ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання

Зала інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання

Агульныя звесткі

2-гі паверх, пам. 257

У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі па запытах, якія патрабуюць паглыбленага пошуку інфармацыі. Дзяжурныя бібліёграфы праводзяць індывідуальнае кансультаванне па методыцы пошуку інфармацыі, рэпертуары электронных рэсурсаў бібліятэкі, пошуку інфармацыі ў сеціве Інтэрнэт, падсобным фондзе аддзела.
Агульная колькасць чытацкіх месцаў – 100, у тым ліку 17 камп’ютараў для работы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі, 12 з якіх маюць выхад у сетку Інтэрнэт.

У падсобным фондзе залы прадстаўлена больш за 65 тыс. дакументаў: кнігі і перыядычныя выданні на беларускай, рускай і замежных мовах. У адкрытым доступе знаходзіцца багаты фонд універсальных і галіновых энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў, статыстычных зборнікаў і іншых выданняў па ўсіх галінах ведаў. Закрытая частка падсобнага фонду змяшчае ўніверсальныя і галіновыя бібліяграфічныя паказальнікі. Дакументамі з падсобнага фонду можна карыстацца толькі ў зале. Заказ дакументаў з фондасховішча ў залу не ажыццяўляецца.

Забяспечаны доступ да ўсіх электронных рэсурсаў, якія ёсць у бібліятэцы:

Дадатковыя магчымасці:

Дадатковыя платныя паслугі:

  • выкананне пісьмовых бібліяграфічных даведак, у т.л. тэматычных;
  • дапрацоўка бібліяграфічнага спісу карыстальніка;
  • выкананне фактаграфічнай даведкі;
  • пошук інфармацыі па запыце карыстальніка;
  • заказ дакументаў па электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • капіраванне электроннай інфармацыі на здымны носьбіт карыстальніка;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Парадак абслугоўвання ў зале інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання

Кантакты:

Дзяжурны бібліёграф
Тэл.: (8 017) 293 27 38 (унутр. 77 38)
Загадчык сектара інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання
Тэл.: (8 017) 293 27 40 (унутр. 77 40)

Бібліятэкарам