ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіШматфункцыянальны выставачны комплекс

Шматфункцыянальны выставачны комплекс

З мэтай рэалізацыі буйнамаштабных выставачных праектаў на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі створаны шматфункцыянальны выставачны комплекс (1-шы паверх, пам. 104). Агульная плошча комплексу складае 1 359 кв. м.

Дадзеная выставачная пляцоўка ўяўляе сабой двух’ярусную выставачную залу, арыгінальнае архітэктурна-дызайнерскае рашэнне якой дазваляе ствараць унікальныя экспазіцыйныя праекты.

Пры іх арганізацыі супрацоўнікі аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці арыентуюцца на профільную дзейнасць бібліятэкі і рэалізуюць выставачныя праекты, накіраваныя не толькі на баўленне часу, але і на эстэтычнае і інтэлектуальнае развіццё наведвальнікаў розных узроставых катэгорый.

Комплекс абсталяваны сучасным выставачным абсталяваннем: поўнавідавымі вертыкальнымі вітрынамі, мабільнымі выставачнымі стэндамі з падсветкай; ёсць магчымасць рэгулявання асвятлення выставачнай прасторы, у тым ліку дзякуючы шторы са 100 % зацямненнем памяшкання. Істотнай перавагай выставачнага комплексу з'яўляецца наяўнасць дадатковай сістэмы кандыцыянавання паветра і пастаяннага відэаназірання.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі гатова да супрацоўніцтва па рэалізацыі на базе выставачнага комплексу буйнамаштабных выставачных праектаў.

Кантакты:
загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці
Давідовіч Вольга Сяргееўна
тэл.: (8 017) 293 28 23

Выставачныя праекты
2018
“Fantasy Land”: арт-аб'екты, якія свецяцца ў цемры, з аўтарскага праекту "ХIII цуд свету” мастака Аляксандра Вышкі
Інтэрактыўны праект “Сусвет інтэрнэту”
“Галаграфія-2018. Мінск”: выстаўка мастацкіх галаграм “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”
2017
"Францыск Скарына і яго эпоха”: міжнародны выставачны праект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
“Казачнае падарожжа”: інтэрактыўная выстаўка васковых фігур “
111