BELMARC
Паводле загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2006 г. № 193 Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC) і Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення аўтарытэтных/нарматыўных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC/Authorities) рэкамендаваныя ў якасці фарматаў абмену бібліяграфічнымі і аўтарытэтнымі запісамі для бібліятэк – удзельніц у карпаратыўнай каталагізацыі, а таксама як фарматы захоўвання запісаў у зводным электронным каталогу і нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў.
Поўны тэкст фарматаў:
Метадычная дакументацыя па прымяненні фарматаў BELMARC:
Дапаможнік па складанні бібліяграфічных запісаў на кнігі, дакументы міжнародных арганізацый, дэпаніраваныя работы, справаздачы па НДВКР у фармаце BELMARC (2-я рэдакцыя)
Дапаможнік па прымяненні фармату BELMARC пры апісанні складовай часткі дакумента
Дапаможнік па прымяненні фармату BELMARC пры складанні бібліяграфічнага запісу на дысертацыю і аўтарэферат дысертацыі (2-я рэдакцыя)
Дапаможнік па складанні бібліяграфічных запісаў на выяўленчыя матэрыялы ў фармаце BELMARK
Дапаможнік па складанні бібліяграфічных запісаў на картаграфічныя матэрыялы ў фармаце BELMARK
Дапаможнік па складанні ў фармаце BELMARC/Authorities аўтарытэтных запісаў на найменні прадметаў
Дапаможнік па прымяненні фармату BELMARC/Authorities для складання запісаў на геаграфічныя назвы і месца як кропку доступу
Дапаможнік па складанні ў фармаце BELMARC/Authorities аўтарытэтных/нарматыўных запісаў на імёны асоб
Дапаможнік па складанні ў фармаце BELMARC/Authorities аўтарытэтных/нарматыўных запісаў на родавыя імёны
Дапаможнік па складанні ў фармаце BELMARC/Authorities аўтарытэтных/нарматыўных запісаў на ўніфікаваны загаловак і імя/загаловак
Дапаможнік па складанні ў фармаце BELMARC/Authorities аўтарытэтных/нарматыўных запісаў на гандлёвыя найменні тавараў і паслуг
Дапаможнік па складанні ў фармаце BELMARC/Authorities аўтарытэтных/нарматыўных запісаў на імёны арганізацый (2-я рэдакцыя)
Поўныя тэксты метадычнай дакументацыі па прымяненні фарматаў BELMARC перадаюцца бібліятэкам Рэспублікі Беларусь бясплатна па пісьму-заяўцы, якое высылаецца на адрас дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ці па e-mail: belmarc@nlb.by.
Метадычнае суправаджэнне фармату BELMARC ажыццяўляецца сектарам развіцця сістэмы фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэл.: (8 017) 293 29 93 (аўтарытэтныя запісы) Пятроўская Зоя Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 29 03 (бібліяграфічныя запісы) Шамко Наталля Антонаўна