ГалоўнаяБiблiятэкарамУнутрырэспубліканскі абмен і пераразмеркаванне дакументаў

Унутрырэспубліканскі абмен і пераразмеркаванне дакументаў

Фонд унутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў уваходзіць у сістэму фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўключае больш за 100 000 экз. універсальных па змесце і розных па відавой прыналежнасці друкаваных дакументаў на беларускай, рускай і замежных мовах.

Храналагічны ахоп дакументаў: з XIX стагоддзя па цяперашні час.

Гэта празмерна дублетныя і няпрофільныя ў адносінах да асноўных фондаў бібліятэкі выданні, прызначаныя для пераразмеркавання і абмену ў сістэме бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Дакументы апошніх гадоў выдання складаюць 70 % фонду. У ім шырока прадстаўлены кнігі па грамадска-гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, мастацкая літаратура. Асабліва цікавыя падборкі даваенных кніг і часопісаў.

Пастаяннымі карыстальнікамі фонду ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляюцца 200 бібліятэк краіны. У 2018 г. беларускім бібліятэкам было перададзена каля 90 000 дакументаў.

Звяртаем ўвагу, што на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэгулярна выстаўляюцца паказальнікі дакументаў, тэматычныя спісы выданняў, што прапануюцца для пераразмеркавання, аператыўная інфармацыя аб новых паступленнях у фонд, а таксама спіс выданняў, неабходных Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Запрашаем да супрацоўніцтва бібліятэкі краіны.

Загадчыца сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання:
Жукоўская Марыяна Вітальеўна
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 83 (унутр. 75 83)
E-mail: jukovskaya@nlb.by

111