ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента

Зала міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента

abonement280.jpgАгульныя звесткі

1-шы паверх, пам. 164

У чытальнай зале арганізавана абслугоўванне дакументамі па індывідуальным і міжбібліятэчным абанеменце, прадастаўлены доступ да падсобнага фонду і электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Індывідуальны абанемент

Індывідуальным абанементам могуць карыстацца работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, кандыдаты і дактары навук, суіскальнікі, аспіранты, работнікі НДІ і вытворчых прадпрыемстваў, якія займаюцца навукова-даследчымі распрацоўкамі, выкладчыкі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і агульнаадукацыйных устаноў, якія маюць чытацкі білет бібліятэкі і пражываюць у горадзе Мінску.

Дакументы з фондаў Бібліятэкі выдаюцца ў часовае карыстанне на платнай аснове згодна Прэйскуранту платных паслуг.

Парадак абслугоўвання карыстальнікаў індывідуальнага абанемента

Міжбібліятэчны абанемент (МБА)

Паслугі МБА прадастаўляюцца калектыўным карыстальнікам – рэспубліканскім і замежным бібліятэкам, інфармацыйным арганізацыям і індывідуальным карыстальнікам, якія маюць чытацкі білет Бібліятэкі.

Праз сістэму МБА калектыўным карыстальнікам выдаюцца дакументы Бібліятэкі (небібліятэчным арганізацыям – на аснове Дагавора на абанементнае абслугоўванне) і па запытах індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў ажыццяўляецца заказ з іншых бібліятэк Беларусі і замежных краін на дакументы, якія адсутнічаюць у Бібліятэцы.

Парадак абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў

Падсобны фонд

Падсобны фонд налічвае больш за 70 000 экзэмпляраў.

Адкрытая частка падсобнага фонду прадстаўлена вучэбнай, пазнавальнай, мастацкай літаратурай, а таксама перыядычнымі выданнямі для вольнага часу. Пошук дакументаў карыстальнікі ажыццяўляюць самастойна.

У закрытай частцы размешчана вучэбная і навуковая літаратура па ўсіх галінах ведаў. Дакументы выдаюцца дзяжурным бібліятэкарам па вусным запыце карыстальніка пры прад’яўленні чытацкага білета.

Дакументамі падсобнага фонду абслугоўваюцца карыстальнікі бібліятэкі, якія маюць чытацкі білет.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:

Дадатковыя паслугі

  • ксеракапіраванне і сканіраванне фрагментаў друкаваных выданняў
  • капіраванне электроннай інфармацыі на здымны носьбіт або e-mail карыстальніка
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі
Рэжым работы

Панядзелак – чацвер: 10.00–19.00
Пятніца: 10.00–18.00
Выхадныя: субота, нядзеля

З 1 першага па 31 жніўня (летні перыяд):
Панядзелак – чацвер: 10.00–18.00
Пятніца: 10.00–17.00
Выхадныя: субота, нядзеля

Кантакты

Дзяжурны бібліятэкар:
Тэл.: (8 017) 293 27 10 (унутр. 77 10), 293 27 08 (унутр. 77 08)
Загадчык сектара міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў
Тэл.: (8 017) 293 27 09 (унутр. 77 09)
Загадчык сектара індывідуальнага абанемента
Тэл .: (8 017) 293 27 13 (унутр. 77 13)
Загадчык аддзела бібліятэчнага абслугоўвання
Тэл.: (8 017) 293 27 03 (внутр. 77 03)

Бібліятэкарам