ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіАбслугоўванне карыстальнікаўАддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў

Аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў

Служба міжбібліятэчнага абанемента арганізавана ў бібліятэцы ў 1930 годзе. З’яўляючыся нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (МБА і ДД), Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) узначальвае і каардынуе навуковую, даследчую і метадычную работу ў сферы МБА і ДД у Рэспубліцы Беларусь. Штогод аддзел атрымлівае больш за 6 тыс. заказаў ад 350 беларускіх і замежных бібліятэк. НББ супрацоўнічае па МБА з 36-цю бібліятэкамі ў розных краінах свету. Найбольш прадуктыўныя партнёрскія адносіны звязваюць нас з бібліятэкамі Расіі, краін Балтыі, Украіны, Польшчы, Германіі.

Асноўныя задачы дзейнасці:

  • забеспячэнне праў грамадзян Беларусі на свабодны доступ да сусветных бібліятэчных і інфармацыйных рэсурсаў сродкамі МБА і ДД;
  • задавальненне патрэб замежных карыстальнікаў у беларускіх выданнях;
  • навукова-даследчая і метадычная работа;
  • садзейнічанне эфектыўнаму развіццю нацыянальнай сістэмы МБА і ДД і яе ўзаемадзеянню з замежными бібліятэкамі.

Функцыі:

  • абслугоўванне калектыўных карыстальнікаў (бібліятэк і арганізацый г. Мінска, Рэспублікі Беларусь, замежных краін) на падставе Дагавора на абанементнае абслугоўванне шляхам выдачы дакументаў з фондаў НББ, а таксама сродкамі капіравання і электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД);
  • афармленне заказаў індывідуальных карыстальнікаў, якія маюць чытацкі білет НББ, на прадастаўленне арыгіналаў (у часовае карыстанне), ксеракопій і электронных копій артыкулаў з часопісаў, газет, кніг, якія захоўваюцца ў бібліятэках Беларусі (акрамя г. Мінска) і замежных краін у выпадку адсутнасці дакумента ў фондах НББ;
  • электронная дастаўка дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах НББ, уключаючы газеты, нотныя выданні, картаграфічныя і ілюстратыўныя матэрыялы, фрагменты дысертацый, а таксама інфармацыю з баз даных;
  • абслугоўванне чытачоў, якія маюць вучоную ступень кандыдата або доктара навук, суіскальнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў ВНУ і ССНУ па індывідуальным абанеменце на падставе Парадку абслугоўвання карыстальнікаў індывідуальнага абанемента.

Прадастаўленне дакументаў па МБА калектыўным і індывідуальным карыстальнікам ажыццяўляецца на падставе Парадку абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Для афармления заказу неабходна запоўніць бланк і адправіць па электроннай пошце або традыцыйным пісьмом.

Кошт заказу вызначаецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, аказваемых дзяржаўнай установай "Нацыянальная бібліятэка Беларусі".

Спосабы аплаты:

  • банкаўскі/паштовы перавод
  • інтэрнэт-плацяжы (аплата паслугі электроннай дастаўкі дакументаў)

Нашы банкаўскія рэквізіты:

дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"
220114, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116
Р/р BY59AKBB36329000032145100000
у ЦБУ № 510 ААТ "ААБ Беларусбанк"
г. Мінск, вул. К. Маркса, 16
БІК AKBBBY2Х
УНП 100377889
АКПА 02233033

Наш паштовы адрас:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі
аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў
пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск, 220114, Рэспубліка Беларусь
E-mail: mba@nlb.by, edd@nlb.by

Аддзел размешчаны на 1-м паверсе, пам. 164.

Рэжым работы

Панядзелак – чацвер: 10.00–19.00;
Пятніца: 10.00–18.00;
Cубота, нядзеля – выхадныя дні.

Структура і штат

Загадчык аддзела: Скалабан Вольга Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 27 12 (унутр. 77 12)
E-mail: skalaban@nlb.by
Пам. 167
Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб – па аўторках з 15.00 да 16.00.

1. Сектар міжбібліятэчнага абанемента
Загадчык сектара: Мельнічук Наталія Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 27 14 (унутр. 77 14)
E-mail: mba@nlb.by
Пам. 165

Спецыялісты сектара:

Каардынатар абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента ў Рэспубліцы Беларусь: Гейдарава Ірына Валер’еўна
Тэл.: (8 017) 293 29 14 (внутр. 79 14)
E-mail: mba@nlb.by

Каардынатар абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента ў г. Мінску: Лазнюха Ала Іосіфаўна
Тэл.: (8 017) 293 29 14 (унутр. 79 14), (8 017) 293 27 08 (унутр. 77 08)
E-mail: mba@nlb.by

Каардынатар службы электроннай дастаўкі дакументаў:
Мельнічук Наталія Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 29 14 (унутр. 79 14)
E-mail: edd@nlb.by, mba@nlb.by

Каардынатар міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента:
Курыліна Людміла Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 29 14 (унутр. 79 14)
E-mail: edd@nlb.by, mba@nlb.by

2. Сектар індывідуальнага абанемента
Загадчык сектара: Кавалёва Святлана Мікалаеўна
Тэл.: (8 017) 293 27 13 (унутр. 77 13)
Пам. 166
E-mail: abonement@nlb.by

Кафедра выдачы
Тэл.: (8 017) 293 27 10 (унутр. 77 10), (8 017) 293 27 08 (унутр. 77 08)

111