ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Правілы карыстання гардэробам

Правілы карыстання гардэробам

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Гардэроб – спецыяльна адведзенае і абсталяванае месца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (далей – Бібліятэка) для захоўвання верхняга адзення, галаўных убораў, ручной паклажы і іншых рэчаў (далей – маёмасць) наведвальнікаў і супрацоўнікаў Бібліятэкі.
1.2. У Бібліятэцы функцыянуюць гардэробы для наведвальнікаў, для інвалідаў і для супрацоўнікаў.
1.3. На тэрыторыі гардэробаў размешчаны камеры захоўвання, дзе наведвальнікі і супрацоўнікі Бібліятэкі пакідаюць маёмасць самастойна.

2. АРГАНIЗАЦЫЯ ПРАЦЫ

2.1. Абслугоўванне наведвальнікаў і супрацоўнікаў Бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэжымам работы Бібліятэкі.
2.2. Абслугоўванне ў гардэробе для наведвальнікаў (прыём і выдача маёмасці) адбываецца ў парадку чарговасці. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны абслугоўваюцца па-за чаргой.
2.3. Абслугоўванне інвалідаў І і ІІ груп адбываецца ў гардэробе для інвалідаў.
2.4. Абслугоўванне супрацоўнікаў Бібліятэкі адбываецца ў гардэробе для супрацоўнікаў.
2.5. На захоўванне ў гардэроб прымаецца наступная маёмасць:

  • верхняе адзенне;
  • галаўныя ўборы;
  • партфелі, дыпламаты, сумкі;
  • музычныя інструменты;
  • абутак (у пакеце);
  • парасоны.

2.6. На захоўванне ў гардэроб не прымаюцца:

  • грошы, каштоўнасці, дакументы;
  • лёгкія на загаранне і з моцным устойлівым пахам прадметы;
  • прадукты харчавання;
  • брудныя рэчы.

2.7. На кожную прынятую ў гардэроб адзінку маёмасці выдаецца асобны жэтон.
2.8. Выдача маёмасці, здадзенай на захоўванне, ажыццяўляецца па прад’яўленні жэтона.

Заўвага. У выпадку страты жэтона ці ключа ад камеры захоўвання наведвальнікам ці супрацоўнікам Бібліятэкі работнік гардэроба мае права патрабаваць доказы прыналежнасці маёмасці. Выдача дадзенай маёмасці наведвальніку ці супрацоўніку Бібліятэкі ажыццяўляецца пасля прадстаўлення імі квітка з аплатай за страчаны жэтон ці ключ і складання распіскі аб атрыманні маёмасці.

3. АДКАЗНАСЦЬ

3.1. Бібліятэка адказвае за захаванне верхняга адзення, галаўных убораў, партфеляў, дыпламатаў, сумак, музычных інструментаў, абутку, парасонаў, прынятых на захоўванне ў гардэроб.
Заўвага. Бібліятэка не адказвае за змесціва маёмасці, прынятай на захоўванне ў гардэроб.
3.2. Наведвальнікі і супрацоўнікі Бібліятэкі матэрыяльна адказваюць за страчаны жэтон ці ключ ад камеры захоўвання ў памеры іх кошту.
3.3. Бібліятэка не адказвае за маёмасць, пакінутую ў камерах захоўвання.

Бібліятэкарам