ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Выдатныя дзеячы сусветнай палітыкі

Выдатныя дзеячы сусветнай палітыкі

Выстаўка з’яўлялась сумесным праектам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Да ўвагі наведвальнікаў былі прадстаўлены экспанаты прыватнага Музея мініяцюрнай кнігі, стваральнікам якога ў г. Баку з’яўляецца Зарыфа Салахава.

На выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экспанавалась каля 70 выданняў з калекцыі Музея мініяцюрнай кнігі, прысвечаных выдатным дзеячам сусветнай палітыкі. На выстаўцы была прадстаўлена мініяцюрнае выданне пра візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Азербайджан 2–4 чэрвеня 2010 г.

Выстаўкі мініяцюрнай кнігі з калекцыі Зарыфы Салахавай адбыліся ў Кабуле, Маскве, Кіеве, Сіднеі, Анкары, Парыжы, Лондане і іншых гарадах.

Бібліятэкарам