ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Правілы карыстання фізкультурна-аздараўленчым комплексам

Правілы карыстання фізкультурна-аздараўленчым комплексам

ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Правілы карыстання фізкультурна-аздараўленчым комплексам (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і рэгламентуюць парадак абслугоўвання наведвальнікаў фізкультурна-аздараўленчага комплексу (далей – ФАК).

2. У структуру ФАКу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) уваходзяць: трэнажорная зала, саўна.

3. Права карыстання ФАКам даецца кожнаму грамадзяніну. Не дазваляецца наведванне трэнажорнай залы дзецьмі да 11 гадоў. Дзецям ад 11 да 16 гадоў дазваляецца наведваць трэнажорную залу толькі ў суправаджэнні бацькоў (давераных асоб) і (або) інструктара пры правядзенні персанальнай трэніроўкі. Не дазваляецца наведванне саўны дзецьмі да 16 гадоў без суправаджэння бацькоў (давераных асоб).

4. Наведванне ФАКу ажыццяўляецца на платнай аснове (наяўны і безнаяўны разлік).

5. Дакументам, які дае права карыстацца паслугамі ФАКу, з’яўляецца чэк, шматразовы абанемент у трэнажорную залу, дагавор на аказанне платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг.

ГЛАВА 2.
АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ

6. ФАК працуе ў наступным рэжыме:

панядзелак – пятніца: 9.00–23.00
субота – нядзеля: 10.00–23.00
У летні перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня:
панядзелак – пятніца: 9.00–23.00
субота – нядзеля: 10.00–20.00
апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.


7. Наведванне саўны ажыццяўляецца ў наступных формах:

  • у аператыўным парадку (для фізічных асоб) – разавае наведванне без папярэдняй заяўкі з аплатай па факце наведвання. У гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі пры наяўнасці вольных месцаў (часу);
па папярэдняй заяўцы:
  • для фізічных асоб – разавае наведванне з падачай папярэдняй заяўкі з аплатай па факце наведвання. У гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі пры наяўнасці вольных месцаў (часу) па ўзгадненні з адміністратарам ФАКу загадзя, але не раней за 1 дзень да аказання паслугі. Папярэдні запіс ажыццяўляецца не раней за 5 (пятае) чысло кожнага месяца на тэрмін не больш за адзін наступны месяц;
  • для юрыдычных асоб – у гэтым выпадку паміж Бібліятэкай і заказчыкам складаецца дагавор на аказанне платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг на працягу фіксаванага тэрміну з умовай аплаты па безнаяўным разліку.
8. Наведванне трэнажорнай залы ажыццяўляецца ў наступных формах:
  • у аператыўным парадку (для фізічных асоб) – разавае наведванне без папярэдняй заяўкі з аплатай па факце наведвання. У гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі пры наяўнасці вольных месцаў (часу);
  • па папярэдняй заяўцы (для юрыдычных асоб) – у гэтым выпадку паміж Бібліятэкай і заказчыкам складаецца дагавор на аказанне платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг на працягу фіксаванага тэрміну з умовай аплаты па безнаяўным разліку;
  • па абанеменце (для фізічных асоб) – у гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі ў аб’ёме раней аплачаных заняткаў і на працягу фіксаванага тэрміну – 30 (трыццаці) дзён з дня аплаты. Тэрмін дзеяння і іншая інфармацыя пра абанемент фіксуецца на абанементным бланку адміністратарам ФАКу ў момант аплаты. Вядзенне (запаўненне даных пра наведванні) абанемента ажыццяўляецца адміністратарам ФАКу ў прысутнасці яго ўладальніка.

Пачатковы і канчатковы тэрмін дзеяння абанемента паказваецца пры куплі.

Улік руху (прыход, расход, рэшту), а таксама ўлік сапсаваных і ануляваных абанементаў вядзецца адміністратарам ФАКа ў прыходна-расходнай кнізе паводле ўсталяванай формы.

Абанементы пры вырабе маюць свой парадкавы нумар і серыю (згодна з колькасцю заняткаў).

Адзін абанемент сапраўдны на аднаго і (або) некалькіх асоб.

Памер аплаты ўсталёўваецца ў залежнасці ад часу і колькасці наведванняў згодна з Прэйскурантам платных паслуг.

9. Абанементнае абслугоўванне ажыццяўляецца ў наступным парадку:

  • 8 заняткаў па 2 гадзіны;
  • 12 заняткаў па 2 гадзіны;
  • 16 заняткаў па 2 гадзіны;
  • 20 заняткаў па 2 гадзіны.

Прапушчаныя заняткі ў трэнажорнай зале па абанеменце, пасля заканчэння яго тэрміну дзеяння, не аднаўляюцца і аплата вяртанню не падлягае. Механізм назапашвання заняткаў і пераносу на іншыя месяцы адсутнічае.

