, выдадзеныя ў Пачаеве, Вільні, Віцебску, Смаленску, Маскве і Санкт-Пецярбургу, а таксама рукапісы ўспамінаў вядомага бібліёграфа Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна Бібіла Юліі Іосіфаўны. |
![]() |
100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг Выстава прысвечана гісторыі фарміравання фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і дэманструе найбольш значныя і каштоўныя ўзоры беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны, назапашанай за 100 гадоў. Фонд галоўнай бібліятэкі краіны на сённяшні дзень налічвае звыш 10 мільёнаў экзэмпляраў. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з калекцыямі рукапісаў, інкунабул, палеатыпаў, старадрукаваных кніг XVI–XVIII стст., рэдкіх кніг XIX – пачатку XXI ст. Выстава адлюстроўвае эвалюцыю кнігі і фондаў бібліятэкі. |
![]() |
Самая медыйная касмічная кніга
На анлайн-выставе прадстаўлена поўная калекцыя старадрукаў “Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча, якая захоўваецца ў фондзе бібліятэкі. На працягу стагоддзяў унікальная манаграфія была адной з найважнейшых і запатрабаваных у Еўропе навуковых прац, фундаментальнай крыніцай для тых, хто стаяў ля вытокаў сучаснага ракетабудавання і вывеў чалавецтва ў космас. Нездарма даследаванне было перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы (французскую, нямецкую, англійскую, польскую і інш.). |
![]() |
Брама кніжных скарбаў
Экспазіцыя знаёміць з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, асаблівасцямі беларускай, еўрапейскай і ўсходняй кніжнай культуры. |
![]() |
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі
Выстаўка змяшчае шэраг арыгінальных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі (копіі архіўных дакументов, бібліяграфічныя выданні, рукапісы), якія дазваляюць прасачыць багатую гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны. |
|
Архіў выставак |