ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Ад літары да слова

Ад літары да слова

1 верасня – свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. “Азбука” або “Буквар” – першыя кнігі, якія трапляюць у рукі першакласніка. З іх пачынаецца шлях да адукацыі, ведання роднай мовы, прыроды, грамадства.

На выстаўцы “Ад літары да слова” былі прадстаўлены арыгінальныя, факсімільныя і рэпрынтныя выданні найбольш вядомых кірылічных друкаваных азбук, буквароў, кніг для пачатковага навучання чытанню і грамаце канца ХVI – 1-й пал. ХХ ст.

Дэманстраваліся арыгіналы: "Псалтыр" (Вільна, 1576), буквары В. Бурцова (Масква, 1634), Ф. Палікарпава (Масква, 1701), “Граматыка...” М. Сматрыцкага (Масква, 1648), “Первое учение отрокам” Ф. Пракаповіча (Масква, 1751): узнаўленне лепшага ілюстраванага буквара ХVII ст. К. Істоміна (Масква, 1694). Сярод беларускіх старадрукаваных кніг экспанаваліся арыгіналы “Буквара” (Вільня, 1767), “Азбукі” (Супрасль, 1781), "Беларускі лемантар" (1906), "Першае чытанне для дзетак беларусаў" Цёткі (1906), "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Я. Коласа (1910) і іншыя.

Бібліятэкарам