10. Кошт і працягласць наведвання ФАКу вызначаны ў Прэйскуранце платных паслуг, якія аказвае Бібліятэка, пры гэтым:

  • мінімальная працягласць наведвання трэнажорнай залы ў аператыўным парадку (разавае наведванне) для супрацоўнікаў Бібліятэкі – 1 гадзіна;
  • мінімальная працягласць наведвання трэнажорнай залы па абанеменце для наведвальнікаў Бібліятэкі – 2 гадзіны;
  • мінімальная працягласць наведвання саўны для супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі – 1,5 гадзіны;
  • максімальная адначасовая колькасць наведвальнікаў пры наведванні саўны – 8 чалавек.

ГЛАВА 3.
ПРАВЫ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ФАКу

11. Наведвальнікі маюць права:

  • атрымліваць неабходную інфармацыю пра работу ФАКу;
  • карыстацца паслугамі ФАКу;
  • наведваць ФАК у адпаведнасці з рэжымам яго работы;
  • выказваць прапановы, звязаныя з арганізацыяй абслугоўвання ў ФАКу.

ГЛАВА 4.
АБАВЯЗКІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ФАКу

12. Наведвальнікі абавязаны:

  • беражліва ставіцца да абсталявання ФАКу;
  • паважліва ставіцца да работнікаў і наведвальнікаў ФАКу;
  • прайсці медыцынскае абследаванне да пачатку наведванняў ФАКу;
  • несці персанальную адказнасць за стан свайго здароўя падчас наведвання ФАКу;
  • да пачатку наведвання саўны прайсці ўступны інструктаж у адміністратара, азнаёміцца з правіламі паводзін і тэхнікай бяспекі, асноўнымі правіламі карыстання абсталяваннем саўны;
  • да пачатку трэніровак у трэнажорнай зале прайсці ўступны інструктаж у інструктара, азнаёміцца з асновамі трэніроўкі, асноўнымі правіламі і інструкцыямі карыстання трэнажорамі, тэхнікай выканання практыкаванняў, правіламі паводзін і тэхнікай бяспекі;
  • мець прызначаны для трэніровак закрыты зменны спартыўны абутак і адпаведную спартыўную вопратку;
  • выкарыстоўваць абсталяванне, выбіраць інтэнсіўнасць і працягласць трэніровак у адпаведнасці з асабістым узроўнем падрыхтаванасці;
  • пасля заканчэння трэніроўкі вярнуць спартыўны інвентар у спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы;
  • захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях ФАКу;
  • выконваць даныя Правілы, інструкцыі па тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспецы.
13. Наведвальнікам забараняецца:
  • парушаць нормы грамадскага правапарадку;
  • карыстацца няспраўным абсталяваннем ФАКу;
  • выконваць дзеянні, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і памяшканням ФАКу;
  • выносіць матэрыяльныя каштоўнасці, якія належаць ФАКу;
  • размяшчаць у памяшканнях ФАКу аб’явы, афішы і іншыя матэрыялы рэкламнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю;
  • прыносіць з сабой халодную і агнястрэльную зброю, выбухованебяспечныя і лёгкія на загаранне рэчывы;
  • наведваць ФАК у знешнім выглядзе, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены, а таксама ў стане хваробы, алкагольнага ап’янення і пад уздзеяннем наркатычных і таксічных рэчываў.

ГЛАВА 5.
АДКАЗНАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ФАКу

14. Наведвальнікі ФАКу нясуць адказнасць:

  • за пашкоджанне маёмасці ФАКу, несанкцыянаваны вынас абсталявання і іншых матэрыяльных каштоўнасцей, якія належаць ФАКу;
  • за няправільнае выкарыстанне абсталявання ФАКу, якое нанесла шкоду здароўю наведвальнікаў і персаналу ФАКу, а таксама яго маёмасці;
  • за парушэнне грамадскага парадку, якое выражаецца ў стварэнні сваімі паводзінамі перашкод у занятках наведвальнікаў і працы персаналу, ушчамленні сваімі дзеяннямі іх праў;
  • за непавагу супрацоўнікаў і наведвальнікаў ФАКу, нясуць адказнасць згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
15. За парушэнне гэтых Правіл наведвальнікі абавязаны па патрабаванні адміністрацыі пакінуць тэрыторыю ФАКу, а таксама могуць быць пазбаўлены праў яго далейшага наведвання.

ГЛАВА 6.
ПРАВЫ АДМІНІСТРАЦЫІ ФАКу

16. Адміністрацыя ФАКу мае права:

  • уносіць змены і дадаткі ў даныя Правілы;
  • устанаўліваць умовы наведвання ФАКу;
  • вызначаць тэрміны пазбаўлення права наведвання ФАКу для наведвальнікаў, якія парушылі даныя Правілы;
  • устанаўліваць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь від і памер кампенсавання шкоды, нанесенай наведвальнікам ФАКу.

ГЛАВА 7.
АБАВЯЗКІ АДМІНІСТРАЦЫІ ФАКу

17. Адміністрацыя ФАКу абавязана:

  • забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання наведвальнікаў;
  • інфармаваць наведвальнікаў пра змены і дадаткі, якія ўносяцца ў даныя Правілы.

18. Адміністрацыя ФАКу не нясе адказнасці за захаванасць грошай і іншых матэрыяльных каштоўнасцей наведвальнікаў ФАКу.

111