ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Парадак абслугоўвання ў чытальных залахПарадак абслугоўвання ў зале інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання

Парадак абслугоўвання ў зале інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дадзены парадак распрацаваны ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Правіламі карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Правіламі капіравання інфармацыі, Парадкам абслугоўвання дакументамі на электронных носьбітах і вызначае ўмовы абслугоўвання карыстальнікаў у чытальнай зале інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання (далей – Зала).
1.2. Карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі, якія сканцэнтраваны ў Зале, могуць усе чытачы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка).
1.3. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца дакументамі з падсобнага фонду (адкрытай і закрытай частак) Залы і электроннымі рэсурсамі.
1.4. Рэжым работы Залы адпавядае рэжыму работы Бібліятэкі.

2. АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ ПАДСОБНАГА ФОНДУ ЗАЛЫ

2.1. Працаваць з дакументамі падсобнага фонду могуць усе карыстальнікі Бібліятэкі.
2.2. Дакументы з закрытай часткі падсобнага фонду выдаюцца дзяжурным бібліёграфам без папярэдняга заказу па вусным запыце карыстальніка пры прад’яўленні білета чытача. Адначасова можна атрымаць да 10 адзінак дакументаў.
2.3. Дакументамі з адкрытай часткі падсобнага фонду дазваляецца карыстацца самастойна, не парушаючы сістэмы расстаноўкі на паліцах. Пасля прагляду дакументы пажадана пакінуць на стале для прагледжанай літаратуры.
2.4. Дакументы падсобнага фонду браніраванню не падлягаюць.
2.5. Забараняецца выносіць дакументы падсобнага фонду з памяшкання Залы без дазволу дзяжурнага бібліёграфа.
2.6. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе дакументы, атрыманыя ім у карыстанне. Пры атрыманні дакументы належыць прагледзець і ў выпадку выяўлення дэфектаў паведаміць дзяжурнаму бібліёграфу.

3. ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДОСТУПУ ДА ЭЛЕКТРОННЫХ РЭСУРСАЎ

3.1. Электронныя рэсурсы Бібліятэкі даступны на любым аўтаматызаваным рабочым месцы карыстальніка.
3.2. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту даецца выключна ў навуковых і адукацыйных мэтах і ажыццяўляецца на вызначаных Бібліятэкай аўтаматызаваных рабочых месцах карыстальніка, пэўная частка якіх адводзіцца толькі для бібліяграфічнага пошуку.
3.3. Ліміт часу бясплатнага выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў складае 1 гадзіну ў дзень і не павялічваецца ў выпадку наведвання карыстальнікам некалькіх чытальных залаў.
3.4. Перад пачаткам работы з інтэрнэт-рэсурсамі карыстальнік павінен перадаць чытацкі білет дзяжурнаму бібліёграфу і зафіксаваць час работы.
3.5. Кансультацыі па рабоце з электроннымі рэсурсамі карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліёграфа Залы.
3.6. Пры рабоце з электроннымі рэсурсамі недапушчальна выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі.
3.7. Для апрацоўкі інфармацыі карыстальнік мае магчымасць працаваць з тэкставымі рэдактарамі Wordpad і Блакнот. Каб пазбегнуць страты інфармацыі пры рабоце з тэкставым дакументам, рэкамендуецца выконваць прамежкавае захаванне файла.
3.8. Захаванне і далейшае капіраванне электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў выконваецца толькі праз папку Партфель аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка ў адпаведнасці з Інструкцыяй па захаванні электроннай інфармацыі.

4. ВЫКАНАННЕ ДАДАТКОВЫХ ПАСЛУГ

4.1. Карыстальнікам аказваюцца дадатковыя (платныя) паслугі па ксеракапіраванні фрагментаў дакументаў з фондаў Залы, экспарце электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў, выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту звыш устаноўленага бясплатнага ліміту згодна з Прэйкурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" фізічным асобам (далей – Прэйскурант).
4.2. У Зале ажыццяўляецца ксеракапіраванне да 40 старонак з дакументаў падсобнага фонду. Ксеракопія звыш вызначанага аб’ёму выконваецца аператарамі на 1-м і 2-м паверхах атрыума.
4.3. Для выканання запыту на ксеракапіраванне дакументаў карыстальнік павінен пісьмова вызначыць нумары старонак, якія падлягаюць капіраванню.
4.4. Сканіраванне звыш 20 старонак дакументаў падсобнага фонду ажыццяўляецца па папярэднім заказе, аформіць які можна ў дзяжурнага бібліёграфа Залы.
4.5. Для афармлення заказу на сканіраванне дакументаў карыстальнік павінен запоўніць спецыяльны бланк, аплаціць заказ, мець у наяўнасці чысты электронны носьбіт. Тэрмін выканання заказу – 2 сутак.
4.6. Для выканання запыту на капіраванне інфармацыі з папкі Партфель карыстальнік павінен паведаміць бібліёграфу нумар аўтаматызаванага рабочага месца і імя створанага файла.
4.7. Для капіравання электроннай інфармацыі рэкамендуецца мець у наяўнасці чысты электронны носьбіт. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта на наяўнасць шкодных праграм (падчас праверкі файлы, якія ўтрымліваюць шкодны код, могуць быць аўтаматычна выдалены сістэмай). На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкодных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не выконваецца.
4.8. Аплата паслуг праводзіцца карыстальнікам у пунктах прыёму аплаты за паслугі на падставе запоўненага бібліёграфам бланка нарада-заказу згодна з Прэйкурантам.
4.9. Выкананне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.

Пытанні абслугоўвання карыстальнікаў, якія не ўрэгуляваны гэтым Парадкам, вырашаюцца індывідуальна шляхам звароту карыстальніка да загадчыка аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання і першага намесніка дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі.

111