У 2018 годзе ўпершыню прайшоў рэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.
Конкурс праводзіцца з мэтай умацавання ролі публічных бібліятэк у фарміраванні прававой культуры грамадзян, распаўсюджвання ідэй грамадзянскасці і патрыятызму, а таксама стымулявання творчай ініцыятывы работнікаў публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) у межах іх прафесійнай дзейнасці.
Арганізатары конкурсу – Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя".
Конкурс быў адкрытым і праводзіўся ў адзін этап (з 1 лютага па 12 кастрычніка 2018 г.) у наступных намінацыях: