ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала нотных і аўдыявізуальных дакументаў

Зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў

Aгульныя звесткi

3-ці паверх, пам. 305

Зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў уключае нотную залу і залу для індывідуальнага праслухоўвання аўдыядакументаў, дзе таксама забяспечана магчымасць камфортнай работы карыстальніка з відэадакументамі і мультымедыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту.
У зале вядзецца абслугоўванне студэнтаў і спецыялістаў па профілі музычнага мастацтва, аматараў музыкі дакументамі з асноўнага фондасховішча і падсобнага фонду, а таксама абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі электроннымі тэкставымі і мультымедыйнымі дакументамі на аптычных кампакт-дысках з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Падсобным фондам залы могуць карыстацца ўсе чытачы бібліятэкі, літаратура выдаецца па вусным запыце. Падсобны фонд прадстаўлены нотнымі выданнямі (больш за 45 тыс. экз.) і аўдыядакументамі (больш за 20 тыс. экз.), якія ўключаюць творы як сучасных кампазітараў, так і айчынных і замежных кампазітараў-класікаў. У падсобны фонд таксама ўваходзяць энцыклапедыі, слоўнікі, навуковыя і вучэбныя выданні (у зале сабрана звыш 5 тыс. кніг па музыцы), часопісы музычнай тэматыкі (звыш 20 найменняў), якія выйшлі за апошнія 3 гады.
У зале ўстаноўлена спецыялізаванае абсталяванне для прайгравання вінілавых дыскаў, аўдыякасет, кампакт-дыскаў. Усе гуказапісы, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, алічбаваны і даступны для індывідуальнага праслухоўвання на камп’ютарах, устаноўленых у зале.
Наведвальнікі могуць скарыстаць фартэпіяна або ўласны музычны інструмент у спецыяльным гукаізаляваным памяшканні.

Даведачна-пошукавы апарат залы:

  • алфавітны каталог нот;
  • сістэматычны каталог нот;
  • алфавітны каталог фонадакументаў;
  • сістэматычны каталог фонадакументаў;
  • алфавітны каталог відэадакументаў;
  • алфавітны каталог кніг падсобнага фонду;
  • прадметна-тэматычная картатэка;
  • картатэка загалоўкаў вакальных твораў;
  • картатэка аўтараў тэкстаў.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

Забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:

Дадатковыя магчымасці:

  • класы з фартэпіяна для індывідуальнага прайгравання музычных твораў;
  • зала для групавых заняткаў (на 17 месцаў) з музычным цэнтрам і спецыялізаваным абсталяваннем;
  • ізаляваныя аўтаматызаваныя рабочыя месцы для індывідуальнай работы з відэадакументамі і мультымедыйнымі рэсурсамі Інтэрнэта, якія даюцца на бясплатнай аснове;
  • апараты для чытання дакументаў на мікраформах.

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • капіраванне інфармацыі з баз даных на электронныя носьбіты чытачоў;
    раздрукоўка электроннай інфармацыі;
  • капіраванне музычных твораў на электронныя носьбіты або на аўдыякасету карыстальніка (па папярэднім заказе);
  • сканіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі.
  • загрузка на партатыўнае ўстройства карыстальніка поўных тэкстаў англамоўных электронных кніг eBook Collection (EBSCOhost) на бясплатнай аснове.

У зале праводзяцца юбілейныя і тэматычныя выстаўкі.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кантакты:

Дзяжурны бібліятэкар
Тэл.: (8 017) 293 27 52 (унутр. 77 52)
Загадчык сектара
Тэл.: (8 017) 293 27 89 (унутр. 77 89)
Загадчык аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі
Тэл.: (8 017) 293 27 02 (унутр. 77 02)

111