ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Легенда беларускай бібліяграфіі

Легенда беларускай бібліяграфіі

Жыццёвы і творчы шлях Ніны Барысаўны Ватацы цесна звязаны з гісторыяй Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. У 1930–1936 гг. і ў 1945–1990 гг. яна працавала ў бібліятэцы на пасадах ад памочніка бібліятэкара да галоўнага бібліёграфа. З пачатку аднаўлення дзейнасці бібліятэкі пасля вайны яна актыўна ўключылася ў працу па фарміраванні сістэмы нацыянальнай літаратурнай бібліяграфіі. Ніна Барысаўна склала фундаментальныя бібліяграфіі асобных выданняў мастацкай літаратуры Беларусі, беларускага літаратуразнаўства, крытыкі і драматургіі. Падрыхтавала шэраг персанальных паказальнікаў і памятак пра жыццё і творчасць вядомых беларускіх пісьменнікаў: Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапівы, М. Лынькова, П. Глебкі, П.Труса, П. Пестрака, І. Шамякіна, П. Панчанкі і інш. Была таксама рэдактарам, укладальнікам літаратурных зборнікаў.

На працягу многіх гадоў Н.Б. Ватацы вяла пошукі невядомых матэрыялаў і фактаў з жыццёвай і творчай біяграфіі М. Багдановіча. Яна аўтар шэрага артыкулаў і кніг «Песня Максіма» (1981), «Шляхі» (1986).

На выстаўцы былі прадстаўлены фотаздымкі, дакументы і рукапісы з асабістага архіва Н.Б. Ватацы. Дэманстраваліся асноўныя выданні, падрыхтаваныя Нінай Барысаўнай. Сярод іх – кнігі з дароўнымі надпісамі ад К. Крапівы, Я. Саламевіча, М. Барсток, М.І. Ермаловіча і інш.

Сплаў бібліяграфічнага майстэрства і таленту, працавітасць, грунтоўныя веды даследчыка-літаратуразнаўцы дазволілі Ніне Барысаўне стаць сапраўднай легендай беларускай бібліяграфіі.

Бібліятэкарам