ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Сімяон Полацкі. Да 380-годдзя з дня нараджэння

Сімяон Полацкі. Да 380-годдзя з дня нараджэння

Сімяон Полацкі ўвайшоў у гісторыю культуры як педагог і выхавацель, паэт і пісьменнік, драматург і прапаведнік, ён глыбока вывучаў філасофію, прыродазнаўства, цікавіўся пытаннямі медыцыны, мастацтва і інш.

На выстаўцы дэманструюцца кнігі С. Полацкага XVII–XX стст. Найбольш раннім выданнем з’яўляецца “Обед душевный” (Масква, 1681) – зборнік пропаведзей, складзеных на аснове евангельскіх сюжэтаў. “Обед душевный” пачынаецца вершаванымі і празаічнымі ўступамі, апошні з якіх раскрывае маральныя мэты працы, якая павінна даваць духоўны пажытак хрысціянскім душам. Кніга стваралася ў некалькі этапаў. Спачатку з’явіўся чарнавы рукапіс, цалкам напісаны рукой аўтара. Затым ён быў перапісаны пісцом, карэктаваўся самім пісьменнікам, а ў 1681 г. быў надрукаваны (пасля смерці С. Полацкага).

111