ГалоўнаяБiблiятэкарамНавукова-практычныя распрацоўкі і метадычныя матэрыялыМетадычныя рэкамендацыі па запаўненні статыстычнай формы, якая адлюстроўвае дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі

Метадычныя рэкамендацыі па запаўненні статыстычнай формы, якая адлюстроўвае дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Метадычныя рэкамендацыі (далей – Рэкамендацыі) па запаўненні статыстычнай формы, якая адлюстроўвае дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі (далей – ПЦПІ), распрацаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб публічным цэнтры прававой інфармацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2011 года № 4, згодна з якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццяўляе каардынацыю і метадычнае забеспячэнне функцыянавання ПЦПІ на рэспубліканскім узроўні.

2. Рэкамендацыі распрацаваны з мэтай уніфікацыі даных, якія прадастаўляюцца бібліятэкамі, па асноўных напрамках дзейнасці ПЦПІ.

3. Рэкамендацыі прызначаны для бібліятэчных спецыялістаў, якія займаюцца зборам, апрацоўкай і аналізам даных аб дзейнасці ПЦПІ, і змяшчаюць указанні па запаўненні кожнай графы статыстычнай формы.

4. Статыстычныя даныя аб дзейнасці ПЦПІ падаюцца ў навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі штогод, у тэрмін да 25 студзеня.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ СТАТЫСТЫЧНАЙ ФОРМЫ

5. У графе 1 даецца назва бібліятэкі, на базе якой функцыянуе ПЦПІ. У дадзеную графу ўносяцца звесткі аб бібліятэцы, у якой ПЦПІ функцыянуе на падставе дагавора з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

6. У графе 2 указваецца від бібліятэкі, на базе якой функцыянуе ПЦПІ: абласная бібліятэка, цэнтральная бібліятэка, бібліятэка-філіял, дзіцячая бібліятэка-філіял.

7. У графе 3 указваецца від населенага пункта, у якім знаходзіцца дадзеная бібліятэка: горад, пасёлак гарадскога тыпу, вёска, аграгарадок.

8. У графах з 4 па 6 адзначаецца адпаведны варыянт арганізацыі ПЦПІ.

Калі ПЦПІ функцыянуе як самастойнае структурнае падраздзяленне бібліятэкі, то ў графе 4 ставіцца знак “+”.

Калі ПЦПІ ўваходзіць у склад іншага структурнага падраздзялення бібліятэкі (напрыклад, у складзе аддзела абслугоўвання ПЦПІ выдзелены асобнай падструктурай), то ў графе 5 указваецца назва гэтага структурнага падраздзялення. У нашым прыкладзе неабходна пазначыць “Аддзел абслугоўвання”.

Калі ПЦПІ як асобная структура або падструктура не выдзелены, то ў графе 6 ставіцца знак “+”.

9. У графах з 7 па 13 даецца колькасная інфармацыя, якая характарызуе тэхнічную аснашчанасць ПЦПІ. У адпаведных графах указваецца колькасць камп’ютараў, прынтараў, сканераў, капіявальных аўтаматаў і шматфункцыянальных прылад, якія былі задзейнічаны ў працы ПЦПІ.

Калі маецца выхад у Інтэрнэт, то ў графе 12 ставіцца знак “+”.

У графе 13 указваецца адрас электроннай пошты ПЦПІ. Калі ўласная электронная пошта адсутнічае, то ў графе 13 указваецца адрас электроннай пошты бібліятэкі, на базе якой функцыянуе ПЦПІ.

10. У графе 14 указваецца агульная колькасць супрацоўнікаў, задзейнічаных у арганізацыі працы ПЦПІ.

Калі ПЦПІ арганізаваны як асобнае структурнае падраздзяленне, то ўказваецца колькасць супрацоўнікаў дадзенага падраздзялення. Калі ПЦПІ лічыцца ў складзе іншага структурнага падраздзялення, то ўказваецца колькасць супрацоўнікаў гэтага падраздзялення. Калі ў бібліятэцы ПЦПІ як асобная структура або падструктура не выдзелены, то ўказваецца колькасць супрацоўнікаў, якія былі задзейнічаны ў абслугоўванні карыстальнікаў рэсурсамі ПЦПІ.

11. У графах з 15 па 17 указваюцца даныя аб адукацыі супрацоўнікаў ПЦПІ. У графе 15 указваецца колькасць супрацоўнікаў з вышэйшай бібліятэчнай адукацыяй, у графе 16 – з сярэдняй спецыяльнай бібліятэчнай адукацыяй. У графе 17 указваецца колькасць супрацоўнікаў з небібліятэчнай адукацыяй, пры гэтым неабходна ўказаць, з якой менавіта адукацыяй. Увага: сума значэнняў у графах 15,16,17 павінна быць роўная значэнню графы 14.

12. Графы з 18 па 23 змяшчаюць колькасную інфармацыю аб прававых інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ.

