ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.

Выстаўкі 2008–2010 гг.

Асветнік з роду Астрожскіх

Выстаўка была прымеркавана да 400-годдзя дня памяці князя К.К. Астрожскага (1524–1608), культурнага і палітычнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, і 430-годдзя заснавання Астрожскай друкарні. Дэманстраваліся выданні, прысвечаныя гісторыі роду князёў Астрожскіх, а таксама выданні Астрожскай друкарні.

Слуцкае Евангелле

Выстаўка знаёміла з унікальным рукапісным помнікам XVI ст., адной з нацыянальных праваслаўных святынь Беларусі – Слуцкім Евангеллем.

Легенда беларускай бібліяграфіі

Юбілейная выстаўка была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння легендарнага беларускага бібліёграфа і літаратуразнаўцы Ніны Барысаўны Ватацы.

 

Ад літары да слова

На выстаўцы экспанаваліся арыгінальныя, факсімільныя і рэпрынтныя выданні найбольш вядомых кірылічных друкаваных азбук, буквароў, кніг для пачатковага навучання чытанню і грамаце канца ХVI – 1-й пал. ХХ ст.

Праваслаўныя рарытэты

Выстаўка прадстаўляе сапраўдныя шэдэўры рукапіснай і старадрукаванай праваслаўнай кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: ад помнікаў XVI–XVIІ стст. да сучасных выданняў кніг Свяшчэннага Пісання. Сярод самых каштоўных экспанатаў – арыгіналы кніг Пражскай Бібліі Францыска Скарыны, Евангелле Пятра Мсціслаўца (1575 г.), першае выданне віленскай друкарні братоў Мамонічаў, Астрожская Біблія (1581 г.), надрукаваная Іванам Фёдаравым.

“И начали печатать впервые эту святую книгу...”

Выстаўка прымеркавана да 445-годдзя з дня выдання Апостала вядомымі майстрамі друкарскай справы Іванам Фёдоравым і Пятром Мсціслаўцам. У экспазіцыі прадстаўлены кніжныя помнікі, якія даюць ўяўленне пра тэхнічнае і мастацкае выкананне Апостала 1564 года, а таксама пра эпоху, у якую стваралася кніга.

"Тарас на Парнасе"

Выстаўка прысвечана 120-годдзю з часу першай публікацыі славутага помніка беларускай літаратуры ХІХ ст. – паэмы «Тарас на Парнасе».

Падпольны і партызанскі друк Беларусі

Выстаўка была прымеркавана да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Былі прадстаўлены дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Чароўны свет дзіцячай кнігі

На выстаўцы экспанаваліся кнігі XVII–XX стст. для дзяцей. Цікавымі для наведвальнікаў былі мініяцюрныя выданні дзіцячага зместу і выданні для дзяцей, арыгінальныя па сваім мастацкім і тэхнічным рашэнні.

Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе

Выстаўка прадставіла мініяцюрныя выданні з калекцый Музея мініяцюрнай кнігі (Азербайджанская Рэспубліка) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы

На выстаўцы былі прадстаўлены старадрукі, выдадзеныя ў Італіі ў другой палове XV – XVI ст.

Калядная кніжная гравюра

На выстаўцы дэманстраваліся богаслужбовыя кнігі ХVІІ–ХVІІІ стст. з гравюрамі на тэму Нараджэння Хрыста: беларускія выданні Магілёўскай і Куцеінскай друкарняў, кнігі, выдадзеныя ў Маскоўскім друкарскім двары, а таксама ўкраінскія выданні.

Сімяон Полацкі. Да 380-годдзя з дня нараджэння

На выстаўцы экспанаваліся кнігі С. Полацкага XVII–XX стст.

Доктар А.П. Чэхаў

На выстаўцы, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння знакамітага пісьменніка, экспанаваліся яго прыжыццёвыя выданні.

Французскі аўтограф

Выстаўка знаёміла з унікальнай калекцыяй выданняў з аўтографамі знакамітых прадстаўнікоў французскай культуры, літаратуры і мастацтва, палітычных і грамадскіх дзеячаў ХІХ – першай трэці ХХ ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

На велікоднай выстаўцы былі прадстаўлены найбольш цікавыя экзэмпляры, якія захоўваюцца ў калекцыі рукапісаў і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: кнігі з гравюрамі, літургіямі, пропаведзямі, прысвечаныя Уваскрэсенню Ісуса Хрыста.

Выстаўка адной кнігі

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася "Выстаўка адной кнігі", прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Гродзенскі "Катэхізіс" Лаўрэнція Зізанія

На выстаўцы былі прадстаўлены гродзенскія выданні "Катэхізіса" 1783 і 1787 гг., надрукаваныя стараверамі ў Каралеўскай тыпаграфіі.

Пачатае Скарынам

Выстаўка была прымеркавана да юбілейных дат усходнеславянскіх першадрукароў – 520-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны і 500-годдзя з дня нараджэння Івана Фёдарава.

Выдатныя дзеячы сусветнай палітыкі

На выстаўцы былі прадстаўлены экспанаты прыватнага Музея мініяцюрнай кнігі.

Бібліятэкарам