ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Падпольны і партызанскі друк Беларусі

Падпольны і партызанскі друк Беларусі

Выстаўка была прымеркавана да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падпольны і партызанскі друк мае вялікае значэнне для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Першымі падпольнымі выданнямі былі лістоўкі і звароты да насельніцтва, машынапісныя газеты і бюлетэні. З мэтай умацавання друкаванай прапаганды ЦК КП(б)Б у 1942 г. прыняў рашэнне стварыць 10 абласных і 50 раённых падпольных друкарань. Усяго за перыяд акупацыі ў Беларусі выдавалася вялікая колькасць газет (больш за 160 назваў).

На выстаўцы былі прадстаўлены дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дэманстраваліся арыгінальныя лістоўкі, газеты, насценгазеты, часопісы, створаныя ў ваенны перыяд.

Бібліятэкарам