ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2014 г.

Выстаўкі 2014 г.

Ілюстраваная Біблія

Выстаўка, разгорнутая ў рамках экспазіцыі "Брама кніжных скарбаў", дэманструе экзэмпляры выданняў ХVІ–XХI стст.

Падзвіжнік бібліятэчнай справы

На выстаўцы, прымеркаванай да 130-годдзя з дня нараджэння Яўгена Хлябцэвіча, прадстаўлены архіўныя матэрыялы і дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Буквіца-ініцыял

На выстаўцы экспануюцца рукапісы XVI–XІX стст. і старадрукі першай паловы XV ст., якія деманструюць разнастайныя стылі і спосабы рукапіснага афармлення вялікіх літар.

Выстаўка адной кнігі

Выстаўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, прысвечана адной з самых вядомых хронік ХVI ст.

Астрожская Біблія

На выстаўцы, прымеркаванай да Дня праваслаўнай кнігі і 450-годдзя выдання "Апостала" Івана Фёдарава, дэманструецца выдатны помнік славянскага пісьменства XVI ст.

Чалавек, улюбёны ў свой край

На выстаўцы, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча, прадстаўлены прыжыццёвыя выданні яго прац па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі, матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць Віленскага музея старажытнасцей і Віленскай археалагічнай камісіі, а таксама кнігі з аўтографамі.

Надрукавана ў доме Мамонічаў

Выстаўка прысвечана 440-годдзю з пачатку дзейнасці аднаго з самых выдатных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст. – друкарні Мамонічаў. Яна стала другой пасля друкарні Ф. Скарыны, арганізаванай у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага – Вільні.

Кабзар

На выстаўцы, прымеркаванай да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі, прадстаўлены рэдкія выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Бібліятэка ў часе і прасторы

Асноўныя экспанаты выстаўкі – старадрукі XV–XVIII стст. з гравюрамі, у якіх адлюстраваны памяшканні бібліятэк, а таксама ўвасоблены вобразы кніжнікаў розных гістарычных эпох.

Беларускі медзярыт

Выстаўка падрыхтавана да 500-годдзя медзярыту ў рамках штогадовага мастацкага праекта "Арт-лінія".

Полацкае Евангелле

Дэманструецца факсіміле ўнікальнага помніка славянскага пісьменства – Полацкага Евангелля канца XII – пачатку XIII ст.

"Мне наканавана быць…"

Выстаўка прысвечана 300-годдзю з дня нараджэння французскага філосафа-асветніка Дэні Дзідро (1713–1784).

Вялікае мастацтва артылерыі

Экспануюцца ўсе тры першыя выданні знакамітага трактата Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі".

Бібліятэкарам