ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"Вынікі II Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Вынікі II Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

У 2016 г. адбыўся II Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”, заснаваны Беларускім экзархатам. Ён уключаны ў Комплексны план мерапрыемстваў Беларускай праваслаўнай царквы і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якія праводзяцца ў рамках Года культуры, а таксама Комплексны план сумесных мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквы на 2016 год, прысвечаны Году культуры.

27 ліпеня 2016 г. мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі былі зацверджаны вынікі II Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу, прынятай 17 сакавіка 2016 года.

Саарганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі бібліятэкі ўстаноў адукацыі, падведамасных Міністэрству адукацыі, публічныя бібліятэкі Міністэрства культуры, бібліятэкі, падведамасныя Беларускаму экзархату.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Інструкцыі пачатковы адбор конкурсных работ праводзіўся на рэгіянальным узроўні. Усяго ўдзельнікамі было прадстаўлена 57 работ у чатырох намінацыях:

  • “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”,
  • “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”,
  • “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”,
  • “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”.

Лепшыя работы ад бібліятэк устаноў адукацыі накіроўваліся ў Навукова-педагагічную бібліятэку Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі, ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры – у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, ад царкоўных бібліятэк – у Цэнтральную бібліятэку Беларускага экзархата. Кіраўніцтвам гэтых устаноў былі арганізаваны ведамасныя конкурсы створаных рэгіёнамі работ. У выніку на суд журы рэспубліканскага конкурсу была прадстаўлена 31 работа.

Па выніках конкурсу 22 бібліятэкі-ўдзельніцы занялі прызавыя месцы і адзначаны заахвочваннямі.

Конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 4–6 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас работы IV Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія падалі свае работы, і спадзяецца, што з года ў год правядзенне конкурсу будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на карысць духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.

111