У графе 18 указваецца агульны аб’ём фонду ПЦПІ. У гэты паказчык уключаецца колькасць кніг і брашур, а таксама агульная колькасць перыядычных выданняў.

У графе 19 указваецца колькасць асобнікаў кніг і брашур. У графе 20 указваецца колькасць асобнікаў перыядычных выданняў, у графе 21 – колькасць асобнікаў зборніка прававых актаў “Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь” (далей – НРПА). Увага: значэнне графы 20 уключае ў сябе значэнне графы 21.

У графе 22 указваецца колькасць найменняў прававых баз даных (далей – БД), наяўных у ПЦПІ. У графе 23 ставім “+” пры наяўнасці ў ПЦПІ інфармацыйна-пошукавай сістэмы (далей – ІПС) “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”), якая забяспечвае доступ да эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей – ЭБДПІ).

13. Графы з 24 па 28 запаўняюцца ў адпаведнасці з частатой актуалізацыі ІПС “ЭТАЛОН”, знакам “+” адзначаецца адпаведны варыянт актуалізацыі.

Калі ІПС “ЭТАЛОН” актуалізуецца 1 раз у тыдзень, то ў графе 24 ставім знак “+”, калі актуалізуецца 1 раз у месяц, то ў графе 25 ставім знак “+”, калі 1 раз у квартал, то ў графе 26 ставіцца знак “+”. Калі ІПС “ЭТАЛОН” абнаўляецца з частатой, не прапанаванай у статыстычнай форме, у графе 27 указваецца варыянт абнаўлення (напрыклад, “2 разы на месяц”).

Калі ІПС “ЭТАЛОН” у справаздачным перыядзе не актуалізаваўся, у графе 28 ставіцца “+”.

14. У графе 29 ставіцца знак “+”, калі ІПС “ЭТАЛОН” у ПЦПІ абнаўляецца анлайн (штодня, праз FTP). Дадзены паказчык не ўваходзіць у агульную колькасць абнаўленняў.

15. У графах з 30 па 41 прадастаўляюцца колькасныя даныя пра карыстальнікаў ПЦПІ.

У графе 30 указваецца агульная колькасць карыстальнікаў. Увага: сума значэнняў у графах 31, 32, 36, 37, 38, 39, 40, 41 павінна быць роўная значэнню графы 30.

У 31 графе ўказваецца колькасць рабочых, у 32 графе – колькасць служачых. У графах з 33 па 35 указваецца колькасць асобных катэгорый служачых, з 36 па 38 – асобных катэгорый навучэнцаў. У 39 графе ўказваецца колькасць карыстальнікаў-пенсіянераў, у 40 графе – беспрацоўных. У 41 графе ўказваецца колькасць іншых катэгорый карыстальнікаў, не прадстаўленых у форме.

16. У графе 42 указваецца колькасць наведванняў ПЦПІ, зарэгістраваных за справаздачны перыяд.

17. У графе 43 указваецца колькасць зваротаў да прававых БД у цэлым, у 44 – колькасць зваротаў да ІПС “ЭТАЛОН”. Увага: значэнне ў графе 43 павінна быць большай або роўнай значэнню графы 44.

18. У графе 45 указваецца колькасць выкананых супрацоўнікамі ПЦПІ даведак.

19. У графах з 46 па 50 у колькасным выражэнні ўказваюцца крыніцы выканання даведак. Адна даведка можа выконвацца з дапамогай некалькіх крыніц, таму сума значэнняў граф 46, 47, 48, 49, 50 можа быць большай або роўнай значэнню графы 45.

20. У графе 51 указваецца колькасць нявыкананых даведак.

21. У графах 52 і 53 адпаведна ўказваецца колькасць праведзеных у ПЦПІ індывідуальных і групавых юрыдычных кансультацый.

22. У графах з 54 па 56 адпаведна ўказваецца колькасць выдадзеных карыстальнікам асобнікаў дакументаў прававой тэматыкі.

У графе 54 указваецца колькасць выдадзеных асобнікаў кніг і брашур, у графе 55 указваецца колькасць асобнікаў выдадзенай перыёдыкі. У графе 56 указваецца колькасць выдадзеных асобнікаў НРПА. Увага: значэнне графы 55 уключае ў сябе значэнне графы 56.

23. У графах з 57 па 58 адпаведна ўносіцца інфармацыя аб праведзеных у ПЦПІ мерапрыемствах прававой тэматыкі.

У графе 57 указваецца колькасць праведзеных мерапрыемстваў, у графе 58 – колькасць удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў.

24. У графе 59 указваецца колькасць публікацый у сродках масавай інфармацыі, Інтэрнэце і іншых крыніцах, якія адлюстроўваюць дзейнасць ПЦПІ.

25. У графе 60 указваецца колькасць выступленняў супрацоўнікаў ПЦПІ на канферэнцыях, семінарах, круглых сталах і іншых мерапрыемствах.

Бібліятэкарам