ГалоўнаяБiблiятэкарамНавуковыя даследаванні: методыка правядзенняПадрыхтоўка і апрацоўка інфармацыі

4-ы этап. Падрыхтоўка і апрацоўка інфармацыі

Атрыманая падчас палявых работ інфармацыя невыпадкова завецца першаснай. Зыходзячы з яе, немагчыма ўстанавіць тыя залежнасці, што пакладзены ў аснову сацыялагічных высноў і рэкамендацый. Таму існуе неабходнасць яе трансфармавання ў другасную інфармацыю, прадстаўленую ў выглядзе табліц, графікаў, ураўненняў, каэфіцыентаў і таму падобных паказчыкаў. Сутнасць гэтага трансфармавання – абагульненне першаснай інфармацыі, ператварэнне яе ў форму, зручную для далейшага аналізу.

Апрацоўка колькаснай інфармацыі можа праводзіцца як уручную, так і пры дапамозе ЭВМ. Першы варыянт – учарашні дзень сацыялогіі. Для апрацоўкі інфармацыі на камп’ютэры неабходна спецыяльная праграма, у адпаведнасці з якой афармляюцца як першасныя дакументы (тэксты анкет), так і прамежкавыя, з дапамогай якіх інфармацыя кадзіруецца для ўводу ў камп’ютэрную праграму або базу даных. Сёння самай распаўсюджанай праграмай для апрацоўкі статыстычнай інфармацыі з’яўляецца SPSS.

111