ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2014 г.Кабзар

Кабзар

Тарас Шаўчэнка (1814–1860) – вялікі ўкраінскі паэт, празаік, мастак і этнограф. У гэтым годзе спаўняецца 200 год з дня яго нараджэння.

На выстаўцы да знакавага юбілею пісьменніка прадстаўлены рэдкія выданні. Найбольш прыкметная кніга – прыжыццёвае трэцяе выданне зборніка "Кабзар". Яна выйшла ў 1860 годзе ў Санкт-Пецярбургу, пасля вяртання паэта са ссылкі. Кніга была выдадзена пры матэрыянай падтрымцы з боку вядомага мецэната і цукразаводчыка Кіеўскай губерні Платона Сімірэнкі.

Выданне сустрэла ў Пецярбургу вельмі моцныя перашкоды з боку цэнзуры і, толькі дзякуючы спрыянню міністра народнай асветы Кавалеўскага, было надрукавана. У Расіі ўсе выданні "Кабзара" выходзілі са скарачэннямі, без рэзкіх палітычных вершаў. Трэцяе выданне 1860 года было больш поўным, чым папярэднія (змешчана дадаткова 17 твораў).

У экспазіцыі дэманструюцца таксама мініяцюрныя кнігі, факсіміле рукапісаў і першага выдання "Кабзара" Тараса Шаўчэнкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Выстаўка працуе з 25 лютага 2014 г.

 

Бібліятэкарам