ГалоўнаяБiблiятэкарамНавукова-практычныя распрацоўкі і метадычныя матэрыялыМетадычныя рэкамендацыі па інтэграцыі (аб’яднанню) сельскіх публічных бібліятэк і бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і арганізацыі іх дзейнасці

Метадычныя рэкамендацыі па інтэграцыі (аб’яднанні) сельскіх публічных бібліятэк і бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і арганізацыі іх дзейнасці

1. Дадзеныя рэкамендацыі вызначаюць парадак ажыццяўлення інтэграцыі (аб’яднання) публічных бібліятэк і спецыяльных бібліятэк (бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі), размешчаных у сельскіх населеных пунктах, а таксама асаблівасці іх дзейнасці.

2. Мэтазгоднасць ажыццяўлення інтэграцыі публічных бібліятэк і бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (далей – бібліятэка ўстановы адукацыі) варта вызначаць з улікам асаблівасцей сельскага населенага пункта (дэмаграфічнай сітуацыяй, перспектывамі развіцця сельскага населенага пункта і развіцця яго інфраструктуры і інш.). Пры гэтым не рэкамендуецца ажыццяўляць інтэграцыю пры пражыванні ў зоне абслугоўвання публічнай бібліятэкі больш за 750 чалавек. Зона абслугоўвання публічнай бібліятэкі можа ахопліваць як адзін населены пункт, так і некалькі населеных пунктаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскага Савета.

3. Пры ажыццяўленні інтэграцыі, у выніку якой адбылося скасаванне адной з дзвюх бібліятэк, неабходна вырашыць арганізацыйныя пытанні, звязаныя з размяшчэннем функцыянуючай бібліятэкі (далей – Бібліятэка), перадачай фондаў, унясеннем адпаведных змяненняў у структуры і штатныя расклады арганізацый, якія ўдзельнічаюць у інтэграцыі.

Рашэнне аб інтэграцыі прымаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады і афармляецца адпаведнымі арганізацыйна-распарадчымі дакументамі.

4. Пасля ажыццяўлення інтэграцыі Бібліятэка функцыянуе як публічная бібліятэка незалежна ад месца яе размяшчэння і ўваходзіць у сетку публічных бібліятэк раёна.

Пры выбары памяшкання для Бібліятэкі ўлічваюцца матэрыяльна-тэхнічная база, месцаразмяшчэнне будынка, прымальнае для наведвання Бібліятэкі навучэнцамі ў пазаўрочны час.

5. Размяшчэнне бібліятэкі ў сельскім населеным пункце можа быць ажыццёўлена ў памяшканні:

  • публічнай бібліятэкі;
  • бібліятэкі ўстановы адукацыі;
  • іншай установы або арганізацыі (дом культуры, клуб і інш.).

Пры выбары памяшкання для Бібліятэкі ўлічваюцца матэрыяльна-тэхнічная база, месцазнаходжанне будынка, прымальнае для наведвання Бібліятэкі навучэнцамі ў пазаўрочны час.

Памяшканне павінна адпавядаць:

  • санітарным нормам, правілам і гігіенічным нарматывам, зацверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2009 г. № 42;
  • правілам пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў культуры ППБ 2.12–2002, зацверджаным загадам галоўнага дзяржаўнага інспектара Рэспублікі Беларусь па пажарным наглядзе ад 28 студзеня 2003 г. № 12 (са змен., унесенымі загадам галоўдзяржінспектара па пажарнаглядзе ад 15.06.2011 № 126);
  • правілам пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў і арганізацый сістэмы адукацыі ППБ 2.27–2005, зацверджаным загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2005 г. № 192 (са змен., унесенымі загадам галоўдзяржінспектара па пажарнаглядзе ад 16.06.2011 № 126);
  • правілам па ахове працы для бібліятэк, зацверджаным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2006 г. № 28.

У Бібліятэцы павінны быць прадугледжаны плошчы для абслугоўвання карыстальнікаў, размяшчэння фондаў i службова-бытавых патрэб.

Перавод бібліятэкі ў памяшканне, якое пагаршае ўмовы яе працы, не дапускаецца.

Размяшчэнне Бібліятэкі па-за ўстановай адукацыі (у будынку публічнай бібліятэкі, клуба і інш.) рэкамендуецца пры ўмове яе тэрытарыяльнай блізкасці да ўстановы адукацыі.

Пры рашэнні аб размяшчэнні Бібліятэкі ў памяшканні ўстановы адукацыі прадугледжваецца магчымасць яе наведвання ўсімі катэгорыямі карыстальнікаў з захаваннем умоў адукацыйнага працэсу і захаваннем стандартнага рэжыму працы публічнай бібліятэкі. Для наведвання Бібліятэкі, размешчанай у памяшканні ўстановы адукацыі, рэкамендуецца прадугледзець асобны ўваход.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 150 “Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю” памяшканне для Бібліятэкі прадстаўляецца ў бязвыплатнае карыстанне.

Пасля ажыццяўлення інтэграцыі рэкамендуецца правесці ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Бібліятэкі шляхам правядзення рамонту і закупкі абсталявання. У Бібліятэцы ствараецца не менш за адно аўтаматызаванае месца карыстальніка з падключэннем яго да глабальнай сеткі Інтэрнэт і арганізацыяй электроннай пошты.

6. Інтэграцыя суправаджаецца перадачай у фонд Бібліятэкі з фонду скасаванай бібліятэкі ўстановы адукацыі мастацкай літаратуры і кніг серыі “Школьная бібліятэка”, якія не адпавядаюць дзеючым вучэбным праграмам. Фонд навучальных, вучэбна-метадычных выданняў і кнігі серыі “Школьная бібліятэка”, адпаведныя дзеючым вучэбным праграмам, застаюцца ва ўстанове адукацыі.

Бязвыплатная перадача фонду, а таксама іншай рухомай маёмасці, неабходнай для функцыянавання Бібліятэкі, ажыццяўляецца на аснове рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Перадачы фонду папярэднічае яго аналіз і выключэнне старых, састарэлых па змесце і дублетных дакументаў. Выключэнне дакументаў з фонду ажыццяўляе бібліятэка ўстановы адукацыі.

Камплектаванне фонду Бібліятэкі ажыццяўляецца з улікам інфармацыйных патрэб жыхароў населеных пунктаў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Бібліятэкі, педагагічных работнікаў і навучэнцаў (выхаванцаў) устаноў адукацыі, размешчаных у зоне абслугоўвання, а таксама спецыфікі навучання ў залежнасці ад віду ўстановы адукацыі.

Камплектаванне і ўлік фонду Бібліятэкі ажыццяўляе цэнтральная бібліятэка (далей – ЦБ) сеткі публічных бібліятэк раёна.

Камплектаванне, улік, выдачу, вяртанне, замену і спісанне вучэбных выданняў і выданняў серыі “Школьная бібліятэка” ва ўстанове адукацыі ажыццяўляе бібліятэкар ці іншая асоба, адказная за арганізацыю работы з дадзенымі выданнямі (далей – адказная асоба), прызначаная загадам кіраўніка ўстановы адукацыі з ліку педагагічных работнікаў. Адказная асоба ўзгадняе планы і справаздачы аб рабоце з кіраўніком установы адукацыі і спецыялістам аддзела адукацыі раённага выканаўчага камітэта, які курыруе дадзены кірунак.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2008 г. № 908 і рашэннем калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2009 г. № 7 навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе аналіз стану і выкарыстання фонду вучэбных выданняў і выданняў серыі “Школьная бібліятэка”.

Арганізацыя працы з фондам бібліятэкі, а таксама вучэбнымі выданнямі і выданнямі серыі “Школьная бібліятэка”, якія засталіся ва ўстанове адукацыі, вядзецца ў адпаведнасці з:

  • Інструкцыяй па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры ад 28 жніўня 1998 г. № 300;
  • Інструкцыяй аб парадку падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў і іх выкарыстання, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. № 3;
  • метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі працы бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2012 г.

7. Бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў Бібліятэкі, правядзенне культурна-асветніцкай працы ажыццяўляюцца бібліятэкарам у адпаведнасці з:

  • заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (Законам Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспублікі Беларусь”, “Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь” і інш.);
  • арганізацыйна-распарадчымі дакументамі сеткі публічных бібліятэк раёна, у склад якой уваходзіць Бібліятэка (Статут (Палажэнне) ЦБ сеткі публічных бібліятэк раёна; загады і распараджэнні дырэктара ЦБ сеткі публічных бібліятэк раёна; перспектыўныя і бягучыя планы работы ЦБ сеткі публічных бібліятэк раёна і інш.);
  • нарматыўнымі прававымі і арганізацыйна-распарадчымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у тым ліку падрыхтаванымі сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь), якія рэгламентуюць працу бібліятэк устаноў адукацыі і публічных бібліятэк, што функцыянуюць у сельскіх населеных пунктах пасля ажыццяўлення інтэграцыі;
  • планамі працы ўстаноў адукацыі на навучальны год.

8. Бібліятэка ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове гадавога плана, які зацвярджаецца ЦБ сеткі публічных бібліятэк раёна і ўзгадняецца з планам работы ўстановы адукацыі на навучальны год.

Улік і справаздачнасць Бібліятэкі вядзецца ў адпаведнасці з устаноўленымі формамі дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці для публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Паказчыкі дзейнасці бібліятэкі падаюцца ў ЦБ сеткі публічных бібліятэк раёна для ўключэння іх у агульную справаздачу, а таксама ва ўстанову адукацыі.

Улік працы з фондам вучэбных выданняў і кніг серыі “Школьная бібліятэка”, якія засталіся ва ўстанове адукацыі, вядзецца ў адпаведнасці з устаноўленымі формамі дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці для бібліятэк устаноў адукацыі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9. Арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва Бібліятэкай ажыццяўляе ЦБ сеткі публічных бібліятэк раёна сумесна з навукова-педагагічнай бібліятэкай установы “Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, якая з’яўляецца метадычным цэнтрам для бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

10. Спецыялісты Бібліятэкі павышаюць сваю кваліфікацыю на курсах павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца бібліятэкамі – метадычнымі цэнтрамі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнай установай “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, абласнымі бібліятэкамі, цэнтральнымі раённымі бібліятэкамі), дзяржаўнай установай адукацыі “Інстытут культуры Беларусі”, а таксама метадычнымі аб’яднаннямі і іншымі ўстановамі, падведамаснымі Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнай установай адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, рэгіянальнымі інстытутамі развіцця адукацыі і т.п.), не радзей, чым адзін раз на пяць гадоў.
Бібліятэкарам